Краёвая партыя Літвы і Беларусі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
украінізмы (слова няма ў слоўніках)
Радок 33:
|афіцыйны сайт =
}}
'''Краёвая партыя Літвы і Беларусі, КПЛіБ''' ({{lang-pl|Stronnictwo Krajowe Litwy i Białorusi}}, {{lang-ru|Краёвая партия Литвы и Беларуси}}) — [[палітычная партыя]] ліберальна-кансерватыўнага накірункукірунку [[краёўцы|«краёвасці»]] у [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] (у прыватнасці — у [[Беларусь|Беларусі]] і [[Літва|Літве]]) у пачатку ХХ ст., якая сумяшчала ў сваёй праграме «краёвыя» (аўтанамісцкія) і ліберальна-кансерватыўныя лозунгі.
 
Была заснавана ў [[1907]] г. у [[Горад Вільнюс|Вільні]] [[краёўцы|краёўцамі-кансерватарамі]] (галоўным чынам, з ліку мясцовага каталіцкага і польскамоўнага сярэднезаможнага і заможнага дваранства шасці літоўска-беларускіх губерняў Расійскай імперыі). У яе арганізацыі галоўную ролю адыгралі прадстаўнікі [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] — лідары [[Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі|Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі]]. Стварэнне партыі дыктавалася імкненнем краёўцаў-кансерватараў мець у III [[Дзяржаўная Дума Расійскай імперыі|Дзяржаўнай Думе]] Расійскай імперыі сваіх дэпутатаў, аб'яднаных у адной арганізацыі, якая б стала альтэрнатывай і канкурэнцыяй [[Польская нацыянальна-дэмакратычная партыя|польскім «эндэкам»]] у Думе.
Радок 53:
Адсюль натуральнай была ідэя супрацоўніцтва ў [[Дзяржаўная Дума Расійскай імперыі|Дзяржаўнай Думе Расійскай імперыі]] паміж дэпутатамі ад карэнных дваран заходніх губерняў. Амаль адразу пасля выдання маніфеста ад 6 жніўня 1905 г. [[Эдвард Адамавіч Вайніловіч|Эдвард Вайніловіч]] напісаў [[16 жніўня]] [[1905]] г. ліст да прафесара [[Марыян Здзяхоўскі|Марыяна Здзяхоўскага]], у якім разважаў пра роль будучых дэпутатаў ад Заходняга края ў законадарадчай Дзяржаўнай Думе. Ён выказваўся за тое, каб дэпутаты, выбраныя з ліку карэнных дваран Заходняга края, ігралі адметную ролю ў Думе, бо [[Заходні край|Заходні край («Літва і Русь»)]] мае свае інтарэсы; і сцвярджаў, што яны могуць быць пасрэднікамі паміж групай дэпутатаў ад польскіх губерняў («Польскае Кола») і іншымі дэпутатамі заходніх губерняў<ref>''Jurkowski, R''. [http://dlibra.bg.uwm.edu.pl/Content/54/EchaPrzeszlosciVIII.pdf Listy Edwarda Woyniłłowicza do Mariana Zdziechowskiego…] С. 212.</ref>. Лідары Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі (Эдвард Вайніловіч, [[Аляксандр Аляксандравіч Скірмунт|Аляксандр Скірмунт]], граф [[Ежы Эмерыкавіч Чапскі|Ежы Чапскі]], князь [[Геранім Эдвінавіч Друцкі-Любецкі|Геранім Друцкі-Любецкі]], [[Раман Аляксандравіч Скірмунт|Раман Скірмунт]] і інш.), усведамляючы сваю грамадскую ролю ў краі і свой уплыў, вырашылі актыўна рыхтавацца да чаканых выбараў у новы дзяржаўны орган і першымі сярод лідараў іншых сельскагаспадарчых таварыстваў сфармулявалі на сходзе МТСГ у [[Горад Мінск|Мінску]] палітычную праграму (з 12 пунктаў), апублікаваную 7(20) кастрычніка 1905 г. на старонках газеты [[Kurier Litewski (1905)|«Kurier Litewski»]] (№31, 1905 г.)<ref>''Szpoper, D.'' Sukcesorzy Wielkiego Księstwa... С. 62—76; ''Szpoper, D.'' Gente Lithuana... С. 240.</ref>.
 
