Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
вікіфікацыя, афармленне
Радок 11:
| Месца смерці = [[Люцынка]], Расійская імперыя
| Грамадзянства = [[Расійская імперыя]]
| Род дзейнасці = {{празаік|Расійскай імперыі|Беларусі}},<br /> {{паэт|Расійскай імперыі|Беларусі}}, {{драматург|Расійскай імперыі|Беларусі}}.
| Гады актыўнасці =
| Кірунак = камедыя
Радок 20:
| Сайт =
}}
'''Вінцэ́нт-Яку́б (Вікенцій Іванавіч) Ду{{націск}}нінДу́нін-Марцінке{{націск}}вічМарцінке́віч''' ({{ДН|4|2|1808}}, фальв. [[Панюшкавічы]], [[Бабруйскі павет]], [[Расійская імперыя]] — {{ДС|29|12|1884}}, {{МС[[Вёска Люцынка|Люцынка||}}]], [[Мінскі павет, Расійская імперыя]], цяпер [[{{МС|Валожынскі раён]]|ў Валожынскім раёне|}} Мінскай вобласці; псеўданім ''Навум Прыгаворка'') — беларускі [[драматург]], [[паэт]], [[тэатральны крытык]]. Заснавальнік нацыянальнай драматургіі, тэатра, першы класік новай [[беларуская літаратура|беларускай літаратуры]].
 
== Паходжанне ==
Належаў да каталіцкага [[шляхта|шляхецкага (дваранскага)]] роду Дунін-Марцінкевічаў [[Герб «Лебедзь»|гербу «Лебедзь»]]. Далёкія продкі Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, калі верыць друкаваным гербоўнікам, паходзілі з [[Данія|Даніі]]. Прыдомак шляхецкага прозвішча не пярэчыць такой выснове ({{lang-pl|duńczyk}}  — датчанін). Пазней, у паэме «3-над Іслачы, або Лекі на сон», згадваючы сваю асобу ў шэрагу іншых персанажаў твора, ён напіша: «Мой герб такога роду, які налічвае дванаццаць ваяводаў». Аднак паступова род драбнеў, і перад нараджэннем Вінцэнта яго бацькі самі арандавалі ў [[Бабруйскі павет|Бабруйскім павеце]] маёнтак свайго далёкага, але ўплывовага сваяка  — магілёўскага біскупа [[Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч|Станіслава Богуша-Сестранцэвіча]] (1731—1826).
 
== Біяграфія ==
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч нарадзіўся ў 1808 годзе ў фальварку Панюшкавічы Бабруйскага павета ў сям'і [[шляхта|шляхціца]]-арандатара (дакладная дата нараджэння высветлена параўнаўча нядаўна<ref>Пачынальнікі: 3 гісторыка-літаратурных матэрыялаў [[XIX стагоддзе|XIX ст.]] / Уклад. Г.  В.  Кісялёў. Мн., 1977. С. 118.</ref>). Скончыў [[Бабруйскае павятовае вучылішча]] (1824). [[С. Богуш-Сестранцэвіч]], знаходзячыся на пасадзе мітрапаліта ўсіх рымска-каталіцкіх касцёлаў Расійскай імперыі, узяў пляменніка ў [[Пецярбург]], дзе падлетак Вінцэнт жыў у сярэдзіне 1820-х гадоў.
 
Вучыўся ў [[Пецярбургскі ўніверсітэт|Пецярбургскім універсітэце]] (па іншых звестках  — у [[Віленскі ўніверсітэт|Віленскам універсітэте]]) на медыцынскім факультэце, але не мог прызвычаіцца да анатаміравання і пакінуў вучобу.
 
З [[1827]] года юнак распачынае чыноўніцкую кар'еру. Ён працаваў памочнікам каморніка пры Мінскім межавым судзе, служыў перакладчыкам у Мінскай епархіяльнай кансісторыі, быў служачым у Мінскай крымінальнай палаце.
 
