Саамы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 70:
Кантакты паміж продкамі сучасных [[нарвежцы|нарвежца]]ў і саамаў мелі даўнюю гісторыю, адлюстраваны ў скандынаўскіх [[сага]]х, [[пісьмо]]вых крыніцах і вуснай народнай творчасці саміх саамаў. Гістарычныя крыніцы сведчаць, што паміж нарвежцамі і саамамі адбываліся як [[вайна|ваенныя]] сутычкі, так [[гандаль|гандлёвыя]] і [[шлюб|шлюбныя]] зносіны<ref>[https://www.utexas.edu/courses/sami/dieda/hist/early.htm Doug Simms, The Early Period of Sámi History, from the Beginnings to the 16th Century]</ref>. З эпохі [[сярэднявечча]] нарвежскія каланісты паступова асвойвалі саамскія тэрыторыі ўздоўж берагоў [[Паўночны Ледавіты акіян|Паўночнага Ледавітага акіяна]]. У мінулым лічылася, што гэты працэс уключаў [[Асіміляцыя, сацыялогія|асіміляцыю]] саамаў старажытнымі нарвежцамі. Аднак сучасныя даследаванні выявілі, што [[генетыка|генетычная]] спадчына нарвежцаў і саамаў [[Нарвегія|Нарвегіі]] значна адрозніваецца<ref>[http://www.ncbi.nlm.nih.gov/pubmed/20047643 Norwegian Sami differs significantly from other Norwegians according to their HLA profile]</ref>. Мяркуецца, што нарвежская каланізацыя паступова ізалявала саамаў ад узбярэжжа, вымушала іх пераходзіць да качавога ладу жыцця. Нарвежскія манархі імкнуліся збіраць з саамаў даніну.
 
Дагаворы [[1751]] г. са [[Швецыя]]й і [[1826]] г. з [[Расія]]й вызначылі межы Нарвегіі на поўначы і распаўсюдзілі ўладу нарвежскай дзяржавы на значную групу саамаў, да якой перыядычна далучаліся саамы-мігранты з [[Фінляндыя|Фінляндыі]] і [[Кольскі паўвостраў|Кольскага паўвострава]]. Нарвежскія ўлады і [[Лютэранства|лютэранская царква]] праводзілі палітыку асіміляцыі саамаў праз [[хрысціянізацыяхрысціянства|хрысціянізацыю]] і распаўсюджвання адукацыі на [[Нарвежская мова|нарвежскай мове]]<ref>[https://snl.no/samenes_historie Samenes historie]</ref>.
 
==Зноскі==