Розніца паміж версіямі "Тыгран II"

258 байтаў выдалена ,  6 гадоў таму
 
=== Супрацьстаянне Тыграна II з Рымам і Парфіяй ===
[[Выява:Tigranes II the Great (2).jpg|thumb|200px|right|Цар цароў Тыгран II Вялікі, унук [[Арташэс I|Арташэса I]] — заснавальніка дынастыі [[Арташэсіды|Арташэсідаў]].]]
Тым часам, скарыстаўшыся армяна-рымскай вайной, супраць панавання Арменіі выступілі парфяне, падбухтораныя Рымам. Тыгран ізноў разграміў іх войскі і прымусіў уцякаць.
Здавалася, што сітуацыя спрыяла Тыграну. Аднак у [[66 да н.э.|66 годзе да н.э.]] новы рымскі палкаводзец, [[Гней Пампей Вялікі]], да якога па дапамогу звярнуўся малодшы сын Тыграна II, які паўстаў супраць свайго бацькі, прывёў у Арменію 50-тысячнае войска. Мітрыдат жа быў [[Трэцяя Мітрыдатава вайна|канчаткова разбіты рымлянамі]], бег у [[Баспорскае царства]] і там [[Трэцяя Мітрыдатава вайна|скончыў жыццё самагубствам]]<ref>[http://ancientrome.ru/antlitr/paterculus/kn02-f.htm Велей Патэркул. РЫМСКАЯ ГІСТОРЫЯ, КНІГА II]</ref>. Тыгран II апынуўся не ў стане весці вайну адразу супраць дзвюх магутных дзяржаў — Рыма і Парфіі. Да таго ж супраць яго паўстала і частка армянскай знаці, а таксама насельніцтва шматлікіх заваяваных армянскім царствам краін і гарадоў. У сувязі з гэтым армянскаму цару прыйшлося падпісаць у [[66 да н.э.|66 годзе да н.э.]] дагавор з Пампеем, паводле якога Тыгран захаваў за сабой толькі [[Армянскае нагор'е]] і частку земляў, захопленых у Парфіі. Акрамя таго, ён атрымаў усходнюю частку Малой Арменіі, якая належала дагэтуль Мітрыдату VI. [[Сірыя]], [[Камагена]] і [[Кілікія]] трапілі пад уладу Рыма. Тыгран II выплаціў 6 тыс. талентаў кантрыбуцыі, захаваў за сабой тытул цара цароў і быў абвешчаны «сябрам і саюзнікам рымскага народа» (''socius et amicus populi Romani'')<ref name=autogenerated2>[[Валерый Брусаў]]. [http://armenianhouse.org/bryusov/armenia/ch-1-2.html «Летапіс гістарычных лёсаў армянскага народа»]: <blockquote>Пампей наклаў на Арменію кантрыбуцыю ў 6.000 талентаў (да 9 міл. р.), але пакінуў за Тыгранам яго армянскія землі і нават частку Месапатаміі, захаваў за ім тытул «цара цароў» і прыняў яго ў лік «сяброў і саюзнікаў рымскага народа».</blockquote></ref>, што забяспечвала яму абарону Рымскай імперыі ад нападаў парфян<ref name="іраніка"></ref>. Са складу Вялікай Арменіі Пампей вылучыў [[Сафена|Сафену]], якая спачатку была аддадзена Тыграну Малодшаму, а потым, калі Тыгран Малодшы апынуўся недастаткова паслухмяным Пампею, была перададзена цару Кападокіі<ref name="гісторыя">[http://interpretive.ru/dictionary/447/word/%C0%F0%EC%E5%ED%E8%FF+%E2+III+%97+I+%E2%E2.+%E4%EE+%ED.+%FD. Всемирная история. Энциклопедия. Том 2. 1957 г. Армения в III—I вв. до н. э.]</ref>.