Розніца паміж версіямі «Вікіпедыя:Аўтарытэтныя крыніцы»

др
няма тлумачэння праўкі
(важны дадатак з руВікі)
др
Вызначэнне аўтарытэтнасці кніг, як адзначалася вышэй, уяўляе некаторыя цяжкасці, бо большасць з іх не праходзяць навуковай экспертызы. З большым даверам варта ставіцца да кніг, апублікаваных выдавецтвамі буйных дзяржаўных ВНУ і акадэмічных інстытутаў, а таксама да кніг аўтараў, якія з'яўляюцца вядомымі экспертамі ў сваёй галіне навукі. Трэба ўлічваць, што цяпер існуе значная колькасць альтэрнатыўных (''грамадскіх'') акадэмій, кшталту расійскіх РАПН, Міжнароднай акадэміі інфарматызацыі, Акадэміі трынітарызму і інш., выданні якіх звычайна не з'яўляюцца аўтарэтэтнымі (хоць само па сабе членства ў тых або іншых акадэміях не азначае аўтаматычнага даверу або недаверу да аўтара).
 
Навуковыя ступені азначаюць аўтарытэт толькі ў той галіне, у якой яны былі атрыманыя. Для вызначэння ці з'яўляецца аўтар аўтарытэтным у нейкай галіне трэба адказаць сабе на некалькі пытанняў — ці публікаваліся працы аўтара па дадзенай тэме ў аўтарытэтных навуковых часопісах, ці былі атрыманыя негатыўныя водгукі ад вядомых экспертаў у дадзенай галіне на папярэднія або цяперашнюю публікацыі аўтара, ці спасылаюцца на працы аўтара як на атарытэтнуюаўтарытэтную крыніцу іншыя аўтары, якія працуюць у дадзенай галіне, у сваіх артыкулах (таксама апублікаваных у навуковых часопісах).
 
Сеціўныя старонкі з мноствам спасылак могуць быць цалкам не аўтарытэтнымі. Першае пытанне, якое Вы мусіце задаць сабе, — хто нясе адказнасць за старонку, на якую Вы хочаце спаслацца? Якая іх кваліфікацыя і палітыка рэдагавання старонкі? Бо ў Сеціве хто заўгодна можа публікаваць што заўгодна.