Літоўскае генерал-губернатарства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 75:
== Віленскае генерал-губернатарства (1864—1912) ==
[[File:Palace of Bishop of Vilnius Ignotas Masalskis. Lithuania.jpg|left|thumb|Палац генерал-губернатара ў [[Горад Вільнюс|Вільні]], 1870-ыя гг.]]
Па жаданні расійскага імператара (1855—1881) [[Аляксандр II, імператар расійскі|Аляксандра II]] указам Сената ад [[25 лютага]] [[1864]] г. «Віленскае ваеннае губернатарства, Ковенскае, Гродзенскае і Мінскае генерал-губернатарства» было перайменавана ў «Віленскае, Ковенскае, Гродзенскае і Мінскае генерал-губернатарства»<ref>Поўны збор законаў Расійскай імперыіІмперыі. Збор другі, Т. 39, аддз. 1, №40635. Тым жа ўказам былі перайменаваны і іншыя ваенныя генерал-губернатарствы і ваенныя губернатарствы Расійскай імперыі.</ref> і афіцыйна складалася з Віленскай, Ковенскай, Гродзенскай і Мінскай губерняў. З-за таго, што пад уладай віленскага генерал-губернатара знаходзіліся яшчэ Віцебская і Магілёўская губерні, адміністрацыйна-тэрытарыяльная структура, якая складалася з шасці губерняў ([[Віленская губерня|Віленская]], [[Ковенская губерня|Ковенская]], [[Гродзенская губерня|Гродзенская]], [[Мінская губерня|Мінская]], [[Віцебская губерня|Віцебская]] і [[Магілёўская губерня|Магілёўская губерні]]), у дакументах пачала менавацца як «Віленскае, Ковенскае, Гродзенскае і Мінскае генерал-губернатарства з падпарадкаваннем Віцебскай і Магілёўскай губерняў», а генерал-губернатар як «віленскі, ковенскі, гродзенскі і мінскі генерал-губернатар і галоўны начальнік Віцебскай і Магілёўскай губерняў».
 
З [[1864]] па [[1884]] г. існавала спецыяльная пасада памочніка віленскага генерал-губернатара па грамадзянскай частцы кіравання, бо, нягледзячы на перайменаванне пасады, для генерал-губернатара аднымі з галоўных былі ваенныя функцыі.
 
Як толькі пагроза новых ваенных выступленняў у Паўночна-Заходнім краі стала ўжо лічыцца малаверагоднай, [[27 чэрвеня]] [[1869]] г. [[Магілёўская губерня|Магілёўская]], а [[2 лістапада]] [[1869]] г. — [[Віцебская губерня]] былі выведзены з-пад улады віленскага генерал-губернатара («из ведения Главного Управления Северо-Западным краем»)<ref>Поўны збор законаў Расійскай імперыіІмперыі. Збор другі. Т. 44, аддзяленне 1, №47251; аддзяленне 2, № 47608.</ref>. Пасля вылучэння Магілёўскай губерні адміністрацыйна-тэрытарыяльная структура пачала менавацца як «Віленскае, Ковенскае, Гродзенскае і Мінскае генерал-губернатарства з падпарадкаваннем Віцебскай губерні», а генерал-губернатар — як «віленскі, ковенскі, годзенскі і мінскі генерал-губернатар і галоўны начальнік Віцебскай губерні». Пасля вылучэння Віцебскай губерні — як «Віленскае, Ковенскае, Гродзенскае і Мінскае генерал-губернатарства», а генерал-губернатар — як «віленскі, ковенскі, гродзенскі і мінскі генерал-губернатар».
 
[[File:Vilniaus generalgubernatūros rūmai. XIX a. 8 deš..jpg|thumb|Палац генерал-губернатара ў [[Горад Вільнюс|Вільні]], фота канца XIX ст.]]
Паводле ўказу ад [[22 снежня]] [[1870]] г. [[Мінская губерня]] была вылучана са складу Віленскага генерал-губернатарства, якое доўга пачало ўключаць толькі тры губерні (Ковенскую, Віленскую і Гродзенскую губерні) і афіцыйна менавацца як «Віленскае, Ковенскае і Гродзенскае генерал-губернатарства», а віленскі генерал-губернатар — як «віленскі, ковенскі і гродзенскі генерал-губернатар». Коратка генерал-губернатарства маглі называць як «Віленскае генерал-губернатарства», а генерал-губернатара — як «віленскі генерал-губернатар».
 
