Габрыэль Агінскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 9:
| шырыня герба =
| подпіс герба= [[герб «Агінец»]]
<!-- ІНФАРМАЦЫЯ АБ ТЫТУЛАХ -->
 
| тытул =[[Старшыні Галоўнага суда Віленскай губерні|Старшыня дэпартамента Галоўнага суда Віленскай губерні]]
| парадак =
| перыядпачатак = [[1815]]
| перыядканец =[[1817]]
| перыяд праўлення =
| папярэднік = вакансія; ''(да 1812 г.)'' [[Людвік Юзафавіч Камінскі]]
| пераемнік = [[Антоній Ляўданскі]]
| дата нараджэння =1784
| месца нараджэння =
Радок 34 ⟶ 41:
== Паходжанне і сям'я ==
[[File:Kunegunda Ogińska.jpg|thumb|Графіня Кунегунда [[род Плятэраў|Плятэр-Зіберг]] (1783—1865) — жонка князя Габрыэля Агінскага]]
Належаў да княскага [[род Агінскіх |роду Агінскіх]]. Нарадзіўся ў сям'і князя [[Ігнат Андрэй Агінскі|Ігната Андрэя Агінскага]] (1755—1787), старосты вайгоўскага і дарсунішскага, і яго жонкі — князёўны Юзэфы Сафіі з роду Агінскіх. Юзэфа Сафія Агінская была дачкой троцкага ваяводы [[Андрэй Агінскі|Андрэя Агінскага]] і сястрой Міхала Клеафаса Агінскага.
 
Па нараджэнні Габрыэль быў хрышчаны ў [[каталіцтва]] і атрымаў поўнае імя «Габрыэль Юзаф Ігнат». Габрыэль быў сынам брата [[Міхал Клеафас Агінскі|Міхала Клеафаса Агінскага]].
 
У22 снежня 1803 г. Габрыэль Агінскі ажаніўся з графіняй Кунегундай [[род Плятэраў|Плятэр-Зіберг]] (1783–1865), ад якой не меў дзяцей.
 
== Маёнткі ==
Радок 44 ⟶ 51:
[[File:Muro Strevininkai.jpg|thumb|Парк у маёнтку Стравеннікі. Фота 2010 г.]]
Валодаў маёнткам Стравеннікі<ref>Каля [[горад Каўнас|горада Каўнас]].</ref> і іншымі (на [[Жамойць|Жамойці]]) у Літоўска-Віленскай губерні, якія пасля [[Лістападаўскае паўстанне|Лістападаўскага паўстання (1830—1831)]] былі канфіскаваны расійскім урадам.
== Ваенная служба ==
 
У 1806 г. па ўласным жаданні паступіў на ваенную службу — у войска Вялікага Герцагства Варшаўскага. Пасля фармавання 1-га палка польскіх шэвалежэраў напалеонаўскай Імператарскай гвардыі (1er Regiment de Chevau-legers polonais de la Garde Imperiale) быў пераведзены ў гэты элітны полк у афіцэрскім званні. Прымаў удзел у Аўстрыйскай кампаніі 1809 г.
== У часы франка-расійскай вайны (1812) і эміграцыя ==
 
У пачатку [[Вайна 1812 года|франка-расійскай вайны 1812 года]] стаў (пасля генерала графа Юзафа Касакоўскага) шэфам літоўскай ганаровай гвардыі [[Вялікае Княства Літоўскае, 1812|Вялікага Княства Літоўскага (1812)]], створанага [[Напалеон I Банапарт|Напалеонам]].
 
Атрымаў [[ордэн Ганаровага Легіёна]]. Быў удзельнікам ваеннай кампаніі [[1813]]—[[1814]] гг. у Германіі і Францыі на баку французаў (у корпусе князя Юзафа Панятоўскага) і атрымаў званне палкоўніка. Быў пры штабе Напалеона, суправаджаў яго ў [[Парыж]] у [[1814]] г.
 
== Вяртанне ў Расійскую Імперыю ==
[[Файл:Vievis church.JPG|thumb|Каталіцкі касцёл Св. Ганны ў мястэчку [[горад Віевіс|ІўіЕўі]], пабудаваны ў 1816—1822 гг. за грошы князя Габрыэля Агінскага. Фота 2007 г.]]
Па ўказу расійскага імператара ад [[31 сакавіка]] ([[12 красавіка]]) [[1814]] г. атрымаў дазвол вярнуцца (разам з жонкай) у Расійскую Імперыю на радзіму з-за мяжы. Адмовіўся працягваць ваенную службу ў войску [[Царства Польскае|Царства Польскага]].
 
Быў выбраны ў 1815 г. дваранствам [[Віленская губерня|Літоўска-Віленскай губерні]] на пасаду старшыні (прэзідэнта) 2-га дэпартамента Віленскага Галоўнага суда — да 1817 г..
 
Займаўся гаспадарчай і культурнай дзейнасцю ў сваіх маёнтках (на [[Жамойць|Жамойці]]) у [[Віленская губерня|Літоўска-Віленскай губерні]], будаваў школы, невялікія прамысловыя прадпрыемствы (прадзільную і ткацкую мануфактуру). Добра ведаў музыку і граў на [[скрыпка|скрыпцы]].
 
У 1816—1822 гг. пабудаваў у мястэчку [[горад Віевіс|ІўіЕўі]] за свае грошы новы каталіцкі касцёл Св. Ганны.
 
У 1818 г. быў (разам з іншымі асобамі) ініцыятарам устанаўлення ў Вільні помніка нядаўна памерламу ў Швецарыі [[Тадэвуш Касцюшка|Тадэвушу Касцюшку]]. Аднак ініцыятыва не сустрэла ўхвалы ў расійскіх улад.
Радок 75 ⟶ 83:
 
== Эміграцыя ў Францыю ==
Пасля разгрому паўстання маёнткі князя Агінскага ў Расійскай Імперыі былі канфіскаваны ўладамі, а князь з жонкай выехаў летам 1833 г. з [[Каралеўства Прусія|Прусіі]] ў [[Францыя|Францыю]], дзе меў стасункі з польска-літоўскімі эмігрантамі ў Францыі. Заснаваў у Парыжы ў раёне Сэнт-Анарэ вядомае інтралігатарскае прадпрыемства (пераплётную майстэрню). Жонка князя Кунегунда мела ў Парыжы стасункі і супрацоўнічала з Клемянтынай Гофман (з роду Таньскіх) у Таварыстве дабрачыннасці польскіх дам.
 
У сям'і Агінскіх завязаліся блізкія кантакты з французскім каралеўскім дваром — французскі кароль [[Людовік Філіп I]] часта наведваў князя Агінскага ў яго інтралігатарскім прадпрыемстве ў Парыжы.