Літоўскае генерал-губернатарства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне
афармленне
Радок 39:
== Віленскае ваеннае генерал-губернатарства (1832—1864) ==
[[File:Vilnia. Вільня (Benoist, 1850).jpg|thumb|Палац генерал-губернатара ў [[Горад Вільнюс|Вільні]], 1850 г.]]
Віленскае часовае ваеннае губернатарства [[1 чэрвеня]] [[1832]] г. было рэарганізавана ў «Віленскае ваеннае генерал-губернатарства». У яго складзе знаходзіліся [[Віленская губерня|Літоўска-Віленская]] і [[Гродзенская губерня|Літоўска-Гродзенская губерні]], а таксама і [[Беластоцкая вобласць, Расійская імперыя|Беластоцкая вобласць]] (1808—1842). З-за таго, што генерал-губернатар меў званне яшчэ і ваеннага губернатара адной з падначаленых губерняў (Віленскай губерні), адміністрацыйна-тэрытарыяльная структура мела поўную афіцыйную назву «Віленскае ваеннае губернатарства, Гродзенскае і Беластоцкае генерал-губернатарства», адлюстроўваючы пералік адзінак, якія ўваходзілі ў яго склад, а кіраўнік — «віленскі ваенны губернатар, гродзенскі і беластоцкі генерал-губернатар» (г.зн. ваенны губернатар, які вярхоўна кіруе і грамадзянскай часткай у губернях). Найчасцей у законах і дакументах ужываліся больш скарочаная афіцыйная назва «Віленскае ваеннае, Гродзенскае і Беластоцкае генерал-губернатарства» і, адпаведна, тытул «віленскі ваенны, гродзенскі і беластоцкі генерал-губернатар». У справаводстве ў [[1832]]—[[1864]] гг. маглі таксама выкарыстоўвацца і іншыя скарачэнні: «віленскі ваенны і генерал-губернатар», «віленскі ваенны генерал-губернатар», «віленскі ваенны губернатар» ці «віленскі генерал-губернатар».
 
У [[1834]] у склад Віленскага ваеннага генерал-губернатарства ўвайшла яшчэ і [[Мінская губерня]]. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная структура пачала афіцыйна называцца «Віленскае ваеннае губернатарства, Гродзенскае, Мінскае і Беластоцкае генерал-губернатарства» (ці «Віленскае ваеннае, Гродзенскае, Мінскае і Беластоцкае генерал-губернатарства»), а генерал-губернатар як «віленскі ваенны губернатар, гродзенскі, мінскі і беластоцкі генерал-губернатар» (ці «віленскі ваенны, гродзенскі, мінскі і беластоцкі генерал-губернатар»). Неафіцыйна (а часам і ў афіцыйных дакументах расійскай улады) Віленскае ваеннае генерал-губернатарства працягвала называцца як «літоўскія губерні», «Літоўскі край» ці «Літва».
 
[[18 ліпеня]] [[1840]] г. расійскі імператар (1825—1855) [[Мікалай I, імператар расійскі|Мікалай I]] перайменаваў Літоўска-Віленскую і Літоўска-Гродзенскую губерні ў адпаведна Віленскую і Гродзенскую губерні, а Беларуска-Віцебскую і Беларуска-Магілёўскую губерні — у [[Віцебская губерня|Віцебскую]] і [[Магілёўская губерня|Магілёўскую губерні]]<ref>Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор другі. Т. 15, аддзяленне 1, №13678.</ref>.
 
