Кейданская гімназія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 42:
У 1640-ыя гг. у гімназіі выкладаў матэматыку [[Адам Фрэйтаг]] (1608—1650), матэматык і вайсковы інжынэр, які знаходзіўся на службе ў гетмана князя [[Януш Радзівіл, 1612—1655|Януша Радзівіла]] (1612—1655) — быў асабістым лекарам князя і кіраваў будаўніцтвам фартыфікацыйных умацаванняў у [[горад Біржай|Біржах]] і [[горад Кедайней|Кейданах]].
 
У [[1647]] г. кальвінісцкі [[Віленскі правінцыяльны сінод]] зацвердзіў новую праграму навучання, у гімназіі пачалі вывучаць і «рускую мову» (г.зн. альбо [[царкоўнаславянская мова|царкоўнаславянскую]], альбо [[старабеларуская мова|старабеларускую мову]]) як асобны прадмет<ref>''Пазднякоў, В.'' Кейданская гімназія // Вялікае княства Літоўскае : энцыкл. — Мінск, 2006. — Т. 2. — С. 81.</ref><ref>У набажэнстве праваслаўнай царквы ў ВКЛ выкарыстоўвалася [[царкоўнаславянская мова]].</ref>. З 1647 г. у штаце мелася 9 настаўнікаў. Навучаліся галоўным чынам дзеці шляхты, а таксама мяшчан — у тым ліку, [[шатландцы]] і прускія [[немцы]], якія жылі ў Кейданах<ref>''Пазднякоў, В.'' Кейданская гімназія // Вялікае княства Літоўскае : энцыкл. — Мінск, 2006. — Т. 2. — С. 81.</ref>. Прыкладна ў 1651—1653 гг. пры гімназіі дзейнічала [[Кейданская друкарня]]<ref>''Пазднякоў, В.'' Кейданская гімназія // Вялікае княства Літоўскае : энцыкл. — Мінск, 2006. — Т. 2. — С. 81.</ref>.
 
У часы [[Шведскі патоп|шведскага «патопу» (1655—1660)]] і смерці апякуна гімназіі князя Ю. Радзівіла адукацыйная ўстанова перажывала не лепшыя часы і амаль не фунцыянавала<ref>''Пазднякоў, В.'' Кейданская гімназія // Вялікае княства Літоўскае : энцыкл. — Мінск, 2006. — Т. 2. — С. 81.</ref>. Паўнавартаснае аднаўленне дзейнасці пачалося толькі з канца 1660-х гг.<ref>''Пазднякоў, В.'' Кейданская гімназія // Вялікае княства Літоўскае : энцыкл. — Мінск, 2006. — Т. 2. — С. 81.</ref>