Польскі дэмакратычны саюз Беларусі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
clean up using AWB
украінізмы (слова няма ў слоўніках)
Радок 33:
|афіцыйны сайт =
}}
'''Польскі дэмакратычны саюз Беларусі''' ([[1907]]) ({{lang-pl|Związek Polski Demokratyczny na Białej Rusi}}, {{lang-ru|Польский демократический союз Беларуси}}) — палітычная партыя ліберальна-дэмакратычнага накірункукірунку [[краёўцы|«краёвасці»]] у [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] (у прыватнасці — у [[Беларусь|Беларусі]] і [[Літва|Літве]]) у пачатку ХХ ст., якая сумяшчала ў сваёй праграме «краёвыя» (аўтанамісцкія) і ліберальна-дэмакратычныя лозунгі. Ставіла за мэту абарону інтарэсаў усіх народаў і катэгорый насельніцтва [[Паўночна-Заходні край|літоўска-беларускіх губерняў]]. У адрозненне ад [[Краёвая партыя Літвы і Беларусі|Краёвай партыі Літвы і Беларусі]], якая рабіла стаўку на землеўласнікаў, Польскі дэмакратычны саюз імкнуўся павесці за сабой на выбарах у III Дзяржаўную думу Расійскай імперыі мясцовую «польскую» (польскамоўную і каталіцкую) інтэлігенцыю. Стварэнне Саюза не было завершана і сапраўднай палітычнай арганізацыяй ён не стаў.
 
== Абставіны стварэння ==
Радок 48:
Заснаваўчы двухдзённы сход у [[Горад Мінск|Мінск]]у зацвердзіў палітычную праграму: уздым дабрабыту і культурнага ўзроўня ўсіх жыхароў края незалежна ад этнічнай і рэлігійнай прыналежнасці ці сацыяльнага становішча; увядзенне валаснога, павятовага і губернскага самакіравання з гарантыяй праў нярускага насельніцтва; стварэнне моцнай сялянскай гаспадаркі (у тым ліку, за кошт пераходу сялянам часткі зямлі маянткоўцаў за выкуп); увядзенне свабодных, роўных, тайных і прапарцыянальных выбараў (што было любімым лозунгам [[Канстытуцыйна-дэмакратычная партыя, Расія|расійскіх «кадэтаў»]]). Адным з прынцыповых патрабаванняў саюз ставіў зняцце абмежаванняў у адносінах да «асоб польскага паходжання», захаванне права на культурнае развіццё палякаў і ўвядзенне аўтаноміі [[Варшаўскае генерал-губернатарства|Царства Польскага (карэнных польскіх губерняў)]] у Расійскай імперыі. Апошняе патрабаванне (увядзенне аўтаноміі Царства Польскага) было ўведзена лідарамі партыі (якія былі галоўным чынам землеўласнікамі і членамі мясцовых таварыстваў сельскай гаспадаркі) спецыяльна, каб адлучыць мясцовую «левую» польскамоўную і каталіцкую інтэлігенцыю («палякаў») не толькі ад [[Канстытуцыйна-дэмакратычная партыя, Расія|расійскіх «кадэтаў»]], але і ад [[Польская нацыянальна-дэмакратычная партыя|польскіх «эндэкаў»]]<ref name="ReferenceA"/>.
 
Тлумачучы на старонках газеты [[Kurier Litewski (1905)|«Kurier Litewski»]] (№164, 1907 г.) асноўныя праграмныя прынцыпы, Вітальд Жукоўскі сцвярджаў, што [[краёўцы|краёвая ідэя]] — адзіна магчымая пазіцыя для «польскай» інтэлігенцыі ў краі, характэрнай рысай якога з'яўляецца шматнацыянальнасць, і заяўляў аб імкненні партыі абараняць інтарэсы і правы самых шырокіх кол насельніцтва. [[Палякі]], [[літоўцы]], [[беларусы]] і [[яўрэі]] ў праграме трактаваліся як карэнныя народы [[Паўночна-Заходні край|края]], а [[рускія]] былі ахарактарызаваны як чужая і варожая краёвым інтарэсам група, якая імкнецца да русіфікацыі края. Лідарамі партыі планавалася трымаць сувязь з краёўцамі-кансерватарамі (з [[Краёвая партыя Літвы і Беларусі|Краёвай партыяй Літвы і Беларусі]]), што павінна было забяспечыць краёўцам двух накірункаўкірункаў поспех на выбарах у III Дзяржаўную думу<ref name="ReferenceC">''Смалянчук, А.Ф.'' Паміж краёвасцю... С. 239.</ref>.
 
== Падтрымка ў грамадстве ==