Розніца паміж версіямі "Мікалай Іванавіч Каспяровіч"

др
афармленне
др (афармленне)
 
== Біяграфія ==
Скончыў Мінскі інстытут народнай асветы (1921). У 1915-17 знаходзіўся ў бежанстве ў Кастрамской губерні, вучыўся ў Кастрамской мужчынскай гімназіі. У 1917-21 настаўнічаў у Ігуменскім павеце, у 1919-201919—20 быў інструктарінструктарам [[ЧБНК|Часовага беларускага нацыянальнага камітэта]] і [[Цэнтральная беларуская школьная рада|Цэнтральнай беларускай школьнай рады]], арганізаваў і быў першым старшынёй Ігуменскіх павятовых беларускага нацыянальнага камітэта і школьнай рады, удзельнічаў у антыпольскім падполлі. У 1918-201918—20 вучыўся ў [[Мінскі беларускі педагагічны інстытут|Мінскім беларускім педагагічным інстытуце]], у 1921-221921—22 — у [[БДУ]], быў выключаны. Член арганізацыі «[[Маладая Беларусь, 1918|Маладая Беларусь]]». Мінскага таварыства гісторыі і старажытнасцей, [[БПС-Р]] у 1918-241918—24. 3 1921 інструктар Наркамасветы [[БССР]], з 1922 інспектар Слуцкага, з 1924 — Віцебскага аддзелаў народнай асветы. 3 1926 навуковы сакратар Цэнтральнага бюро краязнаўства пры [[Інбелкульт|Інбелкульце]], сакратар краязнаўчага часопіса [[Наш край (1925)|«Наш край»]]. Выйшаў «Беларуска-расійскі слоўнічак» (1925), «Віцебскі краёвы слоўнік» і «Слоўнічак уласных найменняў» (1927). Пісаў пра гісторыю краязнаўчай працы на Беларусі, яе задачы і методыку, даследаваў гісторыю беларускага выяўленчага мастацтва, архітэктуру, сучасную графіку (арт. «Беларускае малярства ў Польшчы (XIV—XVI стст.)», «Асноўныя моманты гісторыі беларускага дойлідства», «Мінск у графіцы А. М. Тычыны» і інш.). Цікавіўся гісторыяй тэатра, навукі (нарысы «Уладзіслаў Галубок», «Беларускі тэатр у Гродна», «Беларуская навука да Кастрычніка і пасля яго», «Беларуская культура: Да дзесяцігоддзя абвяшчэння БССР»). Склаў бібліяграфію твораў К. Каганца, даследаваў асобныя праблемы развіцця беларускай літаратуры (нарыс «Карусь Каганец», арт. «Матывы барацьбы ў творчасці М. Багдановіча», «Беларуская літаратура ў Латвіі»). Укладальнік першага беларускага дапаможніка па тэорыі літаратуры «Узоры для літаратурных гурткоў пры „Маладняку“ і гурткоў селькораў» (1927). Арыштаваны ДПУ БССР 29.6.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Па пастанове АДПУ СССР ад 10.4.1931 зняволены ў лагерах тэрмінам на 5 гадоў (Асінкі Кемераўскай вобл.). Пасля вызвалення ў 1935 жыў у Новасібірску, выкладаў рускую мову і літаратуру ў тэхнікуме сувязі. Паўторна арыштаваны 28.8.1937; па пастанове ад 17.12.1937 прыгавораны да расстрэлу. Па першым прыгаворы рэабілітаваны 19.9.1960, па другім — 14.2.1958.
 
== Памяць ==