Літоўскае генерал-губернатарства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 15:
 
== Літоўскае ваеннае губернатарства (1801—1830) ==
Літоўскае ваеннае губернатарства было створана паводле ўказу расійскага імператара (1801—1825) [[Аляксандр I, імператар расійскі|Аляксандра I]] ад 9 (21) верасня 1801 г., якім [[Літоўская губерня]] падзялялася на дзве — [[Віленская губерня|Літоўска-Віленскую]] і [[Гродзенская губерня|Літоўска-Гродзенскую губерні]], што былі ўключаны тым жа ўказам ў склад Літоўскага ваеннага губернатарства з цэнтрам у [[Горад Вільнюс|Вільні]]<ref>Поўны збор законаў Расійскай імперыіІмперыі. Збор першы. Т. 26, №20004.</ref><ref>Указам ад 9 (21) верасня 1801 г. Літоўская губерня падзялялася на дзве «літоўскія» губерні (Віленскую і Гродзенскую губерні), а Беларуская губерня на дзве «беларускія» губерні (Віцебскую і Магілёўскую губерні), якія адразу пачалі пісацца як «Літоўска-Віленская губерня» (ці «Літоўская Віленская губерня»), «Літоўска-Гродзенская губерня» (ці «Літоўская Гродзенская губерня»), «Беларуска-Віцебская губерня» (ці «Беларуская Віцебская губерня») і «Беларуска-Магілёўская губерня» (ці «Беларуская Магілёўская губерня»). Азначэнні «Літоўска-» («Літоўская») і «Беларуска-» («Беларуская») выкарыстоўваліся для абазначэння тапанімічнага характару губерні і часта не ўказваліся. Пасады губернатараў і губернскіх устаноў таксама часта пісаліся з указаннем тапанімічнага характару губерні: «літоўска-віленскі губернатар», «Літоўска-Віленскае губернскае праўленне» і г.д. У афіцыйных назвах пасады генерал-губернатара ці генерал-губернатарства (з пералікам губерняў, якія ў ваходзілі ў склад генерал-губернатарства) азначэнні «Літоўская» ці «Беларуская» у назве губерняў у 1801—1840 гг. не выкарыстоўваліся: напрыклад, «віцебскі, магілёўскі, смаленскі і калужскі генерал-губернатар», «віленскі ваенны, гродзенскі, беластоцкі і мінскі генерал-губернатар» і г.д. Пасля падзелу (паводле таго ж указа ад 9 (21) верасня 1801 г.) [[Маларасійская губерня|Маларасійскай губерні]] на дзве губерні (Чарнігаўскую і Палтаўскую) яны таксама пэўны час пісаліся як Маларасійска-Палтаўская губерня (альбо «Маларасійская Палтаўская губерня») і Маларасійска-Чарнігаўская губерня («Маларасійская Чарнігаўская губерня»).</ref><ref>''Швед, В.В.'' Губернскі Гродна... С. 5.</ref>. У складзе Літоўскага ваеннага губернатарства знаходзіліся толькі [[Віленская губерня|Літоўска-Віленская]] і [[Гродзенская губерня|Літоўска-Гродзенская губерні]].
 
Ваеннае губернатарства з цэнтрам у Вільні неафіцыйна (а часта і ў афіцыйных дакументах) працягвала называцца як «літоўскія губерні», «літоўскія правінцыі», «Літоўскі край» ці «Літва».
<gallery perrow=5>
File:Polnoe sobranie zakonov Rossijskoj imperii - Т 27 nr 20369 - p 220 - 1802 AD.jpg|Паведамленне 14 жніўня 1802 г. Літоўскага ваеннага губернатара Сенату ''Аб перадачы Ашмянскага павета да Гродзенскай губерні''<ref>[[Ашмянскі павет, Расійская імперыяІмперыя|Ашмянскі павет]] у канечным выніку не быў уключаны ў склад Літоўска-Гродзенскай губерні.</ref>. Поўны збор законаў Расійскай Імперыі. Збор першы. Т. 27, №20369.
File:Polnoe sobranie zakonov Rossijskoj imperii. Sobranie 1 Т 28 nr 21317 - p0359.jpg|Указ 31 мая 1804 г. ''Аб дазволе водпуску хлеба з літоўскіх губерняў замяжу''. Поўны збор законаў Расійскай імперыіІмперыі. Збор першы. Т. 28, №21317.
File:Polnoe sobranie zakonov Rossijskoj imperii. Sobranie 1 T 30 nr 23534 - p0874.jpg|Указ Сената 11 сакавіка 1809 г. ''Аб правядзенні дваранскіх выбараў у губернях, вернутых ад Польшчы, паводле ўказаў 5 сакавіка 1805 г. і 11 кастрычніка 1807 г.'' Поўны збор законаў Расійскай Імперыі. Збор першы. Т. 30, №23534.
File:Polnoe sobranie zakonov Rossijskoj imperii. Sobranie 1 T 31 nr 24370 - p0378.jpg|Палажэнне 6 кастрычніка 1810 г. ''Аб размежаванні Літоўска-Віленскай губерні''. Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 31, №24370.