Літоўскае генерал-губернатарства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 86:
Пасля выхаду з-пад улады віленскага генерал-губернатара ў [[1869]] г. Магілёўскай і Віцебскай губерняў, а ў [[1870]] г. — і Мінскай губерні, шэсць літоўска-беларускіх губерняў (Ковенская, Віленская, Гродзенская, Мінская, Віцебская і Магілёўская губерні) працягвалі размоўна і публіцыстычна адносіцца да «паўночна-заходніх», а ўсе шэсць губерняў па ідэалагічных матывах захавалі сукупную назву [[Паўночна-Заходні край|«Паўночна-Заходні край»]] аж да [[Лютаўская рэвалюцыя, Расія|падзення расійскага самадзяржаўя ў лютым 1917 г]]. Неафіцыйна (а часам і ў навуковых і публіцыстычных працах) Віленскае генерал-губернатарства працягвала называцца як «літоўскія губерні», «Літоўскі край» ці «Літва».
 
З [[1884]] г. віленскія генерал-губернатары перасталі прызначацца ўладамі паралельна на пасаду начальніка [[Віленская ваенная акруга|Віленскай ваеннай акругі]]. Сумяшчэнні гэтых пасад у адной асобе сталі рэдкімі. З [[1884]] г. таксама перастала існаваць пасада памочніка віленскага генерал-губернатара па грамадзянскай частцы кіравання.
 
Пры ўпраўленні генерал-губернатара з [[1898]] г. пачаў дзейнічаць [[музей Міхаіла Мікалаевіча Мураўёва]] — віленскага ваеннага генерал-губернатара, які падавіў [[Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі, 1863—1864|паўстанне 1863—1864 гадоў]] у «Літве». Пры ўпраўленні таксама дзейнічала інспекцыя друкарняў, а ў [[1904]]—[[1915]] гг. выдаваўся зборнік навуковых прац па статыстыцы, гісторыі, мовазнаўстве, культуры [[Паўночна-Заходні край|паўночна-заходніх губерняў]] пад назвай [[Виленский временник|«Виленский временник»]].