'''Прыназоўнік''' — службовая часціна [[мова|мовы]], якая выказвае сінтаксічную залежнасць [[назоўнік]]аў, [[займенніка]]ў, [[лічэбнік]]аў ад іншых слоў у словазлучэннях і сказах. Прыназоўнікі, як і ўсе службовыя словы, якія не могуць выкарыстоўвацца самастойна, заўсёды адносяцца да якога-небудзь назоўніка (ці слова, якое ўжыта ў функцыі назоўніка). З прычыны сваёй сінтаксічнай несамастойнасці прыназоўнікі ніколі не выступаюць у якасці членаў сказусказа. Яны абслугоўваюць кіраванне як від падпарадкавальнай сувязі, будучы звязаны з галоўным кампанентам словазлучэння.