Мінскае ваеннае губернатарства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне
др афармленне
Радок 1:
'''Мінскае ваеннае губернатарства''' (1812—1815), '''Мінскае часовае ваеннае губернатарства''' (1831—1832, 1861—1862, 1863—1864) — шэраг ваенных губернатарстваў у [[Расійская імперыяІмперыя|Расійскай імперыіІмперыі]], якія ствараліся ў час дзеяння ў [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] ваеннага становішча ў сувязі з верагоднымі ці рэальнымі ваеннымі дзеяннямі на яе тэрыторыі.
 
Складаліся толькі з адной Мінскай губерні. Мінскае ваеннае губернатарства існавала з [[13 сакавіка]] [[1812]] па [[15 сакавіка]] [[1815]] г. А Мінскае часовае ваеннае губернатарства стваралася тры разы: 1) з [[30 красавіка]] [[1831]] па [[22 студзеня]] [[1832]] г.; 2) з [[14 лістапада]] [[1861]] па [[16 жніўня]] [[1862]] г.; 3) з [[12 мая]] [[1863]] па [[2 ліпеня]] [[1864]] г. Цэнтрам быў [[горад Мінск]].
 
== Мінскае ваеннае губернатарства (1812—1815) ==
Мінскае ваеннае губернатарства было створана [[13 сакавіка]] [[1812]] г. напярэдадні вайны з [[Францыя]]й ([[вайна 1812 года]]) і распачатымі ў Мінскай губерні сялянскімі хваляваннямі, а галоўнае — ростам прафранцузскіх настрояў мясцовага карэннага дваранства (у сваёй большасці — каталіцкага). На пасаду мінскага ваеннага губернатара быў прызначаны [[камендант]] [[Бабруйская крэпасць|Бабруйскай крэпасці]] генерал-маёр атрылерыі [[Гаўрыіл Аляксандравіч Ігнацьеў]] (1758—1852), які павінен быў назіраць за мясцовай адміністрацыяй, палітычнымі настроямі мясцовага насельніцтва, падаўляць сялянскія выступлені, чыніць [[ваенны суд]]. Ён падпарадкоўваўся Галоўнакамандуючаму Дзеючай арміяй. У пачатку вайны з французамі летам [[1812]] г. камандзір II расійскай арміі генерал [[Пётр Іванавіч Баграціён|Пётр Баграціён]] прызначыў Гаўрыіла Ігнацьева на пасаду [[Бабруйская крэпасць|бабруйскага ваеннага губернатара]] (1812), улада якога распаўсюджвалася на [[горад Бабруйск|Бабруйск]] і акругу. Пасля вайны Ігнацьеў працягваў быць мінскім ваенным губернатарам. Пасада і мінскае ваеннае губернатарства было скасавана [[15 сакавіка]] [[1815]] г.<ref>Минская губерния: государственные, религиозные и общественные учреждения... С. 14; ''Бригадин, П.И.'' Минские губернаторы... С. 63.</ref>.
<gallery perrow=5>
File:Document of Minsk military governorship office - 11 September 1814 AD.jpg|Зварот мінскага ваеннага губернатара [[Гаўрыіл Аляксандравіч Ігнацьеў|Гаўрыіла Ігнацьева]] да [[Прадвадзіцелі (маршалкі) дваранства Мінскай губерні|мінскага губернскага маршалка]] графа [[Міхал Рафалавіч Ракіцкі|Міхала Ракіцкага]], 11 верасня 1814 г.
Радок 10:
 
== Мінскае часовае ваеннае губернатарства (1831—1832, 1861—1862, 1863—1864) ==
[[File:Polnoe sobranie zakonov Rossijskoj imperii. Sobranie 2. Tom 7. Otdelenie 1 nr 5726 - p 822.jpg|thumb|Указ 4 лістапада 1832 г. ''Аб прызначэнні новага тэрміну для кантрактаў<ref>«Кантрактамі» у літоўска-беларускіх губернях называліся гаспадарчыя з'езды дваран.</ref> у Мінскай губерні і аб заснаванні ў Мінску ў той жа час ярмаркі.'' Поўны збор законаў Расійскай імперыіІмперыі. Збор другі, Т. 7, аддз. 1, №5726.]]
Упершыню Мінскае часовае ваеннае губернатарства было створана [[30 красавіка]] [[1831]] г. у сувязі з [[Паўстанне 1830—1831 гадоў|Лістападаўскім паўстаннем (1830—1831 гадоў)]]. Яшчэ [[1 снежня]] [[1830]] г. Мінская губерня была аб'яўлена на ваенным становішчы, а 8 студзеня 1831 г. уключана ў склад [[Віцебскае генерал-губернатарства|Віцебскага генерал-губернатарства]]. Аднак [[13 красавіка]] [[1831]] г. паводле ўказу Сената Мінская губерня была вылучана са складу Віцебскага генерал-губернатарства і стала вярхоўна падпарадкоўвацца Галоўнакамандуючаму Рэзервовай арміяй (да 31 ліпеня 1831), а з 31 ліпеня 1831 па 6 кастрычніка 1831 — Галоўнакамандуючаму Дзеючай арміяй<ref name="ReferenceA">''Бригадин, П.И.'' Минские губернаторы... С. 10.</ref>. І паралельна з 30 красавіка 1831 г. [[Мінская губерня]] была пад кантролем мінскага часовага ваеннага губернатара, які падпарадкоўваўся Галоўнакамандуючаму Дзеючай арміяй<ref name="ReferenceA"/>. Першым на пасаду мінскага часовага ваеннага губернатара быў прызначаны генерал-ад'ютант, генерал-маёр князь [[Мікалай Андрэевіч Далгарукаў]] (1792—1847). Указам ад [[23 жніўня]] [[1831]] г. Далгарукаў быў прызначаны на пасаду [[Віленскае часовае ваеннае губернатарства|віленскага часовага ваеннага губернатара]], а на пасаду мінскага часовага ваеннага губернатара [[15 верасня]] [[1831]] г. быў прызначаны генерал-маёр граф [[Сяргей Рыгоравіч Строганаў]] (1794—1882)<ref name="ReferenceB">Минская губерния: государственные, религиозные и общественные учреждения... С. 14.</ref>.
 
