Будзікід: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі |
|||
Радок 59:
'''Будзікід''' ({{lang-sla|Боудикидъ}}, {{lang-la|Butegeyde}}) — [[вялікія князі літоўскія|вялікі князь літоўскі]] ([[1282]]—[[1292]]).
== Паходжанне ==
Звестак пра паходжанне Будзікіда няма, большасцю даследчыкаў лічыцца сынам
Альтэрнатыўныя погляды выказаў польскі гісторык [[Ежы Ахманьскі]], які адзначыў, што ў паэтычным творы [[Задоншчына|«Задоншчына»]] Альгердавічы называюць себя «унуками Гедымінавымі, праўнукамі Скаламендавымі», і на падставе гэтага выказаў меркаванне, што бацькам Будзівіда (і Будзікіда) быў князь [[Скаламенд]]<ref>''Охманьский Е.'' Гедиминовичи — «правнуки Сколомендовы» // Польша и Русь. — {{М.}}, 1974. — С. 358—364.</ref>. На думку Сцівена Роўэла, Скаламенд мог быць і цестем Гедыміна<ref>''Rowell S. C.'' Iš viduramžių ūkų kylanti Lietuva. — V., 2001.</ref>. Беларускі гісторык [[Вячаслаў Леанідавіч Насевіч|Вячаслаў Насевіч]] выказаўся, што ў «Задоншчыне» слова «праўнукі» магло быць ужыта ў значэнні «аддаленыя нашчадкі», а імя «Скаламенд» падобна і можа быць змененай формай імені «Скамонт» (Скоманд), якое мелі ўпамянутыя ў летапісах два яцвяжскія князі (напрыклад, князь [[Комант|Скоманд (Комант)]])<ref>''Насевіч, В.Л.'' [http://vln.by/node/59 Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы]... С. 70.</ref>. З гэтай прычыны Вячаслаў Насевіч выказаў меркванне аб [[яцвягі|яцвяжскім паходжані]] не толькі вялікага князя літоўскага [[Трайдзень|Трайдзеня]], але і яго наступнікаў на пасадзе вялікага князя літоўскага (у тым ліку Будзікіда, Будзівіда і інш.)<ref>''Насевіч, В.Л.'' [http://vln.by/node/59 Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы]... С. 70.</ref>. Літоўскі гісторык [[Томас Баранаўскас]] не згаджаецца з гэтай інтэрпрэтацыяй і лічыць, што Альгердавічы ў літаратурным творы «Задоншчына» дакладна і паслядоўна называюць спачатку свайго бацьку Альгерда, пасля дзеда Гедзіміна, прадзеда — Скаламенда, і ў гэтым кантэксце пераскок праз адну прыступку дынастыі надуманы Ежы Ахманьскім. Такім чынам, на думку Баранаўскаса, князь [[Комант]], калі ён тоесны Скаламенду, быў або бацькам, або цесцем Гедзіміна і другое больш слушна зыходзячы з іншых вядомых крыніц.
== Палітычная дзейнасць ==
Першы раз узгадваецца ў красавіку — маі [[1289]] г., калі разам з братам перадаў [[Горад Ваўкавыск|Ваўкавыск]] [[Князі ўладзіміра-валынскія|уладзіміра-валынскаму кн.]] [[Мсціслаў Данілавіч|Мсціславу Данілавічу]], каб захаваць з ім мір.
|