Беларуская ваенная акруга: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Чырванасцяжная Беларуская ваенная акруга''' (БВА) — ваенная акруга Узброеных Сіл СССР...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
 
== Гісторыя ==
Беларуская ваенная акруга вядзе сваю гісторыю ад '''Мінскай ваеннай акругі'''. Мінская ваенная акруга утворана загадам Рэвалюцыйнага ваеннага савета (РВС) [[s:ru:Приказ РВСР от 28.11.1918 № 297/42|№  297 ад 28 лістапада 1918 года]] на тэрыторыі Смаленскай, Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай і Віленскай губерняў. Кіраванне акругі знаходзілася ў [[Мінск]]у. Загадам РВСР №  377 ад 14 снежня 1918 года акруга перайменавана ў '''Заходнюю ваенную акругу''' (ЗахВА){{крыніца?}}.
 
Загадам РВС СССР №  603 ад 2 кастрычніка 1926 года акруга перайменавана ў '''Беларускую ваенную акругу''', таму што большасць раёнаў дыслакацыі кадравых частак і раёнаў камплектавання тэрытарыяльных часцей Заходняй ваеннай акругі знаходзілася ў Беларусі. У 1931 годзе штаб-кватэра перанесена ў [[Смаленск]].
 
26 ліпеня 1938 года выйшаў [[s:ru:Приказ НКО СССР от 26.08.1938 № 0151|загад НКА СССР за №  0151]] «Аб перайменаванні і рэарганізацыі Беларускай ваеннай акругі». Акруга стала называцца '''Беларуская асобая ваенная акруга''' (БАВА).
 
11 ліпеня 1940 года загадам НКА СССР за №  0141 Беларуская асобая ваенная акруга пераназываецца ў '''Заходнюю асобую ваенную акругу''' (ЗахАВА).
 
У адпаведнасці з загадам ДКА ад 15 кастрычніка 1943 года была зноў утворана Беларуская ваенная акруга. У ліпені 1944 года ў склад акругі была часова ўключана тэрыторыя [[Літоўская ССР|Літоўскай ССР]] загадам Наркама абароны СССР ад 18 снежня 1944 года Беларуская ваенная акруга з 1 студзеня 1945 года пераймяноўвана ў '''Беларуска-Літоўскую ваенную акругу'''{{крыніца?}}.
 
Указам Прэзідыума [[Вярхоўны Савет СССР|Вярхоўнага Савета СССР]] ад 22 лютага 1968 года Беларуская ваенная акруга узнагароджана [[Ордэн Чырвонага Сцяга|Ордэнам Чырвонага Сцяга]].