Юпітэр (планета): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Artificial123 (размовы | уклад)
Радок 830:
У 1992 годзе міма планеты прайшоў «[[КА Уліс|Уліс]]» на адлегласці 900 тыс. км. Апарат правёў вымярэнні магнітасферы Юпітэра («Уліс» прызначаны для вывучэння Сонца і не мае фотакамер).
 
[[Файл:Europa Jupiter System Mission artist concept.jpg|thumb|225px|{{en|[[Europa Jupiter System Mission}}]] у ваколіцах Юпітэра ва ўяўленні мастака (запланавана на 2020)]]
 
З 1995 года па 2003 год на арбіце Юпітэра знаходзіўся «[[Галілеа, касмічны апарат|Галілеа]]»<ref name="astro-websib" /><ref name="галактика" />. З дапамогай гэтай місіі было атрымана мноства новых дадзеных. У прыватнасці, спускальны апарат упершыню вывучыў атмасферу газавай планеты знутры. Мноства здымкаў з высокім разрозненнем і дадзеныя іншых вымярэнняў дазволілі падрабязна вывучыць дынаміку атмасферных працэсаў Юпітэра, а таксама зрабіць новыя адкрыцці, якія тычацца яго спадарожнікаў. У 1994 годзе з дапамогай «Галілеа» навукоўцы змаглі назіраць падзенне на Юпітэр асколкаў [[Камета Шумейкераў — Леві 9|каметы Шумейкераў — Леві 9]]<ref name="Galileo" />. Хаця галоўная антэна «Галілеа» не раскрылася (з гэтай прычыны паток дадзеных склаў толькі 1 % ад патэнцыяльна магчымага), тым не менш, усе асноўныя мэты місіі былі дасягнуты.