Марыя Магдалена Радзівіл: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
украінізмы (слова няма ў слоўніках)
Радок 46:
Яе маці графіня Марыя Квілецкая была польскай арыстакраткай-[[касмапалітызм|касмапаліткай]], што ў першую чаргу адлюстроўвалася ў яе захапленні ўсім французскім і англійскім. Маці даверыла выхаванне сваіх дачок (Марыі Евы і Марыі Магдалены) англійскім і французскім гувернанткам, якія прывілі дзяўчынкам цікавасць да [[Французская літаратура|французскай літаратуры]] і культуры, навучылі бездакорным свецкім манеры і [[англійская мова|англійскай]] і [[французская мова|французскай мовам]]<ref>''Маслянiцына, І.'' [http://www.jurnal.by/list/322/z_pakalennya_znesennyh_vetram.html З пакалення «знесеных ветрам»]; ''Багадзяж, М.'' [http://knihi.com/Mikola_Bahadziaz/Ja_-_bielaruska_Maryja_Mahdalena_Radzivil.html Я — беларуска…]</ref>. Адначасова з гэтым выхаванне было надзвычай рэлігійным — дзяўчынкі выраслі [[каталіцызм|шчырамі каталічкамі]]<ref>''Łatyszonek, O.'' Radziwiłłowa z Zawiszow 1.v. Krasińska Maria Magdalena (1861—1945) // Polski Słownik Biograficzny. — 1987. — С. 398; ''Багадзяж, М.'' [http://knihi.com/Mikola_Bahadziaz/Ja_-_bielaruska_Maryja_Mahdalena_Radzivil.html Я — беларуска…]</ref>. У Магдалены ў дзяцінстве і юнацтве былі залацістыя валасы, прыгожы авал твару, глыбокія шэрыя вочы, надзвычай белая скура і грацыёзная хада<ref>''Маслянiцына, І.'' [http://www.jurnal.by/list/322/z_pakalennya_znesennyh_vetram.html З пакалення «знесеных ветрам»]</ref>. Пазней Магдалена выказвалася, што ў дзяцінстве яе маці больш любіла сваю першую дачку — Марыю Еву<ref>''Надсан, А.'' Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі... С. 7.</ref>.
 
У той жа час на выхаванне Магдалены вялікі ўплыў аказаў яе бацька [[Ян Тадэвушавіч Завіша]], які вызначаўся «мясцовым патрыятызмам». Сярод заможных дваран [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] ([[Род Ваньковічаў|Ваньковічаў]], [[Род Вайніловічаў|Вайніловічаў]], [[Род Манюшкаў|Манюшкаў]], [[Род Тышкевічаў|Тышкевічаў]], [[Род Горватаў|Горватаў]] і іншых) у сярэдзіне XIX ст. стала вельмі папулярным цікавіцца гісторыяй роднага края і [[Беларускі фальклор|беларускамоўным сялянскім фальклорам]], што ў Яна Завішы праяўлялася ў прафесійных занятках мясцовай [[археалогія]]й і беларускай этнаграфіяй<ref>''Багадзяж, М.'' [http://knihi.com/Mikola_Bahadziaz/Ja_-_bielaruska_Maryja_Mahdalena_Radzivil.html Я — беларуска…]</ref>. Бацька імкнуўся прывіць дочкам любоў да роднай зямлі і сам з'яўляўся для іх прыкладам у гэтай справе. Ён часта браў з сабой Марыю Магдалену і Марыю Еву падчас наведвання вёсак, што размяшчаліся на яго землях (вакол сядзібы ў Кухцічах). З жыхарамі гэтых вёсак (як, дарэчы, даволі часта і дома) бацька размаўляў на [[беларуская мова|беларускай мове]], а яго дочкі ведалі мову сялян, а не толькі [[польская мова|польскую мову]], якую таксама ведалі заможныя каталіцкія маянткоўцы і выкарыстоўвалі пры ліставаннях<ref>''Надсан, А.'' Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі... С. 6.</ref><ref>''Багадзяж, М.'' [http://knihi.com/Mikola_Bahadziaz/Ja_-_bielaruska_Maryja_Mahdalena_Radzivil.html Я — беларуска…]</ref>. Гэта ў многім вызначыла накірунаккірунак грамадскай дзейнасці Магдалены. Вядома, што Магдалена добра валодала гутаковай беларускай мовай, але не наважвалася пісаць на ёй<ref>Беларуская літаратурная мова не была яшчэ ўнармавана.</ref> i пазней у перапісцы з дзеячамі беларускага i літоўскага культурнага рухаў карысталася [[польская мова|польскай мовай]]<ref>''Надсан, А.'' Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі... С. 7.</ref>.
 
Замежныя падарожжы таксама служылі выхаванню і адукацыі дачок. Так вядома, што восенню [[1871]] г. граф Ян Завіша і яго дочкі Марыя Ева і Марыя Магдалена былі ў [[горад Рым|Рыме]], дзе сустрэлі землякоў — маладога [[Эдвард Адамавіч Вайніловіч|Эдварда Вайніловіча]], які падарожнічаў па [[Італія|Італіі]] са сваім дзядзькам Люцыянам Вайніловічам і цёткай Геленай Вайніловіч<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia... С. 31.</ref>.