Джофры Баратэан: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 27:
Непрадказальны і жорсткі Джофры, якім было цяжка кіраваць, здабыў нянавісць у свайго народа. Так, ён загадаў разагнаць жабракоў, якія прыйшлі да брамы Чырвонай Крэпасці прасіць ежы<ref>[[Бітва каралёў, Санса II]]</ref>, а падчас праводзін Мірцэлы ў [[Дорн]] ледзь не быў забіты раз'юшаным натоўпам<ref>[[Бітва каралёў, Тырыян IX]]</ref>.
 
Пакуль прызначаны Правіцай<ref>[[Гульня прастолаў, Санса V]]</ref> [[Тайвін Ланістэр]] ваяваў з войскамі [[Роб Старк|Роба Старка]], у дапамогу маладому каралю як часовы Правіца прыбыў яго дзядзька Тырыян Ланістэр. Тырыян не меў асаблівай любові да жорсткага пляменніка і спыняў кожны раз па магчымасці здзекаванні, якія цярпела ад свайго жаніха Санса. Так, пасля перамогі Роба пры Окскрасе, недалёка ад [[Уцёс Кастэрлі|Уцёса Кастэрлі]], Джофры загадаў збіць Сансу, пакуль не ўмяшаўся Тырыян. Акрамя таго, Джофры загадаў сіру [[Мерын Трант|Мерыну]] біць Сансу кожныхкожны разоўраз, калі яна выклікае ў караля раздражненне<ref>[[Гульня прастолаў, Санса VI]]</ref>, а аднойчы загадаў распрануць яе, але Тырыян забараніў яму рабіць гэта, і Джофры больш не спрабаваў паўтарыць загад, хоць і заявіў, што Санса ў любым выпадку падзеліць з ім, Джофры, ложа.
 
Падчас [[Бітва на Чарнаводнай|аблогі Каралеўскай Гавані]] Джофры ўзяў камандаванне над трыма катапультамі, але маці вярнула яго ў замак, які ён не пакінуў да канца бою<ref>[[Бітва каралёў, Тырыян XIII]]</ref>. Калі дзякуючы ўмяшанню [[Мейс Тырэл|Мейса Тырэла]] войскі [[Станіс Баратэан|Станіса Баратэана]] былі разбіты, было вырашана заключыць шлюб паміж Джофры і [[Маргеры Тырэл]], у той час як заручыны з Сансай былі разарваны, паколькі «нядобра каралю жаніцца на дачцы і сястры здраднікаў»<ref>[[Бітва каралёў, Санса VIII]]</ref>.