Платон: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
M.L.Bot (размовы | уклад)
др выдал. шаблона, replaced: {{Link GA| → {{subst:Void| (2) using AWB
вікіфікацыя
Радок 16:
|папярэднікі = [[Сакрат]], [[Архіт Тарэнцкій|Архіт]], [[Дэмакрыт]], [[Парменід]], [[Піфагор]], [[Геракліт]]
|паслядоўнікі = [[Арыстоцель]], ''практычна'' усе еўрапейскія і блізкаўсходнія філосафы }}
'''Платон''', Арыстокл (май [[428 да н.э.|427]]  — [[347 да н.э.]])  — [[Старажытная Грэцыя|старажытнагрэчаскі]] філосаф, адна з самых значных постацей [[філасофія|філасофіі]], заснавальнік [[платанізм]]у.
 
== Жыццяпіс ==
Радок 25:
У [[Сіцылія|Сіцыліі]] Платон пазнаёміўся з Дыёнам, членам сям'і тырана [[Сіракузы|Сіракузаў]]. Там ён вырашыў заняцца выхаваннем сына тырана Дыяніса малодшага, каб выхаваць ідэальнага кіраўніка дзяржавы, які адпавядаў бы тэорыям і поглядам Платона, але бацька Дыяніс старэйшы заўпарціўся, і філосаф быў вымушаны пакінуць Сіракузы.
 
Паводле падання, падчас плавання, карабель, на якім плыў Платон, пацярпеў крушэнне, і філосаф патрапіў у рукі злодзеяў і быў прададзены ў нявольніцтва. Праз нейкі час ён быў выкуплены і вярнуўся ў [[Афіны]]. Там Платон заснаваў сваю знакамітую школу  "«Акадэмію"».
 
Платон памёр ва ўзросце 80 гадоў.
 
== Светапогляд ==
Аўтар 34 філасофскіх дыялогаў (большасць з іх  — гутаркі Сакрата з вучнямі), прамовы «Апалогія» (абарона Сакрата), 13 лістоў, а таксама «Вызначэнняў», якія ў антычнасці прыпісваліся Спеўсіпу. Найбольш вядомыя творы Платона: «Крытон» (аб павазе да законаў), «Лахет» (аб мужнасці), «Эўтыфрон» (аб набожнасці), «Гіпій меншы» (аб хлусні і несправядлівасці), «Краціл» (аб мове), «Федон» (аб справядлівасці), «Тээтэт» (аб ведах), «Тымей» (касмалогія) і інш.
 
У філасофскай сістэме Платона вылучаны ўсе асноўныя састаўныя часткі ведаў: анталогія, [[касмалогія]], [[гнасеалогія]], [[этыка]], эстэтыка. Першасным ён называў свет вечных, нязменных, самастойна існуючых сутнасцей  — ідэй. Другаснай, вытворнай ад іх, лічыў усю разнастайнасць пачуццёва ўспрымальнага свету; кожная рэч  — вынік спалучэння ідэі (узору) з бясформеннай матэрыяй; пачуццёвы свет як нараджэнне ідэй і матэрыі займае сярэдзіннае становішча паміж імі. На яго думку, упарадкаванасць быцця па-свойму выражае Космас, у якім на кожным кроку сустракаецца боскі розум ([[дэміург]]). 3 сумесі ідэй і матэрыі дэміург стварае сусветную душу, якая распаўсюджана па ўсёй прасторы. Успаміны бессмяротнай душы аб ідэях, якія яна сузірала да смерці, складаюць сутнасць працэсу пазнання, а яго найбольш правільным метадам мыслення з'яўляецца [[дыялектыка]]. У аснове працэсу пазнання ляжыць любоў да ідэі  — узыходжанне ад любові да асобных рэчаў і цел да любові ў сферы душ, а ад іх  — у сферы чыстых ідэй («Федр», «Парменід», «Сафіст»). Паводле Платона, душа складаецца з трох частак: вышэйшай  — розум; сярэдняй  — воля і высакародныя ўчынкі; ніжэйшай  — захапленні і пачуццёвасць. У этыцы гэтаму адпавядаюць тры асноўныя дабрачыннасці  — мудрасць, мужнасць, разважнасць і пакорлівасць; іх носьбітамі з'яўляюцца адпаведна тры саслоўі грамадства: філосафы і правіцелі, воіны і чыноўнікі, земляробы і рамеснікі. Лагічнае спалучэнне і раўнавага трох дабрачыннасцей дае пачатак чацвёртай, агульнадзяржаўнай дабрачыннасці  — справядлівасці («Горгій», «Палітыка»).
 
