Саамы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 53:
Землі саамаў трапілі пад кантроль Ноўгарада ў XIII - XIV стст., Маскоўскай дзяржавы — у канцы [[15 стагоддзе|XV]] ст. Саамы былі вымушаны выплочваць даніну, на іх тэрыторыях сяліліся [[рускія]] і [[карэлы]]. З [[16 стагоддзе|XVI]] ст. адбывалася паступовая [[хрысціянства|хрысціянізацыя]] саамаў Кольскага паўвострава. Значную ролю ў распаўсюджванні [[праваслаўе|праваслаўя]] адыграў [[:ru:Печенгский монастырь|Печангскі манастыр]], заснаваны ў [[1533]] г. Паводле граматы [[Іван IV Грозны|Івана IV]] ад [[1556]] г., манастыр атрымоўваў у карыстанне частку зямель саамаў, а тубыльцы ператвараліся ў залежных сялян. Кольскія саамы доўгі час працягвалі падтрымліваць шчыльныя стасункі са сваякамі з [[Нарвегія|Нарвегіі]] і [[Фінляндыя|Фінляндыі]], назіраліся перасяленні саамаў, выкліканыя [[эпідэмія|эпідэміямі]] або наступствамі [[Крымская вайна|Крымскай вайны]]. У [[1866]] г. з'яўляецца першае пісьмовае падцверджанне існавання аленегадоўлі ў саамаў Лавозера. Аднак перасяленне [[комі, народ|комі]] ў [[1887]] г., што занялі пашы для камерцыйнага выпасу аленяў, выклікала незадаволенасць лавозерскіх саамаў. Складаныя адносіны паміж саамамі і нашчадкамі комі заўважны і ў нашы дні<ref>[http://www.endlessplanet.org/expeditions/lovozero/results/saami_history.htm История саамов]</ref>.
 
==Зноскі==
{{зноскі}}
{{reflist|2}}
 
== Спасылкі ==