Вацлаў Жылінскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Біяграфія: вікіфікацыя
Радок 4:
 
== Біяграфія ==
Прадстаўнік шляхецкага роду [[ЖылінскіяРод Жылінскіх|Жылінскіх]].
 
Скончыў [[Віленская духоўная акадэмія|Віленскую духоўную акадэмію]], пасвечаны ў святары ў [[1826]], быў дэканам [[Архікафедральны касцёл Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Мінск|Мінскай кафедры]]; ад [[1827]] — рэгент і прафесар Мінскай духоўнай семінарыі і пробашч у [[Івянец|Івянцы]]. Канонік мінскага капітула ад [[11 красавіка]] [[1829]].
 
[[10 чэрвеня]] [[1829]] выехаў у [[Пецярбург]] у якасці [[асэсар]]а [[Рымска-каталіцкая духоўная калегія|Рымска-каталіцкай духоўнай калегіі]].
 
Ад [[1832]] — прэлат віленскага капітула, ад [[лістапад]]а [[1846]] — адміністратар [[Віленская дыяцэзія|Віленскай дыяцэзіі]], ад [[3 ліпеня]] [[1848]] — біскуп віленскі (кансекраваны [[17 снежня]] [[1848]] у [[касцёл Святой Кацярыны, Санкт-Пецярбург|касцёле Св. Кацярыны]] ў Пецярбургу).
 
У верасні [[1856]] Папа [[Пій IX]] пагадзіўся з пажаданнем [[Аляксандр II|Аляксандра II]] прызначыць В. Жылінскага [[Магілёўская архідыяцэзія|архібіскупам Магілёўскім]], і [[9 снежня]] [[1856]] ён атрымаў [[палій]] архібіскупа.