У другі раз Мінскае часовае ваеннае губернатарства было створана [[5 жніўня]] [[1861]] па прычыне неабходнасці падаўляць сялянскія хваляванні, якія пачаліся пасля пачатку рэалізацыі [[сялянская рэформа ў Расіі|сялянскай рэформы]] на падставе [[маніфест 19 лютага 1861 года, Расійская імперыя|маніфеста 19 лютага 1861 г.]] аб адмене [[прыгон]]а. У губерню былі ўведзены войскі, якія, як атрымалася, заставаліся тут да канца падаўлення [[Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі, 1863—1864|Студзеньскага паўстання (1863—1864 гадоў)]]<ref name="ReferenceB"/>. Губернатар атрымаў статус ваеннага губернатара. На кароткі час з [[4 лістапада]] [[1861]] г. ім стаў генерал-ад'ютант, генерал-лейтэнант [[Мікалай Мацвеевіч Яфімовіч]] (1804—1874)<ref>''Бригадин, П.И.'' Минские губернаторы... С. 193.</ref>. Пасады грамадзянскага губернатара Мінскай губерні ў 1861—1862 гг. не было: толькі [[15 чэрвеня]] [[1862]] г. быў прызначаны грамадзянскі губернатар у Мінскую губерню — [[Андрэй Львовіч Бажэўнікаў]]. А [[14 лістапада]] [[1861]] г. быў прызначаны новы мінскі часовы ваенны губернатар генерал-маёр [[Сяргей Ягоравіч Кушалёў]] (1821—1890)<ref>''Бригадин, П.И.'' Минские губернаторы... С. 195.</ref>, які атрымаў неабмежаваныя паўнамоцтвы ў губерні: права аб'яўляць [[ваеннае становішча]] як цалкам у губерні, так і ў асобных паветах ці гарадах; права звальняць з пасад ненадзейных і нелаяльных асоб; права заключаць у турмы і крэпасці нелаяльных і высылаць нежаданых асоб у аддаленыя губерні імперыі; права ўжываць ваенную сілу для падаўлення паўстанняў, чыніць [[ваенна-палявы суд]] і г.д. Указам Сената ад [[16 жніўня]] [[1862]] г. пасада часовага ваеннага губернатара была скасавана, а [[Мінская губерня]] ўвайшла ў склад [[Віленскае ваеннае генерал-губернатарства|Віленскага ваеннага генерал-губернатарства]] (1832—1864) і [[Віленская ваенная акруга|Віленскай ваеннай акругі]]<ref>Минская губерния: государственные, религиозные и общественные учреждения... С. 14—15.</ref>.
 
У трэці раз Мінскае часовае ваеннае губернатарства было створана паводле царскага ўказу ад [[12 мая]] [[1863]] г. у сувязі з пачатым [[Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі, 1863—1864|паўстаннем 1863—1864 гадоў]]. На пасаду часовага ваеннага губернатара быў прызначаны [[генерал-лейтэнант]] [[Васіль Іванавіч Забалоцкі]] (1802—1877), які падпарадкоўваўся [[Віленскае ваеннае генерал-губернатарства|віленскаму ваеннаму генерал-губернатару]]<ref>''Бригадин, П.И.'' Минские губернаторы... С. 199.</ref>. Яго пасада афіцыйна менавалася як «часовы ваенны губернатар Мінскай губерні і камандуючы войскамі, у гэтай губерні знаходзячыхся». Пры часовым ваенным губернатары было створана праўленне з трох аддзелаў (ваеннага, палітычнага і судовага), а таксама — мінская следчая камісія па палітычным справам (для вядзення следства над удзельнікамі паўстання)<ref name="ReferenceC">Минская губерния: государственные, религиозные и общественные учреждения... С. 15.</ref>.
 
Пасада скасавана [[2 ліпеня]] [[1864]] г. пасля прапановы віленскага ваеннага генерал-губернатара, калі было вырашана, што паўстанне ўжо канчаткова падаўлена. Усё кіраванне Мінскай губерняй вярталася грамадзянскаму [[губернатар]]у, а сама губерня да [[22 снежня]] [[1870]] г. уваходзіла ў склад [[Віленскае генерал-губернатарства|Віленскага генерал-губернатарства]] (1864—1912)<ref name="ReferenceC"/>.
 
== Спіс ваенных губернатараў ==