Урду: Розніца паміж версіямі

2 байты выдалена ,  7 гадоў таму
стылявыя змены
(крыніцы: https://en.wikipedia.org/w/index.php?title=Urdu&oldid=642862567, https://ru.wikipedia.org/w/index.php?title=Урду&oldid=67054769 + en:Hindustani_grammar&oldid=638423830, en:Hindustani phonology + перапрацоўка з be-x-old:У)
(стылявыя змены)
У свецкай прозе на ўрду атрымалі вялікую папулярнасць празаічныя творы ў жанры казкі або апавядання ({{нп4|Муншы Прэмчанд|М. Прэмчанд|ru|Шривастав, Дханпатрай}}, {{нп4|Саадат Хасан Манто|С. Хасан Манто|ru|Манто, Саадат Хасан}}, Р. Сінгх Бедзі, {{нп4|Крышан Чандар|К. Чандар|ru|Чандар, Кришан}}, {{нп4|Куратулайн Хайдэр|К. Хайдэр|en|Qurratulain Hyder}}, І. Чугхтай, {{нп4|Хаджа Ахмад Абас|Х. Абас|ru|Аббас, Ходжа Ахмад}}, {{нп4|Ахмад Надзім Касмі|А. Надзім Касмі|en|Ahmad Nadeem Qasmi}}). З канца мінулага стагоддзя пачынаецца творчасць у жанры [[раман]]а, які абапіраецца галоўным чынам на англійскія літаратурныя традыцыі. Звычайна кожны традыцыйны жанр мае ўласнае найменне ў мове, не будучы пазычанымі з іншых моў.
 
Урду мае багатую, добра распрацаваную [[паэзія|паэтычную]] традыцыю. Паэзія на мове урду традыцыйна падзяляецца на два вялікія жанры — ''газэль'' (абстрактная тэматыка) і ''назм'' (апавяданне або сатыра), апошні ўключае жанры [[панегірык]]а, элегіі і паэмы. Кожны з жанраў таксама мае традыцыйныя назвы. У жанры панегірыка развіўся жанр ''нат'' — паэзіі, складзенай у гонар [[Мухамад]]а. Творы ''нат'' могуць прымаць розныя формы, але часцей пішуцца ў форме {{нп4|газэль, страфа|газэлі|ru|Газель (строфа)}}. Мова натаў можа вар'іравацца па насычанасці персідскай лексікай. {{нп4|Ахмед Рэза Хан Барэлві|А. Рэза Хан Барэлві|en|Ahmed Raza Khan Barelvi}} складаў наты, у якіх у кожнай страфе спалучаліся тэксты на [[арабская мова|арабскай]], [[персідская мова|персідскай]] мовах, афіцыйнай урду і гутарковай [[хіндзі]]. Акрамя названых жанраў, значнае месца ў літаратуры ўрду займаюць творы на тэму шанавання ісламскіх пакутнікаўмучанікаў.
 
У літаратурнай традыцыі урду большасць паэтаў бярэ сабе літаратурны псеўданім, які можа быць як выдуманым, так і часткай уласнага імені. Пры ўпамінанні паэта псеўданім прынята ставіць у канцы пасля сапраўднага імені.