Праграма стала адной з першых праяў практычнай рэалізацыі ідэй [[краёўцы|«краёвасці»]] — яе ліберальна-кансерватыўнага накірункукірунку — і пастулявала аўтанамісцкія і ліберальна-кансерватыўныя прынцыпы: раўнапраўе ўсіх народаў; прынцыпы свабоды сумлення, веравызнання, слова, стварэння грамадскіх арганізацый і сходаў; раўнапраўе жанчын; недатыкальнасць асобы і жытла без рашэння суда; усеагульнай роўнасці перад законам; свабоды навучання на роднай мове; ліквідацыю [[пашпарт]]най сістэмы ўнутры імперыі і ліквідацыю [[Мяжа аседласці|мяжы яўрэйскай аседласці]]. Акрамя таго палітычная праграма МТСГ патрабавала ўвядзення ўсеагульнай і бясплатнай пачатковай адукацыі, што, на думку лідараў МТСГ, было важным для павышэння дабрабыту і заможнасці сялян і знішчэння ўвогуле [[саслоўе|саслоўных]] адрозненняў сялян. Дзеячы МТСГ былі праціўнікамі [[сацыялізм|сацыялістычных ідэй]] (у першую чаргу — ідэі ліквідацыі права [[прыватная уласнасць|прыватнай уласнасці]]), таму ў сваёй праграме акцэнтавалі ўвагу на неабходнасць вырашэння праблемы недахопу зямлі ў сялян, але падкрэслівалі, што гэта праблема павінна вырашацца без парушэння права прыватнай уласнасці на зямлю. У палітычнай сферы праграма патрабавала рэарганізацыі [[Дзяржаўны савет Расійскай імперыі|Дзяржаўнага Савета]] і рэарганізацыі [[Булыгінская дума|Дзяржаўнай Думы]] з законадарадчай у законадаўчую, пашырэння праў для прадстаўніцтва грамадзян (пашырэнне кола выбаршчыкаў), увядзенне аўтаноміі [[Заходні край|Заходняга края]]. Сама апублікаваная палітычная ліберальна-кансерватыўная праграма МТСГ была распрацавана для прадстаўлення яе на земскім сходзе і была ў многіх пунктах сугучна з тымі патрабаваннямі, якія прад'яўляў расійскаму самаўладдзю агульнарасійскі [[лібералізм|ліберальны]] рух у ходзе рэвалюцыі<ref>''Szpoper, D.'' Sukcesorzy Wielkiego Księstwa... С. 62—76; ''Szpoper, D.'' Gente Lithuana... С. 240—241.</ref>.
 
Рэвалюцыйны грамадскі ўздым у Расійскай імперыі дабіўся таго, што расійскі імператар [[Мікалай II, імператар расійскі|Мікалай II]] (пасля [[Кастрычніцкая палітычная стачка|Кастрычніцкай палітычнай стачкі]]) быў вымушаны выдаць маніфест 17 (30) кастрычніка 1905 г., які надаваў аб'яўленай раней законадарадчай Дзяржаўнай Думе (у якую яшчэ не прайшлі выбары дэпутатаў) законадаўчы характар і ўводзіў ліберальныя свабоды (свабоды арганізацый, сходаў, слова і інш.). 11 (24) снежня 1905 г. расійскім імператарам было прынята новае палажэнне аб выбарах у Дзяржаўную Думу, якое значна пашырала (у адрозненне ад маніфеста 6 жніўня 1905 г.) кола выбаршчыкаў, хоць сама працэдура выбару была двухступнёвай: выбаршчыкі выбіралі прадстаўнікоў у чатырох [[курыя]]х (памешчыцкай, гарадской, сялянскай і рабочай).
Радок 76:
 
