Саамы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 25:
 
== Традыцыйная культура ==
Доўгі час галоўнымі заняткамі саамаў з'яўляліся [[паляванне]] і [[рыбалоўства]]. Палявалі на працягу ўсяго года з дапамогай зброі і пастак. З канца [[сярэднявечча]] важную ролю адыгрывала паляванне на футравых звяроў, паколькі футра стала каштоўным таварам для развіцця [[гандлю]]. [[Рыбы|Рыбу]] лавілі пераважна з [[бераг]]а. Некаторыя групы саамаў спецыялізаваліся на лове ў [[рака|рэках]] і [[возера|азёрах]], іншыя — на [[мора|марскім]] узбярэжжы. У мінулым рыба складала асноўны рацыён у летнія месяцы. На марскім узбярэжжы таксама палявалі на [[ластаногія|ластаногіх]]. [[Збіральніцтва]] забяспечвала ядомымі [[трава]]мі і [[корань расліны|карэннямі]], [[яйка]]мі птушак.
 
Відавочна, трыманне [[Паўночны алень|паўночных аленяў]] распаўсюджана з эпохі [[жалезны век|жалезнага века]] і першапачаткова мела дапаможны характар. Традыцыйна пастухі клапаціліся пра статак толькі ў халодныя месяцы, а ўлетку адпускалі на вольны выпас. У [[17 стагоддзе|XVII]] ст. з распаўсюджаннем на поўначы [[дзяржава|дзяржаўнай]] улады і скарачэннем колькасці футравых звяроў сітуацыя змянілася. [[скура|Скуры]] аленяў сталі галоўным таварам для гандлю і выплаты [[падатак|падаткаў]]. Гэта вымушала саамаў павялічваць статкі і мяняць лад жыцця на паўкачавы<ref>[http://www.utexas.edu/courses/sami/diehtu/siida/herding/herding-nr.htm Sanna (Jennifer Foster), Reindeer Herding in Norway]</ref>. Алені з'яўляліся крыніцай забеспячэння [[мяса]]м, [[малако]]м, скурамі. Аленяў шырока ўжывалі для транспартыроўкі. У месцах, дзе вяліся горныя работы, перавоз грузаў на аленях быў падатковым абавязкам або магчымасцю падзарабіць. У [[1887]] г. на [[Кольскі паўвостраў]] перасяліліся [[Комі, народ|комі]], якія распаўсюдзілі сярод мясцовага насельніцтва перагонны метад аленегадоўлі.