Ваенна-прамысловы комплекс: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: == У Сеціве == → == Спасылкі ==, атэнцы → афіняне, ы у → ы ў, афінянеял → атэнцыял, артаграф → арфаграф (2), == → == (2), using AWB
украінізмы (слова няма ў слоўніках)
Радок 11:
Пасля распаду СССР Беларусь здолела захаваць матэрыяльна-тэхнічную базу для падтрымання ўзбраення ў баяздольным стане, а вытворцы абачліва ўстрымаліся ад суцэльнай канверсіі, правялі неабходныя рэформы, дзякуючы якім спад агульнага аб'ёма вытворчасці быў неістотны. Беларускія прадпрыемствы ВПК здолелі адаптавацца да новых эканамічных умоў: да 70% прадукцыі прызначаецца для экспарту і, перш за ўсё, у Расію. У той жа час у [[Мадэрнізацыя|мадэрнізацыі]] беларускага парка ўзбраенняў удзельнічаюць і расійскія прадпрыемствы (каля 200), развіваецца [[ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва]] з [[Украіна|украінскім]] бокам.
 
Найбольшага прагрэсу ВПК Беларусі ўдалося дасягнуць у накірункукірунку распрацоўкі і стварэння перспектыўных [[Аўтаматызаваная сістэма кіравання войскамі|аўтаматызаваных сістэм кіравання войскамі]], [[Лічбавая картаграфічная сістэма|лічбавых картаграфічных сістэм]], [[Прыцэльны комплекс|прыцэльных комплексаў]] для [[танк]]аў і [[Баявая машына пяхоты|баявых машын пяхоты]], базавых шасі пад мантаж разнастайных комплексаў ваеннага прызначэння, [[Разведвальна-дыверсійная машына|разведвальна-дыверсійных машын]], [[Навігацыйна-пілатажная сістэма|навігацыйна-пілатажных сістэм]], а таксама сучаснай [[Элементная база|элементнай базы]]: [[Інтэгральная мікрасхема|інтэгральных мікрасхем]] і іншых [[Паўправадніковыя элементы|паўправадніковых элементаў]].
 
Паспяхова ідзе мадэрнізацыя [[Ваенная тэхніка|ваеннай тэхнікі]], што знаходзіцца на ўзбраенні [[Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь|беларускай арміі]] і армій іншых краін свету. Сярод мадэрнізаваных узораў ваеннай тэхнікі варта адзначыць многафункцыянальныя [[знішчальнік]]і МіГ-29БМ і Су-27БМ1, [[верталёт]] Мі-8МТКО1, [[Сістэма залпавага агню|сістэму залпавага агню]] «Град» на базе шасі [[«МАЗ»]] («БелГрад»), перасоўны пункт кіравання і навядзення знішчальнай авіяцыі, транспартна-зараджальная машына, [[Вылічальны комплекс|вылічальныя комплексы]] спецыяльнага прызначэння, аўтаматызаваная сістэма апрацоўкі палётнай інфармацыі «Дзвіна-М», прыцэльныя прыстасаванні да [[Стралковая зброя|стралковай зброі]], [[поўнапрывадны аўтамабіль]] павышанай праходнасці «МАЗ» з калёснай формулай 4х4 грузападымальнасцю 6 т, сродкі радыёэлектроннага процідзеяння, спецыяльная тэхніка [[Пагранічныя войскі Рэспублікі Беларусь|Пагранічных войск]], трэнажорныя комплексы рознага прызначэння, імітацыйныя сродкі для навучання і падрыхтоўкі разлікаў і спецыялістаў [[Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь|Узброеных сіл]].