Саамы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 64:
 
У незалежнай Фінляндыі саамы атрымалі роўныя грамадзянскія правы з астатнім насельніцтвам, аднак каля 70% тэрыторый, якія яны насялялі, апынуліся ў маёмасці ўрада, астатнія ў большасці належылі фінам. З-за эканамічных цяжкасцяў і беспрацоўя многія саамы пераязджалі ў [[горад|гарады]] або на поўдзень, дзе хутка гублялі культурныя карані і родную мову. Гэты працэс набыў асабліва востры характар ў пасляваенны перыяд. Толькі ў [[1991]] г. быў прыняты закон аб мове саамаў, які дазваляў карыстацца ёю ў мясцовым кіраванні і адукацыі. Новы закон аб саамскай мове, што дзейнічае з [[1 студзеня]] [[2004]] г., гарантуе магчымасць выкарыстання саамскіх моў у [[суд]]зе і органах дзяржаўных паслуг. У [[1995]] г. саамы атрымалі на [[Канстытуцыя|канстытуцыйнай]] аснове правы карэннага народа<ref>[http://www.minorityrights.org/1493/finland/sami.html World Directory of Minorities and Indigenous Peoples: Sami]</ref>. Згодна фінскаму заканадаўству, саамамі могуць лічыць сябе тыя, хто атаесамляе сябе з саамскім народам або размаўляе на саамскіх мовах<ref>[http://www.lapland-travel-info.com/Lapps.html The Lapps - the Indigenous People of Lapland]</ref>. З [[1996]] г. дзейнічае афіцыйны орган — Сход саамаў ''Samediggi''<ref>[http://www.samediggi.fi samediggi.fi]</ref>.
 
== Саамы ў Нарвегіі ==
Паселішчы продкаў саамаў на поўначы [[Скандынаўскі паўвостраў|Скандынаўскага паўвострава]] з’явіліся шмат тысячагоддзяў таму. Яны сяліліся ўздоўж [[фіёрд]]аў, вусцяў [[рака|рэк]] і ў [[гара]]х, дзе займаліся пераважна р[[ыбалоўства]]м і [[паляванне]]м. З [[17 стагоддзе|XVII]] ст. сярод саамаў распаўсюдзілася камерцыйная аленегадоўля. Кантакты паміж продкамі сучасных [[нарвежцы|нарвежца]]ў і саамаў мелі даўнюю гісторыю, адлюстраваны ў скандынаўскіх [[сага]]х, [[пісьмо]]вых крыніцах і вуснай народнай творчасці саміх саамаў. Гістарычныя крыніцы сведчаць, што паміж нарвежцамі і саамамі адбываліся як [[вайна|ваенныя]] сутычкі, так [[гандаль|гандлёвыя]] і [[шлюб|шлюбныя]] зносіны<ref>[https://www.utexas.edu/courses/sami/dieda/hist/early.htm Doug Simms, The Early Period of Sámi History, from the Beginnings to the 16th Century]</ref>. З эпохі [[сярэднявечча]] нарвежскія каланісты паступова асвойвалі саамскія тэрыторыі ўздоўж берагоў [[Паўночны Ледавіты акіян|Паўночнага Ледавітага акіяна]]. У мінулым лічылася, што гэты працэс уключаў [[Асіміляцыя, сацыялогія|асіміляцыю]] саамаў старажытнымі нарвежцамі. Аднак сучасныя даследаванні выявілі, што [[генетыка|генетычная]] спадчына нарвежцаў і саамаў [[Нарвегія|Нарвегіі]] значна адрозніваецца<ref>[http://www.ncbi.nlm.nih.gov/pubmed/20047643 Norwegian Sami differs significantly from other Norwegians according to their HLA profile]</ref>. Мяркуецца, што нарвежская каланізацыя паступова ізалявала саамаў ад узбярэжжа, вымушала іх пераходзіць да качавога ладу жыцця.
 
==Зноскі==