Розніца паміж версіямі "Андрэй Міхайлавіч Федарэнка"

няма тлумачэння праўкі
 
== Біяграфія ==
Скончыў Мазырскі політэхнічны тэхнікум і Бібліятэчны факультэт [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў|Мінскага інстытута культуры]] (1985—1990). Служыў у Савецкай Арміі. Працаваў мулярам у [[Горад Мікашэвічы|Мікашэвічах]] Лунінецкага раёна, на чыгунцы ў [[Горад Калінкавічы|Калінкавічах]] Гомельскай вобласці, старшым бібліятэкарам Бярозаўскай бібліятэкі № 2 Мазырскага раёна, карэктарам штотыднёвіка «7 дней», загадчыкам аддзела навукі і мастацтва часопіса [[Полымя (1922)|«Полымя»]], на кінастудыі «[[Беларусьфільм]]». У 2005—2011 гадах — загадчык аддзела прозы ў часопісе [[Маладосць|«Маладосць»]]. У 2011—2012 гадах супрацоўнік аддзела прозы і паэзіі газеты [[Літаратура і мастацтва|«Літаратура і мастацтва»]]. Цяпер стыль-рэдактар часопіса [[Дзеяслоў (2002)|«Дзеяслоў»]]
 
== Творчасць ==
Друкуецца з 1987 г. У аповесці «Гісторыя хваробы» (1989) сацыяльна-псіхалагічны партрэт сучаснай моладзі, у аповесці-фантасмагорыі «Смуга, альбо XII фантазій на адну тэму» (1994) жыццё сучаснага грамадства, якое страціла маральныя арыенціры, у аповесці «Вёска» (1995) філасофскі роздум над лёсам Беларусі і беларусаў. Аўтар аповесцей «Такое кароткае лета», «Ланцуг» (абедзве 1994), «Нічые» (2001), п'есы «Жаніх па перапісцы» (1993), публіцыстычных артыкулаў і інш. Дзецям і юнакам адрасаваны прыгодніцкія аповесці «Шчарбаты талер» (1999), «Афганская шкатулка» (2002). Яго творчасці ўласцівы псіхалагічны аналіз, гуманістычны погляд на чалавека, драматызм, элементы фантастыкі, мастацкай ўмоўнасці, эмацыянальнасць, спавядальнасць. Перакладае з беларускай мовы на рускую.
 
== ТворыКнігі ==
* «Гісторыя хваробы» (1989)
* «Смута» (1994)
== Узнагароды ==
* Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Івана Мележа (1995) за кнігу «Смута».
* Лаўрэат прэміі «[[Залатая літара]]» (2009) за кнігу «Нічые».
* Пісьменнік году 2012 па версіі часопіса «Sexsus» за кнігу «Ланцуг».
* Шорт-ліст [[Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца|прэміі імя Ежы Гедройца]] (2011), трэцяя прэмія за кнігу «Мяжа».
* Лаўрэат літаратурнай прэміі «[[Гліняны Вялес]]» ([[2014]]) за кнігу «Ціша»<ref>[http://www.svaboda.org/content/article/26877878.html Федарэнка атрымаў прэмію «Гліняны Вялес»: Прыемна, што на маё пакаленне звяртаюць увагу]</ref>.
 
{{зноскі}}
1 427

правак