Розніца паміж версіямі "Расяйней"

44 байты дададзена ,  6 гадоў таму
→‎Гісторыя: вікіфікацыя
(→‎Гісторыя: вікіфікацыя)
 
== Гісторыя ==
Першыя згадкі аб горадзе адносяцца да [[1253]] г., калі Расяйней з'яўляўся сталіцай Жамойцкага княства. У [[13 стагоддзе|ХІІІ]]—[[14 стагоддзе|ХIV]] стагоддзях Расяйней узгадваецца ў хроніках пад рознымі назвамі: ''Рушыген'', ''Росыен'' і ''Расейн''. У гэты час Расяйней стаў адным з асноўных гарадоў Жамойці. У [[1416]]—[[1421]] гадах па загадзе вялікага князя [[Вітаўт]]а тут быў пабудаваны касцёл (адзін з першых у Жамойці). Да нашых дзён захаваўся касцёл, які быў пабудаваны жамойцкім біскупам [[ЕжыЮрый Тышкевіч, біскуп|Юрыем Тышкевічам]]ам у [[1636]] г. У [[1492]] г. Расяйней атрымаў [[магдэбургскае права]] і ўласны герб. Пасля ўтварэння [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] Расяйней заставаўся неафіцыйнай сталіцай Жамойці. Тут знаходзілася ўся дзяржаўная ўлада рэгіёну. У [[1580]] годзе ўладары жамойцкіх плямёнаў выбралі ўласных прадстаўнікоў, якія прадстаўлялі Жамойць у сеймах Рэчы Паспалітай.
 
Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай горад апынуўся ў складзе [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]], Магдэбургскае права было скасаванае.