Розніца паміж версіямі "Мір (арбітальная станцыя)"

др
арфаграфія
др (Bot: Migrating 60 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q48604 (translate me))
др (арфаграфія)
'''«Мір»''' ({{lang-ru|«Мир», «[[Салют, арбітальная станцыя|Салют-8]]»}}) — [[СССР|савецкая]] (пазней [[Расія|расійская]]) [[арбітальная станцыя]] трэцяга пакалення,<ref name="mirnauki">{{артыкул|url=http://nature.web.ru/db/msg.html?mid=1161225|загаловак=Станция "Мир": факты за 15 лет|выданне=Мир Науки и Культуры|мова=ru|issn=1684-9876}}</ref> якая ўяўляла сабою складаны шматмэтавы навукова-даследчы комплекс. Станцыя была выведзеная на арбіту ў лютым 1986 года, [[23 сакавіка]] [[2001]] года затоплена ў [[Ціхі акіян|Ціхім акіяне]].
 
Зборка станцыі на арбіце працягвалася да 1996 года. «Мір» стаў першай модульнай касмічнай станцыяй і меў найбольшую масу сярод караблёў, пабываўшых у космасе, пакуль не быў заменены [[МіжнародныМіжнародная касмічная станцыя|МКС]]. Станцыя дзейнічала як [[мікрагравітацыя|мікрагравітацыйная]] даследчая лабараторыя, у якой члены каманды ажыццяўлялі эксперыменты ў галіне [[біялогія|біялогіі]] і [[біялогія чалавека|біялогіі чалавека]], [[фізіка|фізіцы]], [[астраномія|астраноміі]], [[метэаралогія|метэаралогіі]], а таксама далейшае ўдасканаленне сістэм і прылад, неабходных для сталай прысутнасці ў [[космас]]е.
 
Станцыя стала першай даследчай лабараторыяй у космасе з доўгатэрміновай прысутнасцю людзей на борце. Праца на станцыі ажыццяўлялася [[Спіс экспедыцый на станцыю «Мір»|доўгатэрміновымі камандамі]]. Праграма «Мір» трымала рэкорд па бесперарыўнай прысутнасці чалавека ў космасе, які быў роўны 3644 дням, пакуль той не быў пабіты 23 кастрычніка 2010 года МКС,<ref name="isspassing">{{навіна|url=http://www.aviationnewsreleases.com/2010/10/iss-passing-old-russian-mir-in-crewed.html|загаловак=ISS Passing Old Russian Mir In Crewed Time|выдавец=Aviation Week|мова=en|дата публікацыі=29 кастрычніка 2010}}</ref> але і цяпер [[Валерый Палякоў|Валерыю Палякову]] належыць рэкорд па працягласці касмічнага палёту чалавека — 437 дзён і 18 гадзін. «Мір» быў населены ўсяго 12 з паловай гадоў з яго 15-гадовага тэрміна службы. На борце станцыі маглі адначасова знаходзіцца тры чалавекі, на кароткі час дазвалялася прысутнасць і большага складу.
* [http://www.novosti-kosmonavtiki.ru/content/numbers/218/14.shtml Хроніка падрыхтоўкі і затапленні станцыі]
* [http://www.tvdata.ru/technology/astronauts_space_exploration_footage/ Відэакадры Арбітальнай станцыі «Мір»]
{{Накід}}
 
{{Арбітальныя станцыі}}