[[File:Polnoe sobranie zakonov Rossijskoj imperii - Sobranie 2 T 17 Otd 2 nr 16347.jpg|left|thumb|Указ 18 снежня 1842 г. ''Аб пераўтварэнні паўночна-заходніх губерняў''. Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор другі, Т. 17, аддзял. 2, №16347.]]
Паводле ўказу ад [[18 снежня]] [[1842]] г. са складу [[Віленская губерня|Віленскай губерні]] былі вылучаны [[Ковенскі павет, Расійская імперыя|Ковенскі]], [[Цельшаўскі павет, Расійская імперыя|Цельшаўскі]], [[Расіенскі павет, Расійская імперыя|Расіенскі]], [[Панявежскі павет, Расійская імперыя|Панявежскі]], [[Вількамірскі павет, Расійская імперыя|Вількамірскі]] і [[Новааляксандраўскі павет, Расійская імперыя|Новааляксандраўскі]] паветы, з якіх была створана новая губерня — [[Ковенская губерня]], якая ўвайшла ў склад Віленскага ваеннага генерал-губернатарства<ref>Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор другі, Т. 17, аддзяленне 2, №16347.</ref>. Тым жа ўказам ад [[18 снежня]] [[1842]] г. [[Беластоцкая вобласць, Расійская імперыя|Беластоцкая вобласць]] (1808—1842) была ўключана ў склад [[Гродзенская губерня|Гродзенскай губерні]]. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная структура пачала афіцыйна поўнасцю называцца як «Віленскае ваеннае губернатарства, Ковенскае, Гродзенскае і Мінскае генерал-губернатарства», адлюстроўваючы пералік складовых адзінак ваеннага генерал-губернатарства — Віленская, Ковенская, Гродзенская і Мінская губерні; а ваенны генерал-губернатар поўнасцю — як «віленскі ваенны губернатар, ковенскі, гродзенскі і мінскі генерал-губернатар».
 
Пасля скасавання ў Расійскай імперыі [[уніяцтва|ўніяцтва]] (1839) у адносінах да Віленскага ваеннага генерал-губернатарства (як жаданне паказаць этнаканфесійна «рускі» (г.зн. праваслаўны), а не «літоўскі» ці «польскі» (г.зн. каталіцкі)<ref>Пад «Польшчай» тады разумелася тэрыторыя былой Рэчы Паспалітай, якая была саюзам Польскага каралеўства («Кароны») і Вялікага Княства Літоўскага («Княства» ці «Літвы»).</ref> характар гэтых зямель) у расійскай урадавай тэрміналогіі (а хутка — і ў публіцыстыцы) пачаў ужывацца тэрмін [[Паўночна-Заходні край|«Паўночна-Заходні край» («паўночна-заходнія губерні»)]]<ref>Упершыню тэрмін «паўночна-заходнія губерні» ужыты ў афіцыйным заканадаўстве ва ўказе ад 18 снежня 1842, якім праводзілася рэарганізацыя адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Віленскага ваеннага генерал-губернатарства: са складу Віленскай губерні былі вылучаны Ковенскі, Цельшаўскі, Расіенскі, Панявежскі, Вількамірскі і Новааляксандраўскі для стварэння Ковенскай губерні, а Беластоцкая вобласць (1808—1842) уключана ў склад Гродзенскай губерні. (Гл.: Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор другі. Т. 17, аддзяленне 2, №16347). Другім разам у Поўным сборы законаў Расійскай імперыі тэрмін ужываецца ва ўказе Сената ад 27 ліпеня 1843 г. («Аб прывядзені ў дзейнасць Найвысачайшага ўказа 18 снежня 1842 года адносна стварэння ў новым складзе паўночна-заходніх губерняў» — гл.: Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор другі. Т. 18, аддзяленне 1, № 17074), а трэцім разам — ужо толькі з 1863 г.</ref> ці «Заходні край» («заходнія губерні»), хоць тэрмін [[Заходні край|«Заходні край» («заходнія губерні»)]] ужываўся паралельна для абазначэння ўсіх дзевяці «заходніх губерняў» (Валынскай, Падольскай, Кіеўскай, Ковенскай, Віленскай, Гродзенскай, Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай губерняў)<ref>Цьвікевіч, А. «Западно-руссизм»... С. 17; ''Миллер, А.'' [http://uchebilka.ru/literatura/12119/index.html?page=2‎ Формирование наций у восточных славян в XIX в. — проблема альтернативности и сравнительно-исторического контекста].</ref><ref>Нават пасля паўстання 1863—1864 гадоў, калі тэрмін «Паўночна-Заходні край» пачаў шырока ўжывацца ў заканадаўчых актах, афіцыйных дакументах і публіцыстыцы, тэрмін «Заходні край», які «прыжыўся» у грамадскай свядомасці ў адносінах да генерал-губернатарства з цэнтрам у Вільні, яшчэ часам суадносіўся толькі з Віленскім генерал-губернатарствам. Так, у дванаццатым томе (1894) вядомага і папулярнага энцыклапедычнага слоўніка Бракгауза і Эфрона ў артыкуле «Западный край» указваецца, што тэрмін адносіцца да дзевяці заходніх губерняў Расійскай імперыі — Ковенскай, Віленскай, Гродзенскай, Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай, Валынскай, Падольскай і Кіеўскай, але і адзначаецца, што пад Заходнім краем пераважна разумеюцца першыя шэсць губерняў («паўночна-заходніх»). А ў дзявятым томе (1902) выдання «Большая энциклопедия: Словарь общедоступных сведений по всем отраслям знания» пад рэдакцыяй Южакова ўказваецца, што тэрмін «Заходні край» адносіцца да дзевяці заходніх губерняў, а часцей за ўсё — да шасці губерняў (Ковенскай, Віленскай, Гродзенскай, Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай) ці ўвогуле — да трох (Ковенскай, Віленскай і Гродзенскай), якія складалі Віленскае генерал-губернатарства. Гл.: Западный край // Энциклопедический словарь; изд. Ф.А. Брокгауз… С. 247; Западный край // Большая энциклопедия… С. 507. </ref>. Аднак да пачатку сялянскай рэформы (1861) і асабліва да паўстання 1863—1864 гадоў тэрмін «Паўночна-Заходні край» (ці «Заходні край» — у значэнні Віленскага ваеннага генерал-губернатарства) выкарыстоўваўся вельмі рэдка. Нягледзячы на тое, што ўніяты [[Заходні край|заходніх губерняў]] былі пераведзены ў [[праваслаўе]], у краі мелася значная доля католікаў — з асабліва высокім працэнтам у Ковенскай, Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях.
 