[[File:Edward Woynillowicz - Kolo Polskie - Kuryer Litewski 1906 nr 80 s 2.jpg|thumb|Артыкул [[Эдвард Адамавіч Вайніловіч|Эдварда Вайніловіча]] «Польскае кола» у газеце [[Kurier Litewski (1905)|«Kurier Litewski»]] (№80, 1906 г.)]]
Абвастрэнне адносін (прычым не толькі на маёмаснай глебе) паміж украінскім сялянствам і польскімі маянткоўцамі ў [[Паўднёва-Заходні край|Паўднёва-Заходнім краі]] рабіла немагчымым супрацоўніцтва на аснове «краёвай ідэалогіі» кансерватыўнага накірункукірунку, што, у прынцыпе, можна было чакаць загадзя. У адрозненне ад украінскіх зямель, [[краёўцы|«краёвая ідэя»]] атрымала ў [[1905]]—[[1906]] гг. вялікі водгук і аказалася вельмі запатрабавальнай у літоўска-беларускіх губернях. Пачатку вялікай дыскусіі адносна праблем і супольнай будучыні паўночна-заходніх губерняў, а таксама ўзаемаадносін мясцовых народаў спрыяла фармаванне побач з ліберальна-кансерватыўным ліберальна-дэмакратычнага накірункукірунку «краёвасці», што стала прычынай атрымання «краёвай канцэпцый» новых граняў і яе шырокага распаўсюджання ў грамадскай палеміцы [[Паўночна-Заходні край|літоўска-беларускіх губерняў]].
У «Адозве Краёвай партыі Беларусі і Літвы» ([[11 студзеня]] [[1906]] г.) часовы камітэт будучай партыі заклікаў усіх, хто падтрымлівае погляды партыі, каб на падставе царскага Маніфеста ад 17 кастрычніка 1905 г., які «стварыў шырокі падмурак для развіцця дзяржаўнага жыцця, у духу цывілізацыі свабоды, права і парадку», пачаць актыўную палітычную дзейнасць, не займацца зараз спрэчкамі малой вагі, адкладваючы іх на пазнейшы час. Адозва звярталася зноў да прынцыпаў, указаных у апаблікаванай раней праграме [[Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі|МТСГ]], як падмурка для дзеянняў будучай партыі; заклікала тых, якія былі гатовыя «для абароны прынцыпаў свабоды, права, з асаблівым улікам інтарэсаў шырокіх народных мас, дзяржаўнага і грамадскага парадку, якія разумеюцца ў хрысціянскім духу», згрупавацца. Аб'яўлялася, што ў хуткім часе будзе разаслана запрашэнне да зацікаўленых асоб на з'езд у [[Горад Мінск|Мінск]]. Лідары МТСГ хацелі стварыць такую «краёвую партыю», каб яна была прывабнай для прадстаўнікоў палякаў, беларусаў, літоўцаў і латышоў і каб дэпутаты ад паўночна-заходніх губерняў, з-за адсутнасці мажлівасці рэалізаваць іншым спосабам свае памкненні, не далучаліся да расійскай [[Канстытуцыйна-дэмакратычная партыя, Расійская імперыя|партыі кадэтаў]], якая выступае (акрамя падтрымкі ліберальных ідэй — агульныя, непасрэдныя і тайныя выбары і інш.) за перадачу ад буйных і сярэдніх зямельных уласнікаў часткі зямлі сялянам. Цікава, што ў прапанаванай Рамана Скірмунтам назве будучай партыі слова «Беларусь» было пастаўлена на першым месцы, а «Літва» на другім («Краёвая партыя Беларусі і Літвы»)<ref>''Szpoper, D.'' Gente Lithuana... С. 243—245.</ref>.
Радок 88:
 
=== Паслабленне пазіцый «краёўцаў» у II Дзяржаўнай Думе Расійскай імперыі (1907) ===
Выбары ў II Дзяржаўную Думу, якія суправаджаліся актыўным ўмяшальніцтвам урада на прадвыбарную кампанію і галасаванне, зменшылі колькасць «польскіх» дэпутатаў-дваран з Заходняга края да 11 асоб (у адрозненні ад 20 дэпутатаў у I Дзяржаўнай Думе): 6 асоб ад Віленскай, 2 — ад Віцебскай, па 1 — ад Гродзенскай, Магілёўскай і Падольскай. Ад Мінскай, Валынскай і Кіеўскай мясцовым дваранам увогуле не ўдалося выбраць менавіта свайго кандыдата. Яны далучыліся ў Дзяржаўнай Думе да «Польскага кола» (групоўкі дэпутатаў ад польскіх губерняў), лідарам якога стаў дэпутат [[Раман Дмоўскі]], кіраўнік і галоўны ідэолаг [[Польская нацыянальна-дэмакратычная партыя|Польскай нацыянальна-дэмакратычнай партыі]] (т.зв. «эндэкаў»), што вызначаў парламенцкую тактыку гэтай фракцыі. Да «Польскага кола», акрамя 10 маянткоўцаў і 1 ксяндза, далучыўся яшчэ адзін дэпутат ад заходніх губерняў — селянін [[Шыман Пілейка]]. «Кола» дзейнічала ў Думе дысціплінавана, аднастайна; калі і выпускала сваіх прамоўцаў да трыбуны, то толькі для групавых заяў. Дмоўскі прадстаўляў сябе не толькі як дэпутат ад польскіх губерняў, але і выказваўся ад імя злучаных з «Польскім колам» 12 дэпутатаў-«палякаў» ад заходніх губерняў; пастуляваў важнасць і пяршынства інтарэсаў уласна польскіх губерняў (г.зв. «Кангрэсоўкі») і палякаў; заяўляючы, што інтарэсы і патрэбы [[палякі|польскага народа]] не абмяжоўваюцца, толькі ўладкаваннем спраў у польскіх губернях, указваў, што патрэбы і інтарэсы палякаў павінны быць задаволены і ў заходніх губернях, якія павінны працаваць толькі на агульнапольскія патрэбы і ўзмацненне пазіцый палякаў. Сялянскія дэпутаты ад беларускіх губерняў былі выбраныя ў Думу з дапамогай урада, належалі да «правых» фракцый, выказваліся супраць увядзення аўтаноміі края, абвінавачвалі «палякаў» у жаданні апанаваць Заходні край, падтрымлівалі прарускія лозунгі абароны «веры, цара і айчыны» ад унутраных і знешніх «ворагаў», падтрымлівалі ідэі дадатковага надзялення сялян зямлёй на правах уласнасці. НакірункіКірункі прамоў «правых» дэпутатаў-сялян ад заходніх губерняў вызначаліся «адукаванымі настаўнікамі» — расійскім урадам і лідарамі рускіх праманархічных фракцый<ref>''Szpoper, D.'' Sukcesorzy Wielkiego Księstwa... С. 62—76; ''Jurkowski, R.'' Sukcesy i porażki… С. 548.</ref>.
 