У 1840 сумесна з жонкай Юзэфай Бараноўскай, з якой ажаніўся ў вельмі маладым веку, набыў невялікі маёнтак Люцінка (Люцынка) у Пяршайскай воласці (каля мястэчка [[Івянец]]) Мінскага павета і кінуў дзяржаўную службу. Люцынка стала калыскай яго творчых задум. Тут разгарнулася яго культурна-асветная, літаратурная і тэатральная дзейнасць і прайшлі ўсе наступныя гады жыцця.
 
Падчас [[паўстанне 1863-1864 гадоў|паўстання 1863—64 гадоў]] абвінавачваўся ў распаўсюджванні «шкодных для ўрада» ідэй. Паліцыя прыпісвала яму аўтарства антыўрадавых выданняў (напр., «Гутаркі старога дзеда»). Хоць прамы ўдзел В. Дуніна-Марцінкевіча ў паўстанні не быў даказаны, яго арыштавалі. 3 кастрычнік 1864 да снежня 1865 эняволены ў мінскую турму, потым быў пад наглядам паліцыі (зняты ў 1872—74, зноў устаноўлены ў 1876). Да самай смерці ён заставаўся пад наглядам паліцыі. Дачка Каміла за сувязь з паўстанцамі была выслана ў Сібір і з 1863 адбывала ссылку ў [[Салікамск]]у.
Радок 38:
Спрабаваў (1876) адкрыць нелегальную школку для навакольных дзяцей.
 
За сваё жыццё В. Дунін-Марцінкевіч ажыццявіў шматлікія падарожжы па Беларусі, а таксама ў [[Пецярбург]], Маскву, Варшаву, [[Кіеў]], [[Коўна]]. Ён сустракаўся і падтрымліваў сяброўскія адносіны з [[С. Манюшка]]м. Валодаў некалькімі мовамі, выдатна ведаў беларускую вусна-паэтычную творчасць, пісьмовыя літаратуры (польскую, рускую, украінскую, французскую).
 
Памёр у Люцынцы.
Радок 49:
Першыя вядомыя паэтычныя творы В. Дуніна-Марцінкевіча на польскай мове («Малітва на памінальны дзень», «Дзіця і маці», «Вясна») прасякнуты [[сентыменталізм]]ам і рэлігійнымі матывамі.
 
У 1850-я г. распрацоўваў новыя жанравыя формы  — вершаванае апавяданне і аповесць, баладу, вытрыманыя ў павучальна-дыдактычным духу («Вечарніцы», «Гапон», 1855, «Купала», 1856, «Шчароўскія дажынкі», 1857, «Травіца брат-сястрыца» і «Быліцы, расказы Навума», нап. 1857). У гэтых творах сплавіліся рамантычная цікавасць да народных звычаяў, традыцый і рэалістычнае імкненне перанесці на грунт рэальнага жыцця матывы, вобразы народных легенд, казак, паданняў. У творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча сфарміраваўся своеасаблівы метад рамантычнага этнаграфізму, які адпавядаў пачатковаму этапу развіцця беларускай літаратуры XIX ст.<ref name="Грынчык">Грынчык М. Дунін-Марцінкевіч / БЭ ў 18 т. Т. 6. Мн., 1998. С. 260.</ref>
 
Адыход ад сентыментальна-ідылічных форм і жанраў выявіўся ў структуры вершаваных твораў, іх вострай канфліктнасці, імкненні вылучыць на першы план маральна-бытавую праблематыку, у спробах асэнсаваць некаторыя надзённыя з'явы сацыяльна-гістарычнай рэчаіснасці<ref name="Грынчык"/>. У «Стаўроўскіх дзядах» (2-я частка «Вечарніц») побач са звычаёвымі рэаліямі выразна гучаць агульнагуманістычныя і сацыяльныя матывы. Ідэя маральнай чысціні народа выяўлена ў вершаванай аповесці «Купала». 3 пазіцый народнай этыкі зыходзіў аўтар і ў паэме «Гапон», паказаўшы барацьбу героя за асабістае шчасце, шырыню яго натуры, моцнае пачуццё чалавечай годнасці. У творы адлюстраваны і характэрныя сацыяльна-псіхалагічныя з'явы часу  — нарастанне стыхійнага бунту сялян, трагедыя рэкрутчыны, маральны заняпад феадальнага грамадства. Этнаграфічна-бытавая праблематыка вызначальная і для вершаванай аповесці «Шчароўскія дажынкі», вершаванага апавядання «Быліцы, расказы Навума», балады «Травіца брат-сястрыца» і інш. У іх асноўнай матывіроўкай паводзін і ўчынкаў сталі народныя крытэрыі працавітасці і сумленнасці чалавека. Паэтызацыя земляробчай працы, узвышэнне чалавека з народа  — сведчанне сувязі творчасці пачынальніка беларускай літаратуры з перадавымі традыцыямі славянскіх літаратур, глыбокага дэмакратызму яго эстэтыкі. У «Быліцах, расказах Навума» п'янства, маральная разбэшчанасць матывуюцца адмоўным уплывам феадальнай культуры.
 
