Вожык (часопіс): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 78:
 
== Бібліятэка «Вожыка» ==
Літаратурны дадатак да часопіса сатыры і гумару «Вожык». Выходзіла ў выдавецтве ЦК КПБ з 1957  г. па 6 кніжак штогод (затым  — у РВУ «Літаратура і Мастацтва»). Змяшчае сатырычныя і гумарыстычныя творы  — фельетоны, памфлеты, байкі, прытчы, вершы, апавяданні, інтэрмедыі, п'есы, сцэнкі, гумарэскі, іранескі, мініяцюры, пародыі, эпіграмы, каламбуры, афарызмы, жарты, усмешкі, анекдоты, а таксама карыкатуры, шаржы, малюнкі, плакаты. Пачатак бібліятэцы даў зборнік апавяданняў Якуба Коласа «Дзядзькаў сведка».
Выдадзены кнігі гумару і сатыры [[Кандрат Крапіва#Кандрат Крапіва|Кандрата Крапівы]], [[Пімен Емяльянавіч Панчанка#Пімен Емяльянавіч Панчанка|Пімена Панчанкі]], [[Максім Лужанін#Максім Лужанін|Максіма Лужаніна]], [[Янка Брыль#Янка Брыль|Янкі Брыля]], [[Уладзімір Іванавіч Корбан#Уладзімір Іванавіч Корбан|Уладзіміра Корбана]], [[Эдуард Станіслававіч Валасевіч#Эдуард Станіслававіч Валасевіч|Эдуарда Валасевіча]], [[Валянціна Зуба]], [[Міхася Пянкрата]], [[Паўла Кавалёва]], [[Сяргей Сцяпанавіч Дзяргай#Сяргей Сцяпанавіч Дзяргай|Сяргея Дзяргая]], [[Васіля Быкава]], [[Міхася Чавускага]], [[Пятрусь Броўка#Пятрусь Броўка|Петруся Броўкі]], [[Івана Грамовіча]], [[Міхася Скрыпкі]], [[Генадзь Кляўко#Генадзь Кляўко|Генадзя Кляўко]], [[Янкі Сіпакова]], [[Максім Танк#Максім Танк|Максіма Танка]], [[Барыс Іванавіч Сачанка#Барыс Іванавіч Сачанка|Барыса Сачанкі]], [[Кузьма Чорны#Кузьма Чорны|Кузьмы Чорнага]], [[Янка Купала#Янка Купала|Янкі Купалы]], кнігі малюнкаў, шаржаў мастакоў-карыкатурыстаў [[Анатоль Валянцінавіч Волкаў#Анатоль Валянцінавіч Волкаў|Анатоля Волкава]], [[Сяргея Раманава]], [[Мікалая Гурло]], [[Рыгора Грамыкі]], [[Аскольда Чуркіна]], [[Вадзіма Швяцова]], [[Яўгена Бусла]], [[Уладзіміра Бараноўскага]], [[Міколы Гіргеля]], [[Пятра Козіча]], [[Анатоль Іванавіч Гармаза#Анатоль Іванавіч Гармаза|Анатоля Гармазы]], [[Васіля Ключніка]] і многіх іншых.
Выйшлі калектыўныя зборнікі пісьменнікаў, сатырыкаў і гумарыстаў  — «Давайце знаёміцца» (1957), «Працяг знаёмства» (1963), «Сатырычная паверка» (1976), карыкатурыстаў  — «Першы блін  — не камяком» (1977), «Калючы букет» (1981), «Пад адным дахам» (1982), «Заакіянскія „крыжаносцы“ (1984), а таксама агульныя зборнікі  — „Мініяцюры і карыкатуры“ (1964), „Крывавы бізнес“ (1966), „Сем разоў адмерай…“ (1970) і іншыя.
Пабачылі свет кнігі перакладнога гумару (пісьменнікаў рэспублік СССР, жарты народаў сацыялістычных краін і інш.)  — „Украінскі гумар“ (1957), „У нас у гасцях сябры“ (1962), „Усмешкі сяброў“ (1964), „Крокодил“  — наш госць» (1965), «Літоўскі гумар» (1966), «Бочачка вінароба» (1967), «Як быў створаны кенгуру» (1968), «Мора па калені» (1969), «Кракадзіл-82» (1982), «Тарас на Парнасе» (2003) і іншыя, беларускага народнага гумару  — «Мужык і баба» (1957), «Народныя ўсмешкі» (1961), «Смейцеся на здароўе!» (1987), «На вясёлай хвалі» (1988). Выйшаў зборнік сатыры і гумару Заходняй Беларусі (1920—1939  гг.)  — «Гэй, смалі, страляй, маланка!» (1989).
Надрукаваны таксама першыя кнігі сатыры і гумару аўтараў: [[Іван Архіпавіч Аношкін#Іван Архіпавіч Аношкін|Івана Аношкіна]] «Лішні мінус» (1959), [[Лідзіі Арабей]] «Кватэра №  3» (1961), [[Васіля Маеўскага]] «На чыстую ваду» (1962), [[Георгій Фёдаравіч Юрчанка#Георгій Фёдаравіч Юрчанка|Георгія Юрчанкі]] «Распрэжаны Пегас» (1965), [[Захар Якаўлевіч Бірала#Захар Якаўлевіч Бірала|Захара Біралы]] «Смех і радасць вёскі» (1929), [[Уладзіміра Правасуда]] «Бабрыная справа» (1973), [[Язэпа Ядлоўца]] «Адзінаццатая запаведзь» (1977), [[Івана Курбекі]] «Абы здароўе» (1979), [[Васіля Найдзіна]] «Мужчынскія сакрэты» (1981), [[Уладзіміра Мацвеенкі]] «Лекі без аптэкі» (1987), [[Мікалая Каралёва]] «Штатны кум» (1989), [[Уладзіміра Ермалаева]] «Хто не смяецца, той не есць!» (1994), [[Юлія Францаўна Зарэцкая#Юлія Францаўна Зарэцкая|Юліі Зарэцкай]] «Шчаслівыя людзі» (2011) і інш. У выданнях змяшчаюцца біяграфічныя даведкі пра аўтараў і сяброўскія шаржы.
 
== Галоўныя рэдактары ==