Іаан Прадцеча: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
JAnDbot (размовы | уклад)
Rashed (размовы | уклад)
+ інф. аб ісламе, мандаізме
Радок 4:
 
Іаан Хрысціцель незадаволены станам грамадства, яшчэ ў маладосці пасяліўся ў пустыні, дзе вырас у прапаведніка-прарока. На пятнаццатым годзе валадарства рымскага імператара [[Тыберый|Тыберыя]], калі кіраўніком Іудзеі быў [[Понцій Пілат]], ён з'явіўся ля [[Рака Іардан|Іардана]] з пропаведдзю пакаяння і паведамленнем, што набліжаецца прыход царства нябеснага. Знешнім знакам пакаяння і духоўнага абнаўлення ён абраў хрышчэнне праз абмыванне ў вадзе. Прыняць яго павучэнне прыйшоў і сам Ісус Хрыстос з Назарэта, якога і хрысціў Іаан ў Іардане. Выкрываючы ў сваіх пропаведзях аблуды і заганы людзей, Іаан не шкадаваў і зямных уладароў. Ён выклікаў незадавальненне галілейскага цара Ірада, які, не церпячы выкрыцця за незаконную пазашлюбную сувязь з жонкай свайго брата Ірадыядай, пасадзіў прапаведніка ў турму. Там ён стаў ахвярай Ірадыяды, якая патрабавала, каб ёй прынеслі на талерцы адсечаную галаву Іаана Прадцечу. Хрысціянская царква прылічыла гэтага прапаведніка да ліку сваіх святых і для ўшанавання яго памяці адвяла ў святцах шэраг дзён.<ref name="СкТв168-169">Скарына Ф.: Творы... С. 168—169.</ref>
 
 
== Іаан ва ісламе ==
 
У [[іслам]]е Іаан лічыцца [[прарок]]ам. Паводле [[Каран]]у, дзе Іаан названы імем Ях'я, [[Бог]] паслаў яму мудрасць яшчэ ў [[дзіця|дзяцінстве]] (19:7-12). Каран апісвае Іаана як "чыстага", "набожнага", "уважлівага да сваіх бацькоў" і "не ганарыстага" (19:7-15). Каран таксама называе Іаана "прарокам праведных", які быў пасланы, каб "пацвердзіць слова ад Алаха" (3:39).
 
 
== Іаан у мандаізме ==
 
[[Мандзеі]] лічуць Іаана, якога яны, як і мусульмане, называюць Ях'яй, найвялікшым і апошнім прарокам, а таксама [[месія]]й.
 
 
{{зноскі}}