Габрыэль Агінскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 79:
8 красавіка 1831 г. атрад Агінскага разам з атрадамі Антонія Пушэта і графа Маўрыцыя Прозара беспаспяхова спрабаваў заняць горад [[горад Каўнас|Коўна]] ([[Віленская губерня|Літоўска-Віленская губерня]]), адкуль 17 красавіка атрады Агінскага, Пушэта і Прозара пайшлі на Вільню на злучэнне з паўстанчымі войскамі Караля Залускага, Францішка Білевіча і іншых, аднак да атакі на Вільню справа не дайшла.
 
Пасля ўваходу на тэрыторыю Гарадзеншчыны і Віленшчыны паўстанчых польскіх войск на чале з генералам [[Антоні Гелгуд|Антоніем Гелгудам]] князь Габрыэль Агінскі быў прызначаны на пасаду віцэ-старшыні паўстанчага Часовага Літоўскага ўрада і начальніка ваеннага аддзела ўрада. Выдаткаваў шмат уласных гроўай на правіянт для забеспячэння польскіх войск Гелгуда.
 
Пасля паразы пад Вільняй польскіх войск генерала Антонія Гелгуда і злучаных мясцовых паўстанчых атрадаў, князь Габрыэль Агінскі [[7 чэрвеня]] [[1831]] г. са сваім атрадам (каля 350 віленскіх студэнтаў і выкладчыкаў і каля 200 сялян) злучыўся з войскамі польскага генерала Дыянізія Хлапоўскага ў Габрыэлеве і накіраваўся да расійска-прускай мяжы. Пасля пераходу ў Прусію 21 жніўня 1831 г. з атрадам уключыўся ў склад польскага корпуса генерала Францішка Роланда.