У [[1850]]—[[1855]] віленскі ваенны генерал-губернатар кіраваў і [[Віленская навучальная акруга|Віленскай навучальнай акругай]].
Радок 54:
Паводле ўказу ад [[17 лютага]] [[1856]] [[Мінская губерня]] была вылучана са складу Віленскага ваеннага генерал-губернатарства і перастала ўваходзіць у склад якога небудзь генерал-губернатарства. Само Віленскае ваеннае генерал-губернатарства афіцыйна пачало поўнасцю называцца як «Віленскае ваеннае губернатарства, Ковенскае і Гродзенскае генерал-губернатарства» (ці «Віленскае ваеннае, Ковенскае і Гродзенскае генерал-губернатарства»).
 
У сувязі з сялянскімі хваляваннямі (пасля [[Сялянская рэформа ў РасііРасійскай Імперыі|адмены прыгону ў 1861]] г. у Расійскай імперыі]]) і ростам апазіцыйнасці мясцовых (галоўным чынам, каталіцкіх і польскамоўных) дваран, якія патрабавалі злучэння «заходніх губерняў» з губернямі [[Царства Польскае|Царства Польскага]], паводле ўказу ад [[16 жніўня]] [[1862]] г. [[Мінская губерня]] зноў увайшла (да [[22 снежня]] [[1870]] г.) у склад Віленскага ваеннага генерал-губернатарства, якое пачало поўнасцю называцца як «Віленскае ваеннае губернатарства, Ковенскае, Гродзенскае і Мінскае генерал-губернатарства» (ці «Віленскае ваеннае, Ковенскае, Гродзенскае і Мінскае генерал-губернатарства»), а яго кіраўнік як «віленскі ваенны губернатар, ковенскі, гродзенскі і мінскі генерал-губернатар» (ці «віленскі ваенны, ковенскі, гродзенскі і мінскі генерал-губернатар»).
 
Паводле рэформы генерал-губернатары Расійскай імперыі з [[1862]] г. сталі прызначацца адначасова і на пасаду начальніка аднайменнай ваеннай акругі: віленскі ваенны генерал-губернатар узначаліў [[Віленская ваенная акруга|Віленскую ваенную акругу]], што працягвалася да [[1884]] г.
 
