Дзятлаўскі дзяржаўны гісторыка-краязнаўчы музей: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя, дапаўненне
Радок 1:
'''Дзятлаўскі дзяржаўны гісторыка-краязнаўчы музей'''  — [[музей]], заснаваны ў г.горадзе [[Дзятлава]] [[29 жніўня]] [[1966]]  г. у адпаведнасці з рашэннем Гродзенскага аблвыканкама. З 1998  г. сучасная назва. Дырэктары музея: М. Ф. Петрыкевіч, з 1985  г.  — Ф. Ф. Красюк. Асноўны фонд музея (2008) налічвае 12 884 адзінкі захоўвання, навукова-дапаможны  — 2805 адзінак. Плошча экспазіцыі 284 м², у т.л. 48 м² пад часовыя выстаўкі.
 
Асноўная экспазіцыя размешчана ў 8 залах. У 1-й зале музея раскрываецца гісторыя краю з часоў каменнага веку да сярэдзіны 19 ст. Экспануюцца каменныя прылады працы і зброя [[Першабытнае грамадства|першабытных]] людзей (сякеры, скрабкі, нажы, наканечнікі стрэл і інш.), рэшткі жывёл, на якіх палявалі нашы продкі (бівень і зуб маманта[[мамант]]а, рог [[Тур, жывёла|тура]] і інш.). Прадстаўлены археалагічныя знаходкі эпохі мезаліту[[мезаліт]]у і [[неаліт]]у, човен 16 ст. (знойдзены ў в.вёсцы Пархуты), дыярама мястэчка Дзятлава, прадметы розных рэлігійных канфесій часоў [[ВКЛ|Вялікага княства Літоўскага]] (абразы, арнат, [[біблія]], [[тора]], скульптурныя выявы). [[Вайна 1812 г. года]] прадстаўлена калекцыяй тагачаснага ваеннага рыштунку. Асобны стэнд прысвечаны вучоным-землякам [[Ігнат Іпалітавіч Дамейка|І. Дамейку]], [[Вікенцій Ігнатавіч Дмахоўскі|В. Дмахоўскаму]], [[Тамаш Жаброўскі|Т. Жаброўскаму]]. У 2-й зале наведвальнікі знаёмяцца з матэрыяльнай культурай краю канца 19  — пачатку 20 ст. Экспануюцца вырабы мясцовых майстроў, прылады працы земляробаў, жывёлаводаў і рамеснікаў, узоры мастацкага ткацтва, сталярныя і ганчарныя вырабы, прадметы народнага побыту (адзенне, посуд, мэбля, пісьмовыя прылады і г.д.).
 
Спецыяльная зала прысвечана нацыянальна-вызваленчаму руху ў [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] ў 1920-301930-я г. Тут прадстаўлены падпольныя газеты, транспаранты, лістоўкі, брашуры, якія выдаваліся Камуністычнай партыяй Заходняй Беларусі ([[КПЗБ]]), дакументы, фатаграфіі, асабістыя рэчы членаў КПЗБ і Камуністычнага саюза моладзі Заходняй Беларусі (КСМЗБ). Адлюстравана дзейнасць Беларускай сялянска-работніцкай грамады, Таварыства беларускай школы (ТБШ), беларускага пасольскага клуба «Змаганне», у арганізацыі і дзейнасці якога прымаў удзел ураджэнец Дзятлаўскага раёна, паэт, публіцыст і літаратуразнавец [[Ігнат Сымонавіч Дварчанін|І. С. Дварчанін]]. З Дзятлаўшчынай звязана дзейнасць [[Сяргей Восіпавіч Прытыцкі|С. В. Прытыцкага]], [[Вера Захараўна Харужая|В. З. Харужай]], [[Максім Танк|М. Танка]] і інш. Асобны стэнд прысвечаны пісьменнікам Заходняй Беларусі  — удзельнікам барацьбы за вызваленне. Тэма ўз'яднання Заходняй Беларусі з [[БССР]] завяршае экспазіцыйны матэрыял 1-га паверха музея.
 
Экспазіцыя, прысвечаная [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайне]], размешчана ў 3 залах на плошчы 120 м² і налічвае 1200 экспанатаў асноўнага фонду. Тут выстаўлены дакументы, фатаграфіі, асабістыя рэчы ўдзельнікаў абарончых баёў на р.рацэ [[Рака Шчара|Шчара]] ў чэрвені 1941  г., 14 савецкіх воінаў, што загінулі пры абароне Дзятлава, землякоў  — абаронцаў [[Горад Масква|Масквы]], Ленінграда[[Ленінград]]а, Сталінграда[[Сталінград]]а, у т.л. генерал-лейтэнанта авіяцыі С. Г. Караля. Змешчаны фатаграфіі, зброя, узнагароды, прадметы побыту, асабістыя рэчы партызан, у ліку якіх Героі[[Герой Савецкага Саюза|Героі Савецкага Саюза]] — партызанскія камбрыгі [[Барыс Адамавіч Булат|Б. А. Булат]] і [[Фёдар Міхайлавіч Сінічкін|Ф. М. Сінічкін]]. Прадстаўлены макет помніка работы скульптара А. Салятыцкага і карціна мастака [[Пётр Свентахоўскі|П. Свентахоўскага]], прысвечаныя селяніну-патрыёту І. Ю. Філідовічу, які паўтарыў подзвіг [[Іван Сусанін|І. Сусаніна]]. Экспануюцца матэрыялы пра разгортванне антыфашысцкага падполля і злачынствы нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Дзятлаўскім раёне. Шырока паказана тэма вызвалення Дзятлава. Шматлікія дакументы, фотаздымкі і іншыя матэрыялы экспазіцыі адлюстроўваюць перыяд аднаўлення разбуранай вайной народнай гаспадаркі.
 
У музеі арганізуюцца пастаянныя выстаўкі народных і прафесійных майстроў. Дзейнічае выстаўка мастацкай керамікі М. Л. Несцярэўскага: вазы розных форм і аб'ёмаў, фігуры людзей, жывёл, маскі, якія адлюстроўваюць багацце эмоцый чалавека. На выстаўцы можна ўбачыць вырабленыя М. Л. Несцярэўскім першыя ўзоры дэкаратыўных керамічных пано, што ўпрыгожваюць станцыю метро [[Станцыя метро Плошча Якуба Коласа, Мінск|«Плошча Якуба Коласа»]] ў [[Горад Мінск|Мінску]].
 
== Спасылкі ==
* [http://museum.dzyatlava.by/ Сайт музея]
 
[[Катэгорыя:Музеі Гродзенскай вобласці]]