Будзікід: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 59:
'''Будзікі́д''' ({{lang-sla|Боудикидъ}}, {{lang-la|Butegeyde}}) — [[вялікія князі літоўскія|вялікі князь літоўскі]] ([[1282]]—[[1292]]).
== Паходжанне ==
Звестак пра паходжанне Будзікіда няма, большасцю даследчыкаў лічыцца сынам вялікага князя літоўскага [[Трайдзень|Трайдзеня]]. Высновы робяцца зыходзячы з таго, што Трайдзень маючы дзяцей<ref>Вядомая яго дачка [[Гаўдэмунда|Гаўдэмунда-Сафія]], таму верагодна былі і сыны.</ref> і валодаючы пры канцы жыцця значнымі сіламі, напэўна забяспечыў бы ім атрыманне сваёй спадчыны. Трайдзень не загінуў у выніку змовы, як паведамляюць пазнейшыя крыніцы<ref>[http://litopys.org.ua/psrl3235/lytov08.html ПСРЛ. Т.32. Хроника Быховца. М., 1975. С.136] «''A z onoie wyżpisanoie waśni kniaź weliki Dowmont naprawił szesty mużykow na brata swoieho Troydena, zabity, hde ż on szoł bezpecznie z łaźni, y tyie ieho mużyki zdradne zabili.''»</ref>, а памёр натуральнай смерцю<ref>[http://litopys.org.ua/ipatlet/ipat38.htm#st869 ПСРЛ. Т. 2. Ипатьевская летопись. СПб., 1908. стлб. 869.]</ref> і крыніцы не паведамляюць пра якія-небудзь унутраныя канфлікты ў [[ВКЛ]] пасля яе. Крыніцы называлі Трайдзеня «каралём Літвы» — адзінаўладцам ВКЛ, а ўжо ў [[1286]] г. у іх згадваецца іншы «кароль Літвы». Зяць Трайдзеня — Баляслаў Плоцкі, які падтрымліваў з ім цесныя сувязі, захаваў іх з ВКЛ і пасля яго смерці, нават назваў Трайдзеням свайго сына, які нарадзіўся ў [[1284]]-12861284—1286 г. Таму паведамленне пазнейшых крыніц пра тое, што пасля смерці Трайдзеня ў ВКЛ запанавала новая дынастыя, цяжка лічыць верагоднымі — праўдападобней, што ўладу спадкавалі яго нашчадкі, хутчэй сыны, адным з якіх, магчыма старэйшым, быў Будзікід.
 
Альтэрнатыўныя погляды выказаў польскі гісторык [[Ежы Ахманьскі]], які адзначыў, што ў паэтычным творы [[Задоншчына|«Задоншчына»]] Альгердавічы называюць себя «унуками Гедымінавымі, праўнукамі Скаламендавымі», і на падставе гэтага выказаў меркаванне, што бацькам Будзівіда (і Будзікіда) быў князь [[Скаламенд]]<ref>''Охманьский Е.'' Гедиминовичи — «правнуки Сколомендовы» // Польша и Русь. — {{М.}}, 1974. — С. 358—364.</ref>. На думку Сцівена Роўэла, Скаламенд мог быць і цесцем Гедыміна<ref>''Rowell S. C.'' Iš viduramžių ūkų kylanti Lietuva. — V., 2001.</ref>. Беларускі гісторык [[Вячаслаў Леанідавіч Насевіч|Вячаслаў Насевіч]] выказаўся, што ў «Задоншчыне» слова «праўнукі» магло быць ужыта ў значэнні «аддаленыя нашчадкі», а імя «Скаламенд» падобна і можа быць змененай формай імені «Скамонт» (Скоманд), якое мелі ўпамянутыя ў летапісах два яцвяжскія князі (напрыклад, князь [[Комант|Скоманд (Комант)]])<ref>''Насевіч, В.Л.'' [http://vln.by/node/59 Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы]... С. 70.</ref>. З гэтай прычыны Вячаслаў Насевіч выказаў меркванне аб [[яцвягі|яцвяжскім паходжані]] не толькі вялікага князя літоўскага [[Трайдзень|Трайдзеня]], але і яго наступнікаў на пасадзе вялікага князя літоўскага (у тым ліку Будзікіда, Будзівіда і інш.)<ref>''Насевіч, В.Л.'' [http://vln.by/node/59 Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы]... С. 70.</ref>.