Тыгран II: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 89:
Сваяцтва з [[Мітрыдат VI|Мітрыдатам VI Еўпатарам]] уцягнула Тыграна ў вайну з [[Старажытны Рым|рымлянамі]]. Увосень 73 гады да н.э. войска Лукула ўступіла ў Пантыйскае царства, а ў 72 годзе да н.э. Мітрыдат, канчаткова пераможаны рымлянамі ў бітве пад [[Сівас|Кабірай]], быў вымушаны шукаць абароны ў Тыграна, які адмовіўся яго выдаць<ref>[http://www.naolmi.ru/tretiya_mitridatova_voina.html ТРЭЦЯЯ МІТРЫДАТАВА ВАЙНА 75—65 гг. да н.э.]</ref>. Паводле меркавання армянскага гісторыка [[Якаў Манандзян|Я. А. Манандзяна]] Тыгран не толькі не рыхтаваўся да вайны з рымлянамі, але і быў заняты выключна працягам будаўніцтва Тыгранакерта. Гэты аптымізм і бяздзейнасць Тыграна падчас [[Трэцяя Мітрыдатава вайна|Трэцяй Мітрыдатавай вайны]], паводле меркавання Я. А. Манандзяна, стала яго вялікай палітычнай памылкай, якая пацягнула за сабой фатальныя наступствы для яго дзяржавы. Тыгран не павінен быў дапусціць, ва ўласных жа інтарэсах, падзення Понта і павінен быў яшчэ да бітвы пад Кабірай аказаць свайму цесцю, Мітрыдату VI, дапамогу, падаўшы яму дапаможныя войскі.<ref name="Манандян">''Я. А. Манандян''. «Тигран и Рим». — И:Армфан, 1943 — стр. 91-92, 115—117</ref>
 
У [[69 да н.э.|69 годзе да н.э.]] рымскі палкаводзец [[Лукул]] фарсіраваным маршам прайшоў праз [[Кападокія|Кападокію]], пераправіўся праз [[Еўфрат]] і ўварваўся ў Арменію. Рымляне паспяхова фарсіравалі [[рака Тыгр|Тыгр]] і падышлі да [[Тыгранакерт, Сільван|Тыгранакерта]]. Вартавыя Тыгранакерта пад кіраўніцтвам Манкея паспяхова адбівалі напады Лукула. Паводле слоў рымскага гісторыка [[Дыян Касій|Дыяна Касія]], абаронцы горада нанеслі рымлянам сур'ёзную шкоду стральбой з лукаў, а таксама тым, што аблілі нафтай і падпалілі іх аблогавыя машыны<ref name="Касій">[[Дыян Касій]]. «Рымская гісторыя». [http://ancientrome.ru/antlitr/t.htm?a=1340548122 Кніга трыццаць шостая]</ref>. Паход Лукула быў настолькі імклівым, што Тыгран даведаўся пра яго з вялікім спазненнем. Тым часам Тыгран Вялікі быў у Арташаце, а асноўныя войскі армян у Палесціне і на поўначы Аравіі. Ледзь прыйшла вестка пра пачатак вайны, як ворагі ўжо падступілі да сцен яго сталіцы. Калі Тыгран даведаўся пра ўварванне Лукула ў Арменію, ён выслаў наперад атрад з 3 тысячы вершнікаў (Апіян паведамляе пра 2 тысячную конніцы<ref name="Апіян" />) пад кіраўніцтвам Меружана (''Плутарх і Апіян называюць яго Мітрабарзанам''), загадаўшы яму затрымаць прасоўванне рымлян, аднак Меружану гэтага зрабіць не ўдалося, паводле слоў Апіяна пры першым жа сутыкненні Лукул адразу ж вымусіў уцякаць Мітрабарзана, тады як Плутарх паведамляе, што Мітрабарзан паў са зброяй у руках падчас бітвы<ref name="Плутарх" />. Пакінуўшы моцны гарнізон у Тыгранакерце, Тыгран адправіўся збіраць войска па абласцях Арменіі. Непасрэдна бітва з рымлянамі адбылося [[6 кастрычніка]] [[69 да н.э.]] каля Тыгранакерта. Звесткі пра колькасць войскаў Лукула і Тыграна, якія ўдзельнічалі ў бітве, чэрпаюцца са старажытных рымскіх і малаазіяцкіх крыніц. Так, ацэньваючы колькасць войска Лукула рымскія крыніцы, Плутарх і [[Секст Юлій Францін|Францін]], паведамляюць пра 14—15 тысяч воінаў. Войска Тыграна паводле ацэнкі Плутарха і [[Апіян]]а складала 265—300 тысяч, паводле Мемнана і Флегана Тральскага — 70—80 тысяч воінаў.<ref name="Манандян"></ref> Першапачаткова барацьба была роўнай, аднак утоеная Лукулам рымская кавалерыя рашуча атакавала шматлікія, але вельмі неаднастайныя, войскі Тыграна. Пасля чаго велізарныя рознапляменныя сілы армянскага цара кінуліся наўцёкі. Сам горад Лукулу ўзяць штурмам не ўдалося. Вароты сталіцы Вялікай Арменіі былі здрадліва адкрыты размешчанымі ў Тыгранакерце грэчаскімі наймітамі, а таксама паўсталымі масамі, сагнанымі армянскім царом цароў з усіх ускраін яго велізарнай імперыі<ref name="рыжоўрыжов" />. У выніку велізарны і багаты горад стаў здабычай рымлян і быў разрабаваны<ref name="Касій" />. Эліністычныя аўтары прыводзяць звесткі, гаворачыя пра вялікія багацці армянскай сталіцы, якія дазволілі ў будучыні Лукулу ладзіць знакамітыя «Лукулавы банкеты», якія здзіўлялі сучаснікаў.
 
=== [[Бітва пры Арацані]] ([[Еўфрат|Еўфраце]]) ===