Паводле ўказу Сената ад [[30 красавіка]] [[1863]] г.<ref>Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор другі. Т. 38, аддзяленне 1, №39561.</ref> па прычыне пачатку [[Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі, 1863—1864|паўстання 1863—1864 гадоў]] [[Магілёўская губерня|Магілёўская]] і [[Віцебская губерня|Віцебская губерні]] былі пераведзены (гэтак жа як і часовыя ваенныя губернатары ў літоўска-беларускіх землях<ref>Напярэдадні паўстання 1863—1864 гадоў і ў час яго губернатары Ковенскай, Гродзенскай, Віцебскай і Магілёўскай губерняў атрымлівалі статус ваенных губернатараў, падпарадкоўваліся віленскаму ваеннаму генерал-губернатару і менаваліся як «ваенны губернатар горада Коўна і ковенскі грамадзянскі губернатар», «ваенны губернатар горада Гродна і гродзенскі грамадзянскі губернатар» і г.д. Мінскі і віленскі губернатары не атрымалі такога статусу, бо ў Мінскай губерні ўжо дзейнічаў асобны [[Мінскае ваеннае губернатарства|мінскі часовы ваенны губернатар]], а ў Віленскай губерні функцыі ваеннага губернатара выконваў сам віленскі ваенны генерал-губернатар.</ref>) пад уладу віленскага ваеннага генерал-губернатара. Ва ўказе адзначалася: ''«<...> па прычыне пастаянна ўзрастаючых мяцежніцкіх дзеянняў, і з мэтай сканцэнтравання ў асобе Галоўнага Начальніка края неабходных сродкаў для своечасовага прыняцця належных мер да сканчэння падобных беспарадкаў <...> прадаставіць Галоўнаму Начальніку края права часова знімаць з пасад грамадзянскіх губернатараў 6-ці губерняў (Віленскай, Ковенскай, Гродзенскай, Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай) і прызначаць для выканання іх абавязкаў іншых асоб, на сваё меркаванне <...> Незалежна ад таго, што дзве Беларускія губерні<ref>Віцебская і Магілёўская губерні.</ref> і Мінская губерня складаюць, па тым элементам насельніцтва, якія ў іх знаходзяцца, у многіх адносінах як бы асобную ад Літоўскіх губерняў<ref>Віленская, Ковенская і Гродзенская губерні.</ref> групу, і патрабуюць асобных рашучых распараджэнняў, і ў асаблівасці для аказання садзейнічання да ўтаймавання мяцяжу ў Літве, для чаго спакой і строгі парадак у гэтых губернях павінны быць цалкам неадкладна ўстаноўлены, <...> дазволіць Галоўнаму Начальніку края прызначаць, на сваё меркаванне, <...> у адзначаных губернях да выканання абавязкаў часовых ваенных губернатараў <...>»''<ref>Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор другі. Т. 38, аддзяленне 1, №39561.</ref>. З аднаго боку расійская ўлада не хацела злучаць шэсць губерняў разам і не прызнавала падобнасць Магілёўскай і Віцебскай губерняў з іншымі губернямі, створанымі з земляў былога [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]], а з другога — па прычыне паўстання вымушана была аб'яднаць іх пад адной адміністрацыяй у паўстанчы і пасляпаўстанчы час, чым ускосна прызнавалася наяўнасць еднасці і салідарнасці мясцовага дваранства, якія захаваліся з часоў Вялікага Княства Літоўскага.
 
[[File:Vilnia. Вільня (J. Caildrau, 1863).jpg|thumb|Палац генерал-губернатара ў [[Горад Вільнюс|Вільні]], 1863 г.]]
У гэтай сітуацыі быў прыдуманы новы бюракратычны тэрмін, які па сутнасці падкрэсліваў нежаданне расійскай улады мець злучанымі гэтыя шэсць губерняў ([[Віленская губерня|Віленскую]], [[Ковенская губерня|Ковенскую]], [[Гродзенская губерня|Гродзенскую]], [[Мінская губерня|Мінскую]], [[Віцебская губерня|Віцебскую]] і [[Магілёўская губерня|Магілёўскую губерні]]). Афіцыйная назва новай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай структуры атрымала з [[30 красавіка]] [[1863]] г. дзіўную для менавання генерал-губернатарстваў Расійскай імперыі форму: «Віленскае ваеннае губернатарства, Ковенскае, Гродзенскае і Мінскае генерал-губернатарства з падпарадкаваннем Віцебскай і Магілёўскай губерняў». Афіцыйна віленскі ваенны генерал-губернатар [[Міхаіл Мікалаевіч Мураўёў-Віленскі|Міхаіл Мураўёў]] (1796—1866) у [[1863]]—[[1864]] гг. называўся «Віленскі ваенны губернатар, ковенскі, гродзенскі і мінскі генерал-губернатар і галоўны начальнік Віцебскай і Магілёўскай губерняў». З [[1863]] г. віленскі ваенны генерал-губернатар (віленскі генерал-губернатар) у афіцыйным справаводстве пачаў стала паралельна называцца як «галоўны начальнік Паўночна-Заходняга края» (ці скарочана як «галоўны начальнік края»<ref>Неафіцыйна (а часта і ў афіцыйнай перапісцы) у тыя часы генерал-губернатары Расійскай імперыі называліся «галоўны начальнік края» ці «Начальнік края» (па аналогіі як грамадзянскі губернатар часам у афіцыйнай перапісцы называўся «начальнікам губерні», а павятовы маршалак як «начальнік павета», што не выклікала эмоцый).</ref>), усе шэсць губерняў якога стала пачалі сукупна менавацца як [[Паўночна-Заходні край|«паўночна-заходнія губерні» («Паўночна-Заходні край»)]].
 
