Габрыэль Агінскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 78:
У часы [[Лістападаўскае паўстанне|Лістападаўскага паўстання (1830—1831)]] заняў пасаду паўстанцкага начальніка [[Троцкі павет, Расійская Імперыя|Троцкага павета]] і атрымаў ранг палкоўніка паўстанчых войск. Расійскі ўрад абяцаў некалькі тысяч дукатаў за інфармацыю аб месцазнаходжанні князя Габрыэля Агінскага.
 
8 красавіка 1831 г. атрад Агінскага разам з атрадамі Антонія Пушэта і [[Маўрыцый Прозар|Маўрыцыя Прозара]] беспаспяхова спрабаваў заняць горад [[горад Каўнас|Коўна]] ([[Віленская губерня|Літоўска-Віленская губерня]]), адкуль 17 красавіка атрады Агінскага, Пушэта і Прозара пайшлі на Вільню на злучэнне з паўстанчымі войскамі [[Караль Залускі|Караля Залускага]], Францішка Білевіча і іншых, аднак да атакі на Вільню справа не дайшла.
 
Пасля ўваходу на тэрыторыю Гарадзеншчыны і Віленшчыны паўстанчых польскіх войск на чале з генералам [[Антоні Гелгуд|Антоніем Гелгудам]] князь Габрыэль Агінскі быў прызначаны на пасаду віцэ-старшыні паўстанчага Часовага Літоўскага ўрада і начальніка ваеннага аддзела ўрада. Выдаткаваў шмат уласных грошай на правіянт для забеспячэння польскіх войск Гелгуда.