Пасля выхаду з-пад улады віленскага генерал-губернатара ў [[1869]] г. Магілёўскай і Віцебскай губерняў, а ў [[1870]] г. — і Мінскай губерні, шэсць літоўска-беларускіх губерняў (Ковенская, Віленская, Гродзенская, Мінская, Віцебская і Магілёўская губерні) працягвалі размоўна і публіцыстычна адносіцца да «паўночна-заходніх», а ўсе шэсць губерняў па ідэалагічных матывах захавалі сукупную назву [[Паўночна-Заходні край|«Паўночна-Заходні край»]] аж да [[Лютаўская рэвалюцыя, Расія|падзення расійскага самадзяржаўя ў лютым 1917 г]]. Неафіцыйна (а часам і ў навуковых і публіцыстычных працах) Віленскае генерал-губернатарства працягвала называцца як «літоўскія губерні», «Літоўскі край» ці «Літва».
 
З [[1884]] г. віленскія генерал-губернатары перасталі прызначацца ўладамі паралельна на пасаду начальніка [[Віленская ваенная акруга|Віленскай ваеннай акругі]]. Сумяшчэнні гэтых пасад у адной асобе сталі рэдкімі. З [[1884]] таксама перастала існаваць пасада памочніка віленскага генерал-губернатара па грамадзянскай частцы кіравання.
Радок 91:
 
<gallery perrow=5>
File:Polnoe sobranie zakonov Rossijskoj imperii - Sobranie 2 T 39 otd 1 nr 40655 - р 203.jpg|Указ 5 сакавіка 1864 г. ''Аб павелічэнні жалавання і выдачы дапамогі, пад'ёмных і падарожных грошай рускім чыноўнікам міністэрства ўнутраных спраў у Паўночна-Заходнім краі.'' Поўны збор законаў Расійскай імперыіІмперыі. Збор другі. Т. 39, адз. 1, № 40655.
File:Polnoe sobranie zakonov Rossijskoj imperii - Sobranie 2 Т 44 otd 2 nr 47608 - p 234 - 1869 AD.jpg|Указ 2 лістапада 1869 г. ''Аб выключэнні Віцебскай губерні з распараджэння Галоўнага Упраўлення Паўночна-Заходнім краем''. Поўны збор законаў Расійскай імперыіІмперыі. Збор другі. Т. 44, адз. 2, № 47608.
File:Polnoe sobranie zakonov Rossijskoj imperii - Sobranie 2 T 46 otd 1 nr 49724 - p 836.jpg|Палажэнне Камітэта міністраў 11 чэрвеня 1871 г. ''Аб выдачы дапамогі паліцэйскім чыноўнікам у Паўночна-Заходнім краі замест працэнтнай прыбаўкі да жалавання.'' Поўны збор законаў Расійскай імперыіІмперыі. Збор другі. Т. 46, адз. 1, № 49724.
File:Polnoe sobranie zakonov Rossijskoj imperii - Sobranie 2 Т 47 otd 2 nr 50775.jpg|Указ Сената 25 красавіка 1872 г. ''Аб зняцці ваеннага становішча ў Цельшаўскім і Расіенскім паветах Ковенскай губерні.'' Поўны збор законаў Расійскай імперыіІмперыі. Збор другі. Т. 47, адз. 2, № 50775
</gallery>
З [[1909]] генерал-губернатары не прызначаліся. Віленскае генерал-губернатарства было скасавана [[1 ліпеня]] [[1912]] г.<ref>Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор трэці. Т. 32, аддзяленне 1, №37665.</ref>, а [[Ковенская губерня|Ковенская]], [[Віленская губерня|Віленская]] і [[Гродзенская губерня|Гродзенская губерні]] перасталі ўваходзіць у склад якога-небудзь генерал-губернатарства.
{|class="graytable" style="text-align:center"
|width="25%"|[[File:Vilnius presidential palace.jpg|180px]]