Мінскае ваеннае губернатарства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 15:
У другі раз Мінскае часовае ваеннае губернатарства было створана [[5 жніўня]] [[1861]] г. па прычыне неабходнасці падаўляць сялянскія хваляванні, якія пачаліся пасля пачатку рэалізацыі [[сялянская рэформа ў Расіі|сялянскай рэформы]] на падставе [[маніфест 19 лютага 1861 года, Расійская імперыя|маніфеста 19 лютага 1861 г.]] аб адмене [[прыгон]]а. У губерню былі ўведзены войскі, якія, як атрымалася, заставаліся тут да канца падаўлення [[Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі, 1863—1864|Студзеньскага паўстання (1863—1864)]]<ref name="ReferenceB"/>. Губернатар атрымаў статус ваеннага губернатара. На кароткі час з [[4 лістапада]] [[1861]] г. ім стаў генерал-ад'ютант, генерал-лейтэнант [[Мікалай Мацвеевіч Яфімовіч]] (1804—1874)<ref>''Бригадин, П.И.'' Минские губернаторы... С. 193.</ref>. Пасады грамадзянскага губернатара Мінскай губерні ў 1861—1862 гг. не было: толькі [[15 чэрвеня]] [[1862]] г. быў прызначаны грамадзянскі губернатар у Мінскую губерню — [[Андрэй Львовіч Бажэўнікаў]]. А [[14 лістапада]] [[1861]] г. быў прызначаны новы мінскі часовы ваенны губернатар генерал-маёр [[Сяргей Ягоравіч Кушалёў]] (1821—1890)<ref>''Бригадин, П.И.'' Минские губернаторы... С. 195.</ref>, які атрымаў неабмежаваныя паўнамоцтвы ў губерні: права аб'яўляць [[ваеннае становішча]] як цалкам у губерні, так і ў асобных паветах ці гарадах; права звальняць з пасад ненадзейных і нелаяльных асоб; права заключаць у турмы і крэпасці нелаяльных і высылаць нежаданых асоб у аддаленыя губерні імперыі; права ўжываць ваенную сілу для падаўлення паўстанняў, чыніць [[ваенна-палявы суд]] і г.д. Указам Сената ад [[16 жніўня]] [[1862]] г. пасада часовага ваеннага губернатара была скасавана, а [[Мінская губерня]] ўвайшла ў склад [[Віленскае ваеннае генерал-губернатарства|Віленскага ваеннага генерал-губернатарства]] (1832—1864) і [[Віленская ваенная акруга|Віленскай ваеннай акругі]]<ref>Минская губерния: государственные, религиозные и общественные учреждения... С. 14—15.</ref>.
 
У трэці раз Мінскае часовае ваеннае губернатарства было створана паводле царскага ўказу ад [[12 мая]] [[1863]] г. у сувязі з пачатым [[Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі, 1863—1864|Студзеньскім паўстаннем (1863—1864 гадоў)]]. На пасаду часовага ваеннага губернатара быў прызначаны [[генерал-лейтэнант]] [[Васіль Іванавіч Забалоцкі]] (1802—1877), які падпарадкоўваўся [[Віленскае ваеннае генерал-губернатарства|віленскаму ваеннаму генерал-губернатару]]<ref>''Бригадин, П.И.'' Минские губернаторы... С. 199.</ref>. Яго пасада афіцыйна менавалася як «часовы ваенны губернатар Мінскай губерні і камандуючы войскамі, у гэтай губерні знаходзячыхся». Пры часовым ваенным губернатары было створана праўленне з трох аддзелаў (ваеннага, палітычнага і судовага), а таксама — мінская следчая камісія па палітычным справам (для вядзення следства над удзельнікамі паўстання)<ref name="ReferenceC">Минская губерния: государственные, религиозные и общественные учреждения... С. 15.</ref>.
 
Пасада скасавана [[2 ліпеня]] [[1864]] г. пасля прапановы віленскага ваеннага генерал-губернатара, калі было вырашана, што паўстанне ўжо канчаткова падаўлена. Усё кіраванне Мінскай губерняй вярталася грамадзянскаму [[губернатар]]у, а сама губерня да [[22 снежня]] [[1870]] г. уваходзіла ў склад [[Віленскае генерал-губернатарства|Віленскага генерал-губернатарства]] (1864—1912)<ref name="ReferenceC"/>.