Ян Казімір Сапега: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др шаблон
др removed Category:Асобы using HotCat
Радок 1:
[[Выява:Jan Kazimier Sapieha. Ян Казімер Сапега.jpg|thumb|200px|[[Ян Казімір Сапега]].]]
'''Ян Казімір Сапега''' (? — {{ДС|22.|2.[[|1730]]}}), дзяржаўны і ваенны дзеяч [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] і [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]]. Генерал-фельдмаршал расійскай службы ([[1726]]). 3 роду [[Сапегі|Сапегаў]]. Вучыўся ў езуіцкіх калегіумах [[горад Варшава|Варшавы]] (да [[1685]]) і [[Брунсберг]]а (Бранева, [[1692]]). 3 [[1682]] стараста бабруйскі, з [[1697]] пасол (дэпутат) сойма ад Брэсцкага ваяводства. Удзельнік [[Паўночная вайна|Паўночнай вайны 1700—1721]]. Для атрымання дзяржаўных пасад і захавання зямельных уладанняў неаднаразова мяняў палітычную арыентацыю.
У [[1702]] далучыўся да войска караля Рэчы Паспалітай [[Аўгуст Моцны|Аўгуста II]], але неўзабаве перайшоў на бок шведаў. Адзін з ініцыятараў Варшаўскай канфедэрацыі [[1704]], створанай для дэтранізацыі Аўгуста II і абрання каралём [[Станіслаў Ляшчынскі|Станіслава Ляшчынскага]]. Атрымаў шэраг перамог над войскамі Аўгуста II каля [[Пултуск]]а ([[1704]]), Ляхавічаў (12.4.1709), удзельнік няўдалай бітвы каля Каліша (1706). 13.5.1709 разбіты рускімі войскамі каля Лядухава (Украіна). У 1708-09 вялікі гетман літоўскі (прызначаны шведскім каралём Карлам XII). Пасля паразы шведаў у [[Палтаўская бітва|Палтаўскай Бітве 1709]] перайшоў на бок рускіх і Аўгуста II і дамогся для сябе амністыі; 11.11.1709 яго 15-тысячнае войска капітулявала каля Брэста і было распушчана. Аднак, страціўшы пасаду гетмана, з канца 1709 з мэтай вяртання гетманскай булавы зноў павёў барацьбу (у [[1711]]—[[1713]]) супраць Аўгуста. У 1713 зноў перайшоў на яго бок і атрымаў амністыю. Выношваў план захопу [[Карл XII|Карла XII]] у час яго праезду праз [[Польшча|Польшчу]] з Бендэр ([[Малдова]]) у Памор'е і выдачы яго аднаму з кіраўнікоў [[Сандамірская канфедырацыя|Сандамірскай канфедэрацыі]] вялікаму кароннаму гетману А. Сяняўскаму. Але пасля няўдачы гэтай аперацыі быў сам арыштаваы прыхільнікамі Аўгуста II і аддадзены пад суд гетманаў; вызвалены праз заступніцтва крымскага хана Даўлет-Гірэя.
Радок 7:
Намераваўся ажаніць свайго сына Пятра з Марыяй — дачкой расійскага князя Д.Меншыкава, які хацеў з дапамогай Сапегаў атрымаць Курляндскае Земгальскае герцагства (заручыны адбыліся вясной [[1726]] у [[Пецярбург]]у, падарожжа Сапегі ў расійскую сталіцу апісана ў яго дзенніку). Аднак планы Меншыкава не здзейсніліся, і пасля скасавання заручын іх адносіны пагоршыліся. Тым не менш Ян Казімір застаўся пры двары [[Кацярына I, імператрыца расійская|Кацярыны I]] і захаваў свае пазіцыі пры [[Пётр I, імператар расійскі|Пятру I]] ([[1727]]-1730). Удзельнічаў у рабоце вышэйшых дзяржаўных устаноў Расіі. Пасля ссылкі Меншыкава (1727) генерал-губернатар Пецярбурга і Інгрыі. Выступаў за падтрымку Станіслава Ляшчынскага з боку Расіі ў саюзе з Францыяй. Вясной [[1728]] выехаў у ВКЛ, каб умацаваць пазіцыі Сапегаў у дзяржаве, але беспаспяхова.
 
== Літаратура ==
{{літ|1=|Энцыклапэдыя гісторыі Беларусі, т 6. - Мн., 2001, Стар. 222-228|Від=Б}}
 
{{літ|1=|* Энцыклапэдыя гісторыі Беларусі, т 6. - — Мн., 2001, Стар. 222-228|Від=Б}}222—228
 
{{Вялікія гетманы літоўскія}}
[[Катэгорыя:Асобы|Сапега Ян Казімір]]
[[Катэгорыя:Род Сапегаў]]
{{Генерал-фельдмаршалы Расіі}}