Будзікід: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 65:
Літоўскі гісторык [[Томас Баранаўскас]] не згаджаецца з гэтай інтэрпрэтацыяй і лічыць, што Альгердавічы ў літаратурным творы «Задоншчына» дакладна і паслядоўна называюць спачатку свайго бацьку Альгерда, пасля дзеда Гедзіміна, прадзеда — Скаламенда, і ў гэтым кантэксце пераскок праз адну прыступку дынастыі быў надуманы Ежы Ахманьскім. Такім чынам, князь [[Комант]], калі ён тоесны Скаламенду, быў або бацькам, або цесцем Гедзіміна — і другое больш слушна зыходзячы з іншых вядомых крыніц.
 
Літоўскі гісторык [[Рымвідас Пятраўскас]] жа сцвярджае, што структурнай умовай улады знаці ў пачатковы перыяд існавання [[ВКЛ]] (аж да канца XV ст.) быў род, які быў значна важней і шырэй такой сацыяльнай групы як [[сям'я]]: грамадскія сувязі, якія ўзнікалі дзякуючы роднасці, дазвалялі фармаваць функцыянальную ўладу на месцах і ўмацоўваць уплыў асобных прадстаўнікоў знаці на жыццё дзяржавы. Пятраўскас лічыць, што тагачасны род не быў закрытай структурай, а пастаянна зменнай групай людзей з «адкрытай структурай», дзе роднасць з бакоў бацькі і маці мела прыблізна аднолькавае значэнне, таму структура роду не была стабільнай, бо кожнае новае пакаленне існавала ў новай родавай канфігурацыі (складзе)<ref>''Пятраўскаc, Р.'' Літоўская знаць у канцы XIV — XV ст... С. 109, 111—112, 210.</ref>. Таму нават землеўладанне роду не было стабільным. Пятраўскас лічыць, што толькі са стварэннем дзяржаўных структур і ўкаранення сістэмы ўрадаў у XV ст. адбылася непазбежная трансфармацыя старога роду ў строга структураваны агнатычны род, у якім дамінавала мужчынская спадчынная лінія. Гэтую трансфармацыю, звязаную з працэсам канцэнтрацыі ўлады ў руках асобных галін знатных родаў, адлюстроўвае ўзнікненне на пераломе XIV—XV ст. спадчынных родавых імён («прозвішчаў») па ўсходнеславянскай мадэлі «імя+імя па бацьку» (Ян Кезгайлавіч, Станька Судзівоевіч і г.д.) і генеалагічнай свядомасці, якой раней не было<ref>''Пятраўскаc, Р.'' Літоўская знаць у канцы XIV — XV ст... С. 112.</ref>. Пятраўскас сцвярджае, што факты неўказання, напрыклад, прадзеда вялікага князя літоўскага [[Вітаўт Кейстутавіч|Вітаўта]] ў [[Летапісец вялікіх князёў літоўскіх|«Летапісцы вялікіх князёў літоўскіх»]] (які пачынае гісторыю Вітаўта толькі з [[Гедзімін]]а), нельга тлумачыць непрыдатным ці нязнатным паходжаннем (генеалогіяй) князя, а малай неабходнасцю памятаць генеалогію па мужчынскай лініі, калі структура неагнатычнага роду магла змяніцца на працягу некалькіх пакаленняў і значнасць мелі шырокія родавыя сувязі, якія існавалі сінхронна ў часе, а не сямейныя<ref>''Пятраўскаc, Р.'' Літоўская знаць у канцы XIV — XV ст... С. 112.</ref>. Гісторык лічыць, што такія паняцці як [[Род Гедзімінавічаў|«Гедзімінавічы»]] ці «Альгердавічы» ужываліся сучаснікамі толькі ў адносінах да прамых нашчадкаў, а іх перанос на іншыя пакаленні — праца пазнейшых гісторыкаў<ref>''Пятраўскаc, Р.'' Літоўская знаць у канцы XIV — XV ст... С. 112.</ref>. Адсутнасць спадчыннага імя, на думку Пятраўскаса, дае падставу сцвярджаць, што слаба функцыянаваў такі, відавочна, важны для роду аспект як генеалагічны<ref>''Пятраўскаc, Р.'' Літоўская знаць у канцы XIV — XV ст... С. 112, 210.</ref>.<!--Добра б было дадаць выснову, што вынікае з думкі Р.Пятраўскаса менавіта ў выпадку Будзікіда з Будзівідам.-->
 
== Палітычная дзейнасць ==