Апосталы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: . → ., Езуса → Ісуса (3), ангельск → англійск, ягонага → яго (2), мэнт → мент, я у → я ў, наступнік → пераемнік (3), Эў using AWB
украінізмы (слова няма ў слоўніках)
Радок 9:
Хрыстос устанавіў адмысловую групу людзей, якая была названа ў Евангеллі «Дванаццаццю», і стала істотным элементам пабудаванага Ім Касцёла. У Святым Пісанні мы сустракаем грэчаскае слова «апостолёс», што перакладаецца — «пасланы», — гэта значыць, пасланы выканаць пэўную функцыю, акрэсленае заданне. Яшчэ Стары Запавет паказваў нам постаці людзей, якія выконвалі функцыі вестуноў, — напрыклад, вестуноў перамогі над ворагамі, альбо пераказваючых навіну аб нараджэнні сына і гэтак далей. Аднак у Новым Запавеце тэмін «апостолёс, пасланы», набірае новы, збаўчы сэнс. Пакліканне Апосталаў найбольш яскрава прадстаўляе нам евангеліст Марк (3, 13-19), хоць цікавыя дэталі знаходзяцца і ў іншых сінаптычных Евангеллях (Лк 6, 12-17; Мц 10, 1-4), а таксама і ў Евангеллі паводле Святога Яна (6, 67-70). Сцэна паклікання адзначана выключнай годнасцю, якая выражана ў начной малітве Ісуса (Лк 6, 12), што папярэднічала пакліканню, своеасаблівай цырыманіяльнасцю ў яго паводзінах (пар. Мк 3, 13), і ўрэшце, ва ўрачыстым пераліку імёнаў і змены некаторых з іх (Мк 13, 16-19). Гэта сведчыць пра важнае значэнне, якое надаваў Ісус дадзенай падзеі. Евангеліст Марк піша аб матывах абрання Хрыстом групы з «Дванаццаці». Па-першае, Ён выбраў дванаццаць, «каб тыя былі з Ім», гэта можа азначаць, — каб яны мелі сціслую лучнасць з Ісусам. Па-другое: Ён прызначыў дадзеных вучняў на служэнне, дзеля рэалізацыі Божага Валадарства, якоя як раз супадала з праграмай Самога Збаўцы (пар. Мк 14, 15; 1, 39; 4, 23-25). Аднак Хрыстос не абмяжоўваецца толькі ўрачыстым пакліканнем апостальскай групы; з гэтага моманту Ён заўжды трымае іх пры Сабе, удзяляе ім выключна шмат часу, рыхтуе да выканання акрэсленых заданняў. Апосталы наследавалі свайго настаўніка падчас усяго яго жыцця. Па-трэцяе: Ісус рыхтуе выбраных, каб яны былі сведкамі ўсіх падзей, і непасрэднымі Ягонымі паслядоўнікамі (пар. Лк 24, 48). У праграме Збаўцы мы знаходзім прадказанне будучай місіі не толькі Апосталаў, але і кожнага хрысціяніна. Будучы працягам місіі Хрыста, задачы Апосталаў павінны былі ўключаць у сябе некаторыя элементы, ідэнтычныя элементам Ягонай місіі. Менавіта на падмурку Апосталаў Хрыстос ставіць Свой Касцёл.
 
Ён заснаваны дзеля таго, каб Хрыстова валадарства пашыралася па ўсёй зямлі, каб дзеля хвалы Айца зрабіць усіх людзей удзельнікамі збаўчага адкуплення. Ісус жадае, каб праз іх увесь свет сапраўды скіраваўся да Бога. Усялякая дзейнасць Містычнага цела ў гэтым накірункукірунку называецца апостальствам. Касцёл здзяйсняе яго пры дапамозе ўсіх сваіх членаў, аднак па-рознаму. Хрысціянскае пакліканне па сваёй сутнасці з'яўляецца таксама пакліканнем да апостальства.
 
У Касцёле пры адзінстве місіі існуе разнастайнасць паслуг. Апосталам і іх пераемнікам Хрыстос даручыў абавязак навучання, асвячэння і кіравання ад Яго імя і паводле Ягонай моцы. Такая дзейнасць сапраўды з'яўляецца апостальствам, бо робіцца дзеля евангелізацыі і асвячэння людзей, дзеля таго, каб напоўніць евангельскім духам і ўдасканаліць парадак зямных спраў. Таму намаганні Апосталаў з'яўляюцца выразным сведчаннем пра Хрыста і служаць збаўленню людзей.