Дэхейбарт: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KrBot (размовы | уклад)
др + {{няма катэгорый}}
Радок 97:
Каралеўства Дэхейбарт было створана прыкладна ў [[920]] годзе [[Хівел ап Кадэл|Хівелам Добрым]], які аб'яднаў пад сваёй уладай [[Каралеўства Дывед|Дывед]] і [[Сейсілуг]]. Сталіцай Дэхейбарта быў замак [[Дыневур]], ад якога і атрымала сваю назву гэта галіна нашчадкаў [[Родры ап Мервін|Родры Вялікага]].
 
Як і некаторыя іншыя валійскія каралеўствы, Дэхейбарт існаваў да канчатковага заваявання краіны нарманамі, але і да далучэння Уэльса да Англіі Дэхейбарт страчваў незалежнасць. У [[1018]] годзе яго далучыў кароль [[Каралеўства Гвінед|Гвінеда]] [[Лівелін ап Сейсіл]], у [[1023]]-м  — [[Рыдэрх ап Іестын]], кіраўнік [[Маргануг]]а. Сын Лівеліна ап Сейсіла, [[Грыфід ап Лівелін]], якому ўдалося аб'яднаць пад сваёй уладай амаль увесь Уэльс, вярнуў сабе і Дэхейбарт, але пасля яго смерці да ўлады вярнуўся дыневурскі каралеўскі дом.
 
На тэрыторыі Дэхейбарта знаходзіўся буйны рэлігійны цэнтр  — сабор [[Давід Валійскі|Св. Давіда]]; [[Рыгіварх Ланбадарнскі]] стварыў тут [[жыціе]] святога.
 
З [[1078]] па [[1093]] год у Дэхейбарце кіраваў [[Рыс ап Тэўдур]], якому не толькі ўдалося паспяхова абараніць свой трон, але і значна ўзмацніць каралеўства. Тым не менш да гэтага часу [[Нармандскае заваяванне Англіі|нарманы з Англіі]] ўжо пачыналі падыходзіць да ўсходніх межаў Дэхейбарта, і ў 1093 годзе Рыс загінуў пры невядомых акалічнасцях у [[Брыхейніяг]]у. Пасля гэтага нарманы паспяхова [[нармандская экспансія ва Уэльсе|заваявалі]] амаль усё каралеўства, а спадчыннік прастола [[Грыфід ап Рыс]] быў вымушаны бегчы. Урэшце ён усё ж атрымаў у кіраванне невялікую частку ўладанняў свайго бацькі, аднак каралеўства было галоўным чынам падзелена паміж рознымі нарманскімі лордамі.
Радок 105:
У [[1136]] годзе ва Уэльсе ўспыхнула паўстанне, і Грыфід уступіў у саюз з [[Каралеўства Гвінед|Гвінедам]]. Разам з [[Оўайн Гвінед|Оўайнам Гвінедам]] і [[Кадваладр ап Грыфід|Кадваладрам ап Грыфідам]] ён атрымаў перамогу над нарманам у [[Бітва пры Крыг-Маўр|бітве пры Крыг-Маўр]] каля [[Кардыган]]а. Тым самым [[Керэдыгіян]] быў вызвалены, але, хоць гістарычна гэтыя землі належалі Дэхейбарту, у гэты раз яны адышлі да Гвінеда як «старэйшага партнёра». Грыфід загінуў у наступным годзе пры нявысветленых акалічнасцях.
 
Пасля Грыфіда трон Дэхейбарта займалі яго сыны: [[Анараўд ап Грыфід|Анараўд]], [[Кадэл ап Грыфід|Кадэл]], [[Марэдыд ап Грыфід|Марэдыд]] і [[Рыс ап Грыфід|Рыс]]. Ім удалося выгнаць нарманаў з Дэхейбарта, а гвінедцаў  — з Керэдыгіяна. Пры Рысе ап Грыфідзе (вядомым як Лорд Рыс, які кіраваў з [[1155]] па [[1197]] год), пасля смерці Оўайна Гвінеда ў [[1170]] годзе, Дэхейбарт стаў самым магутным з валійскіх каралеўстваў.
 
Пасля смерці Лорда Рысу ў [[1197]] годзе каралеўства было падзелена паміж яго сынамі, і пазней не змагло супрацьстаяць узмацненню Гвінеда. У пачатку [[XIII]] стагоддзя князі Дэхейбарта звычайна выступаюць як [[васал]]ы [[Лівелін ап Іорверт|Лівеліна Вялікага]], караля Гвінеда.
Радок 117:
 
{{Wales-hist-stub}}
{{няма катэгорый}}
 
[[Катэгорыя:Каралеўства Дэхейбарт|*]]
[[Катэгорыя:Сярэднявечныя каралеўства Уэльса]]
[[Катэгорыя:Дзяржавы кельтаў]]