Платон вылучаў тры асноўныя формы праўлення: манархію, арыстакратыю і дэмакратыю. На яго думку, манархія (уладаранне аднаго) бывае законная (цар) або насільная (тыран); арыстакратыя (уладаранне нямногіх)  — панаванне лепшых або алігархія (панаванне горшых); дэмакратыя (уладаранне ўсіх)  — арганізаваная паводле законаў або беззаконная (насільная). Выступаў супраць палітычнай дакгрыны, якая абапіраецца на «права мацнейшага» і лічыць перамогу над сваімі праціўнікамі адзіным крытэрыем легітымнасці і адзінай крыніцай шчасця. На яго думку, умацаванню ідэальнай дзяржавы павінна служыць строгая сістэма адукацыі і выхавання грамадзян, якія не стануць злоўжываць палітычнай дзейнасцю на ўласную карысць, будуць кіравацца ідэямі і вызнаваць сапраўднае дабро («Палітыка», «Дзяржава», «Законы»).
 
Лічыў, што сапраўднай крыніцай жыцця для ўсяго жывога павінна стаць вечная прыгажосць, якая ўяўляе сабой зліццё ідэі і матэрыі, або разумнасці і задавальнення. Пры гэтым прыгажосць жыцця і прыгажосць рэальнага быцця вышэй за прыгажосць мастацтва, таму што быццё і жыццё ёсць перайманне вечных ідэй, а мастацтва ёсць перайманне быцця і жыцця, г. зн. перайманне пераймання («Іон», «Геній Большы» і інш.).
Радок 44:
 
== Іканаграфія ==
Сваё папулярнае імя атрымаў за «шырокія плоскія» грудзі і лоб. У эпоху Адраджэння Платона ўяўлялі сабе ідэальна прыгожым чалавекам, следам за думкай антычных аўтараў<ref>Такое меркаванне ўвасобілася, напрыклад, у фрэсцы Рафаэля «Афінская школа». {{Крыніцы/Партрэты}}</ref>. Таму яго партрэтам лічылі прыгожую [[бронза]]вую галаву з павязкай на валасах (пазней імаверна атаясамлена з Дыянісам). Аўтэнтычны партрэт Платона быў атаясамлены толькі ў канцы 19 ст. з гермай, якую перавезлі ў Берлін са збораў Кастэлані ў Рыме (1884), і якая стала асновай усё далейшай, верагоднай [[іканаграфія|іканаграфіі]] Платона. Адзначаецца, што від Платона, вонкава неінтэлігентны, «негеніяльны» выклікаў пэўнае расчараванне ў даследчыкаў. Аднак, гэтае ўяўнае разыходжанне паміж формай і зместам адпавядала поглядам на мастацтва самога Платона, які лічыў мастацтва нечым цалкам ілюзорным, падманлівым<ref name=par>{{Крыніцы/Партрэты}}</ref>.
 
== Беларускія пераклады ==
Радок 57:
 
== Літаратура ==
* [http://pawet.net/library/o_reflections/02/Жана_Эрш._Філасофскае_здумленне.html Эрш Ж. Філасофскае задуменне: Гісторыя заходняе філасофіі / Пер. з фр. - — Мн.: Беларускі фонд Сораса, 1996.] // на [[pawet.net]]
* [http://pawet.net/library/o_reflections/000/Плятон.html Дыялёгі Плятона ў перакладах Яна Пятроўскага] // на [[pawet.net]]
* [http://pawet.net/library/v_other/02_plato/%D0%9F%D0%BB%D0%B0%D1%82%D0%BE%D0%BD.html Асмус В. Ф.  Платон. ] // на [[pawet.net]]
 
== Спасылкі ==
{{Commons|Category:Plato}}
{{Палітыка}}
 
 
 
 
{{Бібліяінфармацыя}}