Беларускі рубель: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 35:
Пасля распаду Савецкага Саюза эканоміка Беларусі знаходзілася ў крызісе. Пасля перамогі на выбарах у ліпені [[1994]] г. [[Аляксандр Лукашэнка|Аляксандра Лукашэнка]], курс манетарнай палітыкі дзяржавы быў накіраваны на паэтапнае звужэнне свабоднага цэнаўтварэння на ўнутраным валютным рынку. Былі ўведзеныя абмежаванні для юрыдычных і фізічных асоб па набыцці замежнай валюты. Паступова сфармаваўся шырокі чорны валютны рынак.
 
У [[1998]] г. Нацыянальны Банк быў фактычна падпарадкаваны Радзе Міністраў, а старшынёй быў прызначаны [[Пракаповіч|Пётр Пракаповіч]].
 
На пачатак [[1999]] г. афіцыйны курс быў ніжэй ценявога ў 2-2,5 разоў. Такімі «падвойнымі стандартамі» былі абумоўленыя шматлікія афіцыйныя справаздачы тых гадоў, якія паведамлялі аб «гіганцкім росце» беларускай эканомікі. Пры індэксацыі афіцыйных паказчыкаў па рэальным курсе рубля, некаторыя з іх прымалі адмоўнае значэнне.
Радок 74:
=== Стаўка рэфінансавання ===
Нацбанк Беларусі некалькі год праводзіў курс на паступовае паніжэнне [[Стаўка рэфінансавання|стаўкі рэфінансавання]]. Да прыкладу на пачатак 2004 г. яна складала 28%, на пачатак 2005 — 17%, на пачатак 2006 — 11%, на пачатак 2007 — 10%<ref>http://www.nbrb.by/statistics/sref.asp</ref>. У сувязі з ажыятажным попытам на валюту які назіраўся ў пачатку 2007 г. ва ўмовах рэзкага падвышэння кошту на закупляны Беларуссю прыродны газ было прынята рашэнне падвысіць стаўку рэфінансавання з 10 % да 11 %, аднак пасля стабілізацыі сітуацыі яна была ў некалькі этапаў паніжаная і з 1 кастрычніка 2007 г. складала 10 % <ref>http://news.tut.by/95329.html</ref>. Галава Нацбанку Пётр Пракаповіч выказваў думку, што да канца 2007 стаўка рэфінансавання павінна была паніжанна да 9%<ref>http://naviny.by/rubrics/finance/2007/05/10/ic_news_114_270476/</ref>. Але з пачатку 2008 г. стаўка рэфінансавання зноў пайшла ў гору. Сусветны фінансавы крызіс, які пачаў свае шэсце па свету пры канцы 2008, толькі прыдаў новы імпульс да яе будучага росту. Сучасная стаўка складае 18% (апошняе павышэнне 22.6.2011<ref>[http://news.tut.by/economics/231068.html Ставка рефинансирования повышается до 18%] {{ref-ru}}</ref>).
 
 
== Дэвальвацыя беларускага рубля ==