Такая сітуацыя ў II Дзяржаўнай Думе (г.зн. «эндэцкія» і прарускія настроі многіх дэпутатаў ад заходніх губерняў) выклікала незадаволенне прыхільнікаў ідэй «краёвасці», асабліва [[Эдвард Адамавіч Вайніловіч|Эдварда Вайніловіча]], які ў той час быў дэпутатам Дзяржаўнага Савета і старшынём у ім групоўкі дэпутатаў «Польскае кола» (і адначасова старшынём яго часткі — групоўкі дэпутатаў «Кола Літвы і Русі» у Савеце). Вайніловіч меў у [[Горад Санкт-Пецярбург|Санкт-Пецярбургу]] некалькі размоў з лідарам «эндэкаў» Дмоўскім і не змог прыняць яго ідэі<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 150—151.</ref>. Аднак работа ніжняй палаты расійскага парламента была кароткай, бо II Дзяржаўная Дума, сабраная [[20 лютага]] [[1907]] г., была хутка распушчана паводле царскага маніфеста ад 3 чэрвеня 1907 г.
Радок 125:
У прыхільнікаў партыі [[Польская нацыянальна-дэмакратычная партыя|Польскай нацыянальна-дэмакратычнай партыі]] («эндэкаў», «эндэцыі») на тэрыторыі паўночна-заходніх губерняў вялікае незадавальненне выклікала адсутнасць у праграме Краёвай партыі Літвы і Беларусі спецыфічна польскіх патрабаванняў і тое, што інтарэсы польскага народа разглядаліся ў сувязі з інтарэсамі іншых народаў краю. «Эндэкі» пабачылі выразны першы крок арганізацыі партыі на прынцыпах палітычнай самастойнасці мясцовых дваран і прызнання праў нацыянальнага развіцця літоўцаў і беларусаў<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 174; ''Смалянчук, А.Ф.'' Паміж краёвасцю... С. 236.</ref>. Гэта нават дало падставы аднаму з аўтараў «эндэцкага» выдання «Dziennik Wileński» нават заявіць, што краёўцы імкнуцца адарваць «Літву»<ref>Мелася на ўвазе тэрыторыя былога Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ).</ref> ад Каралеўства Польскага<ref name="ReferenceC">''Смалянчук, А.Ф.'' Паміж краёвасцю... С. 237.</ref>.
 
Краёўцы-дэмакраты ўбачылі ў дадзеным варыянце арганізацыі Краёвай партыі выразнае імкненне да абароны ўласных сацыяльна-эканамічных інтарэсаў — інтарэсаў сярэднезаможнага і заможнага мясцовага дваранства (галоўным чынам, каталіцкага і польскамоўнага). [[Людвік Абрамовіч]] (1879—1939), прадстаўнік ліберальна-дэмакратычнага накірункакірунку [[краёўцы|краёвасці]], ахарактарызаваў у прэсе Краёвую партыю Літвы і Беларусі як «аб'яднанне кансерватараў»<ref name="ReferenceC"/>. [[Баляслаў Антонавіч Ялавецкі|Баляслаў Ялавецкі]] (1843—1918) ахарактарызаваў Краёвую партыю Літвы і Беларусі як «партыю без твару, без сілы і без смеласці», да якой сацыяльныя нізы (літоўскамоўнае і беларускамоўнае сялянства) ніколі не далучацца, бо яе праграма супярэчыць назве. Ён з'едліва напісаў, што «узнікла эндэцыя № 2» з выразнай «кансерватыўна-каставай» афарбоўкай — «гэта войска правадыроў, якія не маюць жаўнераў, можа існаваць толькі на паперы»<ref name="ReferenceC"/>.
 
=== Няўдача на выбарах у III Дзяржаўную Думу Расійскай імперыі ===