Ідэя абнаўлення жыцця на больш гуманных, дэмакратычных прынцыпах выразна выяўлена ў «Халімоне на каранацыі»<ref name="Грынчык"/> (нап. 1857, апубл. 1946). Твор праўдзіва адлюстраваў супярэчнасці ў свядомасці сялянскай масы напярэдадні рэформы [[1861]] года: нягледзячы на расчараванне спадарожнікаў Халімона пасля каранацыі, у іх усё ж застаецца вера ў «добрага» цара.
Радок 57:
У распрацоўцы жанру балады паэт апіраўся на багатыя традыцыі рамантызму славянскіх літаратур, яе вытокі бачыў у народнай творчасці<ref name="Грынчык"/>. Пра шырыню і плённасць творчых інтарэсаў В. Дуніна-Марцінкевіча сведчаць яго вершаваныя апавяданні на польскай мове, прысвечаныя актуальным з'явам грамадскага жыцця («Благаславёная сям'я», 1856), гістарычным падзеям («Славяне ў XIX стагоддзі», 1856, «Люцынка, або Шведы на Літве», нап. 1857). Пра арыентацыю на здабыткі [[Адам Міцкевіч|Адама Міцкевіча]] і яго рамантычнай школы сведчаць і творы на польскай мове, і пераклад на беларускую мову [[Пан Тадэвуш|«Пана Тадэвуша»]] (1859), забароненыя царскай цэнзурай (выйшлі толькі 2 «быліцы»).
 
У 1860-я  — 1870-я гады напісаў камедыі «[[Пінская шляхта, п'еса|Пінская шляхта]]» і «Залёты». У камедыі «Пінская шляхта» (аўтарскае вызначэнне: фарс-вадэвіль, нап. 1866, апубл. 1918) аўтар выкрывае паразітычную сутнасць царскага чыноўніцтва. Тут многа камедыйна-бытавых сцэн, дзеянне часта суправаджаецца песнямі і танцамі, але вядучыя прынцыпы  — сатырычнае выкрыццё «чыноўных п'явак». Высмейваецца каставая абмежаванасць пінскай шляхты. Сатырычная камедыя «Залёты» (нап. 1870, апубл. 1918) напісана ў традыцыях двухмоўя і прысвечана праблеме расслаення парэформеннай вёскі. У цэнтры п'есы вобраз вясковага гандляра Антона Сабковіча, асноўныя прынцыпы якога індывідуалізм, цынічны разлік, эгаізм.
 
Пачаўшы пісаць, ён сутыкнуўся з тымі самымі цяжкасцямі, што і ўсе літаратары гэтага перыяду  — адсутнасцю ўнармаванай беларускай мовы (не было [[слоўнік]]аў і [[граматыка|граматык]]). Нягледзячы на гэта, ён здолеў выйсці за вузкія дыялектныя межы і зарыентаваўся на агульнанародныя моўныя сродкі (пачаў ужываць формы словаў, якія былі вядомыя ва ўсёй [[Беларусь|Беларусі]]).
 
Творчае станаўленне В. Дуніна-Марцінкевіча складанае. Ён паэтызаваў жыццё і побыт селяніна як носьбіта высокіх маральных і эстэтычных каштоўнасцей, што садзейнічала нараджэнню новых дэмакратычных ідэй у беларускай літаратуры. Вялікая заслуга В. Дуніна-Марцінкевіча ў развіцці беларускай літаратурнай мовы, сілабічнага вершаскладання, у выпрацоўцы новых жанрава-стылістычных форм (ідылія, вершаванае апавяданне і аповесць, балада, камедыя). Значная частка яго твораў, у тым ліку камедыі, не ўбачылі свету пры жыцці аўтара.
 
