Інстытут нацыянальных меншасцей АН БССР: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне
украінізмы
Радок 1:
'''Інстытут нацыянальных меншасцей [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|АН БССР]]''' (іншая назва — '''Інстытут пралетарскай культуры нацыянальных меншасцей АН БССР''') — акадэмічная арганізацыя, што ў [[1930-я|1930-х гг.]] адыгрывала пэўную ролю ў [[Эмансіпацыя|эмансіпацыі]] [[Этнас|этнічных меншасцей]] [[Беларусь|Беларусі]] шляхам стварэння ўласных навуковых устаноў і арганізацый гісторыі і культуры. Быў утвораны 29 ліпеня [[1935]] года. Дырэктарам у 1935—[[1936]] гадах быў акадэмік [[Станіслаў Юр'евіч Матулайціс]], а вучоным сакратаром — член-карэспандэнт [[Самуіл Хаімавіч Агурскі]].
 
==НакірункіКірункі даследаванняў==
Інстытут меў тры галоўныя накірункікірункі даследаванняў. Іх умоўна можна назваць ''польскім'', ''літоўскім і латышскім'', і ''яўрэйскім'' — па назвах ''Інстытутаў пралетарскіх культур'', што былі ўтвораны пры пераходзе Акадэміі да інстытуцкай структуры ў [[1931]] годзе.
 
===Польскі накірунаккірунак даследаванняў===
Значная роля ў працэсе эмансіпацыі этнічных меншасцей БССР надавалася стварэнню ўласных навуковых устаноў і арганізацыі нацыянальнай гісторыі і культуры. Цэнтрам такіх устаноў і даследчыцкіх праектаў стаў [[Інбелкульт]]. Пры ім з [[1922]] года працаваў польскі сектар, які займаўся вывучэннем матэрыяльнай і духоўнай культуры палякаў у [[БССР]]. Этнаграфічная камісія гэтага сектара правяла некалькі экспедыцый па месцах кампактнага рассялення палякаў. У [[1930-я]] гады існаваў '''''Інстытут польскай пралетарскай культуры''''', пазней уключаны на правах сектароў, аддзелаў і камісій у склад Інстытута нацменшасцяў. Вядомыя наступныя публікацыі Інстытута польскай пралетарскай культуры:
* ''Boszko, W. I. Od Baltyku do morza Czarnego = Ад Балтыцкага да Чорнага мора : O wielkim Dnieprze / W. I. Boszko ; Przetl.: A. Horawski ; Bialorus. Akad. nauk. Inst. ekon. ; Pol. inst. kultury proletarjackiej. — Minsk, 1933.''
* ''Sierpiński, Ryszard. Tło gospodarcze i istota klasowa powstania listopadowego 1830 roku = Асновы эканамічныя і класавая сутнасць лістападаўскага паўстання 1830 года / Ryszard Sierpiński ; Białoruska Akademja Nauk, Polski Instytut Kultury Proletarjackiej. — Minsk, 1934.''
 
===Літоўскі і латышскі накірункікірункі даследаванняў===
Пры Інбелкульце з [[1927]] года (пазней пры АН БССР) таксама працавала Латышская камісія (з [[1929]] г. латышскі сектар АН БССР, з [[1933]] г. — '''''Інстытут пралетарскіх культур літоўскай, латышскай і іншых народнасцей''''', з [[1935]] года — ''латышская секцыя Інстытута нацменшасцей АН БССР''), якая вывучала гісторыю і культуру [[Латышы|латышоў]].
 
У [[1922]] годзе пры Інбелкульце была адчынена кафедра гісторыі [[Літва|Літвы]] (з [[1929]] г. — літоўскі сектар АН БССР, з [[1933]] года — '''''Інстытут пралетарскіх культур літоўскай, латышскай і іншых народнасцей''''', з [[1935]] — ''літоўская секцыя Інстытута нацменшасцей АН БССР''). Секцыяй кіраваў акадэмік [[Станіслаў Юр'евіч Матулайціс]]. Вядомыя наступныя яго публікацыі па тэматыцы накірункукірунку:
* ''Матулайціс С.Ю. 1863 год у Літве. Ч. 1. Сацыяльна-эканамічны стан Літвы перад паўстаннем. — Мн.: БАН, 1933.''
* ''Беларуска-літоўскі і руска-літоўскі тэрміналагічны слоўнік і сшытак = Baltarusiskai-lietuviskas ir rusiskai-lietuviskas terminologinis zodynelis i sasiuvinis / Беларуская Акадэмія навук, Літоўскі сектар ; апрацаваў В.Копка ; рэдактар С.Матулайціс. — Мн., 1934.''
 
===Яўрэйскі накірунаккірунак даследаванняў===
У [[1922]] годзе быў створаны яўрэйскі аддзел Інбелкульта. З [[1925]] года ў яго склад уваходзіла чатыры камісіі. У [[1928]] годзе яўрэйскі аддзел быў трансфарміраваны ў сектар пры АН БССР. Пры ім выдаваўся навуковы часопіс ''«Цайтшрыфт» (Штогоднік)'', у якім друкаваліся даследаванні супрацоўнікаў сектара. У [[1932]] годзе на базе яўрэйскага сектара Інбелкульта быў заснаваны '''''Інстытут яўрэйскай пралетарскай культуры пры АН БССР'''''. У ім дзейнічала пяць камісій: лінгвістычная, гістарычная, літаратурная, сацыяльна-эканамічная і антырэлігійная. Сярод публікацый:
* ''[[Самуіл Хаімавіч Агурскі|Агурскі С.Х.]] Ленiнская "Іскра" ў барацьбе супраць Бунда. — Мн.: Дзяржвыд БССР, 1934.''