Сяргей Іванавіч Сікорскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне, катэгорыя
др →‎Біяграфія: арфаграфія
Радок 35:
 
== Біяграфія ==
С. І. Сікорскі нарадзіўся ў [[Горад Бабруйск|Бабруйску]]. Працаваў рабочым, старшынёй калгаса, дырэктарам МТС. У 1929—1930 гг. праходзіў службу ў [[РСЧА|Чырвонай Арміі]]. У 1937 годзе скончыў Вышэйшую камуністычную сельскагаспадарчую школу Беларусі. Працаваў інструктарам ЦК [[Камуністычная партыя Беларусі|КП(б)Б]], з 1939 года — сакратаром па кадрам Брэсцкага абкама КП(б)Б.<br />
З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны С. І. Сікорскі па заданню ЦК КП(б)Б займаўся арганізацыяй на тэрыторыі [[Віцебская вобласць|Віцебскай вобласці]], а з лістапада 1942 г. прызначаны ўпаўнаважаным ЦК КП(б)Б па [[Брэсцкая вобласць|Брэсцкай вобласці]]. З красавіка 1943 г. — адначасова сакратар Брэсцкага падпольнага абкама партыі і камандзір Брэсцкага [[Партызанскае злучэнне (СССР, 1941-1944)|партызанскага злучэння]].