== Тэатр Дуніна-Марцінкевіча ==
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч арганізаваў тэатральную трупу  — першы беларускі тэатр, які ладзіў спектаклі ў 1840—50-я гады. Тэатр наследаваў народныя традыцыі мастацтва, вызначаўся дэмакратызмам, абуджаў нацыянальную самасвядомасць у гледачоў, пакінуў прыкметны след у гісторыі беларускага сцэнічнага мастацтва, садзейнічаў яго станаўленню і развіццю. Выступаў пераважна ў фальварку Люцынка, а таксама ў [[Мінск]]у, [[Бабруйск]]у, [[Глуск]]у і інш. У 1852 дзейнасць калектыву была забаронена ўладамі, і ён паказваў спектаклі фактычна нелегальна да 1856.<ref>БЭ ў 18 т. Т. 6. С. 261.</ref>
 
Выступленні прымяркоўваліся да свят і ўрачыстасцей. Для гэтага пісьменнік спецыяльна пісаў новую п'есу (большасць не збераглася). У спектаклях ужываліся руская, беларуская і польская мовы. У Мінску паказаны «Рэкруцкі яўрэйскі набор» (1841) і «Сялянка» («Ідылія», 9.2.1852; у ролях Іагана Бенатана і Навума Прыгаворкі раскрыўся яркі камедыйны талент В. Дуніна-Марцінкевіча).
Радок 71:
 
== Памяць ==
Польскі пецярбургскі часопіс «Kraj» («Край») у некралогу В. Дуніна-Марцінкевіча напісаў: «Удзячна і сардэчна ўспомняць яго некалі  — калі пасталеюць  — наступныя беларускія пакаленні».
 
На пачатку ХХ стагоддзя невялікая кагорта беларусаў-адраджэнцаў адзначыла 25-ю гадавіну смерці пісьменніка. Газета [[Наша ніва (1906)|«Наша ніва»]] прысвяціла яму асобны нумар. Побач з артыкуламі [[Рамуальд Зямкевіч|Рамуальда Зямкевіча]] «Вінцук Дунін-Марцінкевіч, яго жыццё і літаратурнае значэнне», [[Альгерд Бульба|Альгерда Бульбы]] «Грамадзянскае становішча В. Дуніна-Марцінкевіча», [[Ядвігін Ш.|Ядвігіна Ш.]] «В. Дунін-Марцінкевіч у практычным жыцці», вершам [[Янка Купала|Янкі Купалы]] «Памяці Вінцука Марцінкевіча» быў змешчаны рэдакцыйны матэрыял, у якім адзначалася:
{{Цытата|
Усе культурныя нацыі вельмі шануюць памяць найбольш заслужаных сыноў сваіх і ў гадаўшчыну іх ураджэння, смерці і т.п. успамінаюць іх заслугі. Такія нацыянальныя памінкі маюць вялікую вагу: асвячаюць перад народам жыццё і працу лепшых грамадзян, яны паказваюць моц і сілу ўсяе нацыі, каторая такіх сыноў узгадавала, развіваюць у народзе паважанне да сябе самога, будзяць нацыянальную свядомасць, а разам з гэтым заахвочваюць кожнага да працы для грамадзянства, даводзячы жывым прыкладам, што раней ці пазней родны край ацэніць тую працу павэдлуг справядлівасці.
Радок 106:
* Кісялёў Г. Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча. — Мн., 1988.
* Навуменка І. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. — Мн., 1992.
* Рагойша В. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч // Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / пад рэд. В.  П.  Рагойшы.  — Мн.: Нац. ін-т адукацыі, 2011.  — 320 с. ISBN 978-985-465-898-8
* Янушкевіч Я. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч // Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX ст. / НАН Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. I. Мархель, В.  А.  Чамярыцкі.  — 2-е выд.  — Мінск: Беларус. навука, 2010.  — 582 с. ISBN 978-985-08-1167-7.
 
== Спасылкі ==