Краёвая партыя Літвы і Беларусі: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Belarus2578 (размовы | уклад) украінізмы (слова няма ў слоўніках) |
|||
Радок 78:
Абвастрэнне адносін (прычым не толькі на маёмаснай глебе) паміж украінскім сялянствам і польскімі маянткоўцамі ў [[Паўднёва-Заходні край|Паўднёва-Заходнім краі]] рабіла немагчымым супрацоўніцтва на аснове «краёвай ідэалогіі» кансерватыўнага кірунку, што, у прынцыпе, можна было чакаць загадзя. У адрозненне ад украінскіх зямель, [[краёўцы|«краёвая ідэя»]] атрымала ў [[1905]]—[[1906]] гг. вялікі водгук і аказалася вельмі запатрабавальнай у літоўска-беларускіх губернях. Пачатку вялікай дыскусіі адносна праблем і супольнай будучыні паўночна-заходніх губерняў, а таксама ўзаемаадносін мясцовых народаў спрыяла фармаванне побач з ліберальна-кансерватыўным ліберальна-дэмакратычнага кірунку «краёвасці», што стала прычынай атрымання «краёвай канцэпцый» новых граняў і яе шырокага распаўсюджання ў грамадскай палеміцы [[Паўночна-Заходні край|літоўска-беларускіх губерняў]].
У «Адозве Краёвай партыі Беларусі і Літвы» ([[11 студзеня]] [[1906]] г.) часовы камітэт будучай партыі заклікаў усіх, хто падтрымлівае погляды партыі, каб на падставе царскага Маніфеста ад 17 кастрычніка 1905 г., які «стварыў шырокі падмурак для развіцця дзяржаўнага жыцця, у духу цывілізацыі свабоды, права і парадку», пачаць актыўную палітычную дзейнасць, не займацца зараз спрэчкамі малой вагі, адкладваючы іх на пазнейшы час. Адозва звярталася зноў да прынцыпаў, указаных у
Тым не менш, ідэя стварэння «краёвай» партыі, якая б ахоплівала тэрыторыю ўсяго Заходняга края не была адхілена цалкам: было вырашана паспрабаваць арганізаваць два сходы — у [[Горад Вільня|Вільні]] і [[Горад Кіеў|Кіеве]] для стварэння дзвюх асобных «краёвых» партый, а пасля дзейнічаць кансалідавана<ref name="ReferenceB">''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 175.</ref>. [[11 красавіка]] [[1906]] г. Эдвард Вайніловіч падтрымаў ініцыятыву стварэння «краёвай» партыі, апублікаваўшы на старонках газеты [[Kurier Litewski (1905)|«Kurier Litewski»]] (№80, 1906) свой артыкул «Польскае кола», у якім адназначна выказваўся, што не варта «польскім» дэпутатам [[Заходні край|заходніх губерняў]] у Дзяржаўнай Думе і Дзяржаўным Савеце Расійскай імперыі ўваходзіць у фракцыю дэпутатаў ад «Каралеўства Польскага», а трэба стварыць самастойную фракцыю, падкрэсліўшы неабходнасць салідарнасці ўсіх дэпутатаў з зямель былой Рэчы Паспалітай («Польшчы»). У артыкуле ён выказаўся за права кожнаму дэпутату самастойна вызначаць сваю пазіцыю, а не быць марыянеткай у руках выбаршчыкаў. Вайніловічам некалькі раз паўтаралася ідэя, што нельга чакаць падказак з-за Буга<ref>з Польшчы.</ref> ці з-за Дзвіны<ref>з Расіі.</ref>, а трэба «адчуваць уласную глебу пад нагамі» і кіравацца выключна інтарэсамі свайго краю: ''«Прыйшоў час, калі трэба быць самімі сабою, мець розум, браць не тое, што вецер прынясе, а тое, што трэба…»''. Пад «уласнай глебай» пад нагамі ён разумеў ''«тое, што дае плён, што свойскае, што з'яўляецца вынікам мінулага, яго звычаяў і развіццём краёвай культуры»''. Разуменне гэтага можа быць падставай стварэння дэпутатамі «Краёвай партыі Літвы і Русі». Задачай партыі Вайніловіч лічыў аб'яднанне ў яе шэрагах усіх іншых партый, якія ўзніклі на глебе «мясцовых патрэб», у т.л. [[Канстытуцыйна-каталіцкая партыя Літвы і Беларусі|Канстытуцыйна-Каталіцкай партыі Літвы і Беларусі]] [[біскупы віленскія|віленскага біскупа]] (1904—1907) [[Эдвард Роп|Эдварда Ропа]] (1851—1939) і нават губернскіх сельскагаспадарчых таварыстваў, ''«бо ўсе яны хочуць працаваць для дабра [[Заходні край|Літвы і Русі]] і імкнуцца да роўнасці народаў, што спрадвеку насяляюць гэты Край»''<ref>''Смалянчук, А.'' Эдвард Вайніловіч… С. 15.</ref>.
|