Брэсцкі мір: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 12:
У цэнтры дыскусіі ўдзельнікаў канферэнцыі, апынуліся пытанні, звязаныя з паняццем «самавызначэння нацый». Немцы патрабавалі прызнання на самавызначэнне для Курляндыі, Літвы, Ліфляндыі, Польшчы і Эстляндыі. Савецкая дэлегацыя сцвярджала, што самавызначэнне ва ўмовах нямецкай акупацыі немагчыма, і патрабавала вывесці нямецкія войскі з захопленых тэрыторый. Істотны ўплыў на гэтым этапе перагавораў зрабіла пазіцыя дэлегацыі Украінскай Народнай Рэспублікі, прызнанай у снежні 1917 Савецкай Расіяй. Дэлегацыю Украіны ўзначальваў эсэр У. А. Галубовіч. На канферэнцыю прыбылі таксама беларуская і польская дэлегацыі. Троцкі згадзіўся прызнаць паўнамоцтвы ўкраінцаў, але выступіў супраць удзелу ў канферэнцыі прадстаўнікоў Беларусі і Польшчы, як не прызнаных Савецкім урадам. Выкарыстаўшы адмову Антанты далучыцца да перагавораў, немцы патрабавалі ад Расіі адарвання тэрыторыі плошчаю больш за 150 тыс. км². Граніца павінна была праходзіць па лініі: на ўсход ад маанзундскага архіпелага і Рыгі, на захад ад Дзвінска, каля мястэчка Відзы і далей да Брэст-Літоўска, далей на поўдзень яна павінна была вызначацца пагадненнем паміж Германіяй, Аўстра-Венгрыяй і Украінай. Такім чынам паводле патрабавання Германіі пад яе кантроль пераходзілі Літва, Польшча, палавіна тэрыторыт Беларусі і частка Латвіі. У сувязі з такой сітуацыяй па прапанове Троцкага быў зроблены перапынак і ён выехаў у Петраград для кансультацыі з кіраўнікамі Савецкай Расіі, Троцкі прапанаваў абвясціць вайну спыненай, войска дэмабілізаваць, але мір не падпісваць. У. І. Ленін выказаўся за прыняцце тактыкі ненатуральнага зацягвання перагавораў. Пры галасаванні, большасць падтрымала прапанову Троцкага. Яна не дазваляла абвінаваціць Савецкі ўрад у здрадзе прынцыпам усеагульнага дэмакратычнага міру, пазбаўляла краіны Антанты фармальнай падставы для інтэрвенцыі супраць «здрадзіўшай» Расіі. 17 студзеня перагаворы аднавіліся і праходзілі ў напружаных абставінах. Гэта было звязана найперш з пашырэннем на Украіне паўстання супраць УНР, справакаванага бальшавікамі, і абвяшчэннем 12 снежня 1917 Савецкай Украіны. У студзені па просьбе ўрада Савецкай Украіны, прыбылі вайсковыя атрады з Савецкай Расіі, пачалося наступленне на Кіеў. У Бярэсце прыбыла дэлегацыя Украінскай рабоча-сялянскай рэспублікі, але краіны германскага блоку адмовіліся яе прызнаць. 12 студзеня Цэнтральная Украінская рада абвясціла пра выхад украіны са складу Расіі і стварэнне незалежнай дзяржавы - УНР. на чале з Цэнтральнай радай. Германскі блок прызнаў УНР і ў ноч на 27 студзеня падпісаў з яе прадстаўнікамі асобны дагавор, які даў падставу для акупацыі Украіны аўстра-германскімі войскамі. У той жа дзень Кюльман ва ўльтыматыўнай форме запатрабаваў ад савецкай дэлегацыі даць адказ на прапанаваныя раней умовы міру. 28.1 Троцкі выступіў з дэкларацыяй, якая грунтавалася на аснове рашэнняў 3-га з'езда Саветаў. Прыняўшы да ведама заяву Кюльмана, што непадпісанне Расіяй мірнага дагавору аўтаматычна спыняе перамір'е, савецкая дэлегацыя пакінула Бярэсце. Троцкі і яго прыхільнікі выходзілі з таго, што немцы не змогуць выступіць супраць Савецкай Расііз-за рэвалюцыйнага ўздыму ў Германіі і Аўстра-Венгрыі. 14.2. Брэсцкую дэкларацыю афіцыйна падтрымаў Усерасійскі ЦВК. 18.2. аўстра-германскія войскі пачалі наступленне па ўсім фронце. У той жа дзень на пасяджэнні ЦК РСДРП(б) пасля вострай барацьбы з «левымі камуністамі» на чале з М. І. Бухарыным, якія выступалі за працяг рэвалюцыйнай вайны, большасць выказалася за падпісанне міру. Раніцай 19.2. Ленін ад імя СНК РСФСР накіраваў германскаму ўраду радыёграму са згодай на падпісанне міру. Аднак нямецкае наступленне працягвалася. Былі заняты Дзвінск, Мінск, акупіравана значная частка Беларусі. 23.2. германскі ўрад запатрабаваў неадкладна ачысціць ад рускіх войск Ліфляндыю, Украіну, Фінляндыю і Эстляндыю, дэмабілізаваць рускую армію, аднавіць невыгадны для Расіі руска-германскі дагавор 1904 г. На прыняцце ўльтыматуму давалася 48 гадзін. У той жа дзень было вырашана прыняць германскія мірныя ўмовы. супраць выказаліся меншавікі-інтэрнацыяналісты, правыя і левыя эсэры, максімалісты і анархісты. 24.2. для падпісання дагавору ў Брэст-Літоўск выехала савецкая дэлегацыя. 1 сакавіка яна атрымала канчатковы тэкст мірнага дагавору, які складаўся з 14 артыкулаў і розных дадаткаў. Ад Расіі аддзяліліся Курляндыя, Літва, Ліфляндыя, Эстляндыя і частка Беларусі. На Каўказе да Турцыі адыходзілі Карс, Ардаган і Батум. Украіна і Фінляндыя прызнаваліся самастойнымі дзяржавамі. Усяго Расія страчвала тэрыторыі каля 1 млн. км² з насельніцтвам больш за 50 млн. чалавек. савецкая Расія абязана была дэмабілізаваць армію і флот, прызнаць дагавор паміж цэнтральнай украінскай радай і Германіяй і яе саюзнікамі, заключыць мірны дагавор з радай і вызначыць мяжу паміж Расіяй і Украінай. Брэсцкі мір навязваў нераўнапраўныя эканамічныя пагадненні, аднаўляў для рускіх нявыгадныя мытныя тарыфы 1904 на карысць Германіі. Тым не менш прадстаўнікі Савецкай Расіі падпісалі мір, адмовіўшыся ад далейшага абмеркавання яго ўмоў.
 
Брэсцкі мір фармальна завяршыў перыяд удзелу Расіі ў Першай сусветнай вайне, з'явіўся вынікам няздольнасці Пасіі працягваць вайну, краіна знаходзілася ў стане эканамічнага крызісу. Старая армія распалася, новая не была створана.
 
 
{{пішу}}