Леў Мікалаевіч Талстой: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
→‎Біяграфія: стыль, унутр. спасылкі
Радок 37:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сядзібе [[Ясная Паляна]] ў Тульскай губерні. НалежаўПаходзіў даса старажытнага [[Дваране|дваранскага]] роду, атрымаў ад бацькі ў спадчыну тытул графа. Атрымаў хатнюю адукацыю, затым паступіў у Казанскі ўніверсітэт, які, аднак, не скончыў, а вярнуўся ў Ясную Паляну. Але ўжо праз два гады адмовіўся ад спакойнага вясковага жыцця і пераехаў у [[Масква|Маскву]].
 
У 1851 годзе скіраваўся на [[Каўказ]] і запісаўся добраахвотнікам у армію. Прымаў удзел у [[Крымская вайна|Крымскай вайне]] (1853—1856). Да літаратуры звярнуўся падчас вайсковай службы; ужо першы раман Талстога «Дзяцінства» (1852) быў заўважаны крытыкай.
 
Да 1856 года, калі Талстой пакінуў службу, ён ужо паспеў стаць вядомым пісьменнікам. У 1859 годзе ён вярнуўся ў Ясную Паляну, дзе адкрыў школу для сялянскіх дзяцей і працягваў пісаць. У 1862 годзе ён ажаніўсяабраўся шлюбам з Соф'яй Берс. Наступныя пятнаццаць гадоў былі для Талстога самымі плённымі ў творчасці. У 1865—1869 гадах ён выдаў эпапею «Вайна і мір», а ў 1875—1877 гадах «Ганну Карэніну».
 
Напрыканцы 1870-х гадоў Талстой перажыў духоўны крызіс, пазней яго захапіла ідэя маральнага ўдасканалення і «опрощения» («спрашчэння»), і Талстой пачаў крытыкаваць грамадскі лад, дзяржаву, царкву (у 1901 годзе яго адлучылі ад [[праваслаўная царква|праваслаўнай царквы]]), увесь жыццёвы лад «адукаваных класаў». Адначасова ў творчасці Талстога ўсё часцей пачалі ўзнікаць тэмы смерці, граху, пакаяння, маральнага перараджэння.
 
Разлад у сям'і прымусіў Талстога пакінуць Ясную Паляну. У хуткім часе ён захварэў на [[Пнеўманія|запаленне лёгкіх]] і 20 лістапада 1910 года памёр на станцыі Астапава Разана-Уральскай чыгункі. Пахаваны Леў Талстой у Яснай Паляне.
 
== Творчасць ==