У расійскай імперскай ідэалогіі тэрмін «Паўночна-Заходні край» акрамя геаграфічнай прывязкі стала набыў выразную ідэалагічную афарбоўку, фактычна пачаў абазначаць паўночна-заходнюю частку «адзінай Русі» — «Паўночна-Заходнюю Русь» («Паўночна-Заходнюю Расію»), стаў часта і шырока выкарыстоўвацца ў адносінах да літоўска-беларускіх губерняў паводле ідэалогіі [[заходнерусізм|«заходнерусізма»]].
 
Па прычыне паўстання восенню [[1863]] г. [[Аўгустоўская губерня]] (дзе сялянства было ў асноўным балтамоўнае) у ваенна-адміністрацыйных адносінах была таксама пераведзена пад уладу віленскага ваеннага генерал-губернатара, якому даручалася кіраваць ваеннымі і паліцэйскімі дзеяннямі супраць паўстанцаў. У афіцыйнай поўнай назве віленскага ваеннага генерал-губернатарства гэта ніяк не адлюстравалася. Перавод Аўгустоўскай губерні пад уладу віленскага ваеннага генерал-губернатара быў адным з першых крокаў праекта ўрада аб вылучэнні Аўгустоўскай губерні са складу [[Царства Польскае|Царства Польскага]], бо, паводле думкі віленскага ваеннага генерал-губернатара [[Міхаіл Мікалаевіч Мураўёў-Віленскі|Міхаіла Мураўёва]], у Аўгустоўскай губерні ''«насельніцтва больш жмудскае<ref>Генерал-губернатар Міхаіл Мураўёў выкарыстоўвае тэрмін «жмудзь» (жамойты) у адносінах да [[літоўцы|балтамоўнага насельніцтва, якое зараз прынята называць «літоўцамі»]]. Цікава, што менавіта на аснове балцкіх гаворак Аўгустоўскай губерні вакол [[горад Марыямпале|Марыямпале]] (па сучаснай класіфікацыі — сувалкійская гаворка аўкштайцкага дыялекта літоўскай мовы) пачала з 1880-х гг. стварацца сучасная [[літоўская мова|літоўская літаратурная мова]].</ref> і таму па ўсёй справядлівасці належыць не да Польшчы, а да Літоўскага края»''<ref>''Staliunas, D.'' Making Russians... P. 32; Западные окраины Российской империи... С. 183—184.</ref>. Да падзелаў Рэчы Паспалітай значная частка тэрыторыі Аўгустоўскай губерні ўваходзіла ў склад [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. Аднак пасля падаўлення ў [[1864]] г. паўстання верагодны праект рэканфігурацыі меж [[Царства Польскае|Царства Польскага]] быў пакінуты ўрадам<ref>Западные окраины Российской империи... С. 183—184.</ref>.
<gallery perrow=5>
File:Polnoe sobranie zakonov Rossijskoj imperii - Sobranie 2 T 13 Otd 2 nr 11405 p 16.jpg|Указ Сената 14 ліпеня 1838 г. ''Аб заснаванні часовых станцый на Таурагенскай шашы''. Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор другі, Т. 13, аддзял. 1, №11405.