Аблога Полацка гунамі: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Узброены канфлікт | канфлікт = Аблога Полацку | частка = Паход гунаў на Русь | выяв...'
(Няма розніцы)

Версія ад 15:08, 18 чэрвеня 2015

Аблога Полацка гунамі (каля 447 )- легендарная бітва, якая згодна сазе аб Тыдрэке Бернскім з'яўляецца рашаючай частка вайны Русіланда з Гуналандам.

Аблога Полацку
Асноўны канфлікт: Паход гунаў на Русь
Дата каля 447
Месца Полацк (Русь)
Вынік Захоп Полацка гунамі
Праціўнікі
Русіланд(Русь) Гуналанд(Гуны)
Камандуючыя
Вальдзімар Атыла
Сілы бакоў
Невядома згодна легендзе каля 20000
Страты
Невядома Невядома

Змест Лягенды

Тыдрэк ўгаварыў Атылу пачаць татальную вайну супраць Русі. Атыла сабраў не менш за 10 тысяч рыцараў. Затым запатрабаваў, «каб прыйшлі да яго ўсе, якім споўнілася 20 гадоў і больш. І калі ён выехаў з гуннской зямлі, у яго было 20 тысяч рыцараў і шмат іншага войскі. Ідзе ён з гэтым войскам на Русь і на Польшчу і спальвае Бургі і замкі ўсюды, дзе ён праходзіць. І прыйшоў конунг Атыла з усім сваім войскам да горада, які завецца Полацкам (Палціск у сазе ). Горад гэты так умацаваны, што яны не ведаюць, як яго ўзяць. Была там моцная каменная сцяна, вялікія вежы і шырокія і глыбокія равы, а ў горадзе было вялікае войска для яго абароны, і тыя, хто ахоўваў горад, мала баяліся войскі конунга Атылы.Калі стала зразумелым, што Пальтэскью не ўзяць прыступам, Атыла загадаў паставіць намёты ды падзяліў войска на тры часткі: «пад сваёй харугвай ён ставіць 10 тысячаў, а іншых 10 тысячаў рыцараў размяшчае ў іншым стане, а над імі начальнікам Тыдрэка Бернскага, а за тым аддзелам хадзіла ўслед багата валацугаў, а ў трэцім стане ставіць ён 10 тысяч рыцараў пад кіраўніцтвам маркграфа Радынгейра, і мелася ў яго вялікая група блазнаў».

Усе тры начальнікі ўсталёўваюць у сваіх станах ўласныя шатры насупраць гораду, «і шмат дзён змагаюцца яны з гараджанамі, здзяйсняючы шмат вялікіх учынкаў, і кожны з бок церпіць ад іншага вялікія страты». Так працягвалася тры месяцы, пакуль конунг Тыдрэк не прапанаваў конунгу Атыле падзяліць сілы - некаму застацца пад Палтэск'ю, а іншым рушыць далей на Русь. Атыле ж здавалася, што «гарадскі мур значна парушаны, бо дзень і ноч дзейнічалі сценабітныя машыны, якія рухалі не менш 300 чалавек, і было іх багата ў кожным аддзеле». І адказваў конунг Атыла конунгу Тыдрэку: «Дарагі дружа, так шмат намаганняў зрабіў я на тое, каб узяць гэты горад, што не жадаю з'ехаць адсюль перш, чым мой сцяг будзе пастаўлены на бастыёнах горада».

Урэшце рэшт Тыдрэк са сваім аддзелам сышоў да Смаланду (Смаленска), а праз тры дні Атыла «робіць такі моцны штурм гораду [Палтэск'ю] з ваеннымі машынамі і самастрэламі, што ім удаецца ўзяць горад. І ў гэты дзень гуны ўвайшлі ў горад з усім сваім войскам, перабілі шмат людзей ды ўзялі незлічоную здабычу, амаль увесь горад зраўнялі з зямлёй. У той час былі здзейснены ўчынкі, якія яшчэ можа бачыць кожны, хто прыходзіць у гэты горад»

Аналіз легенды

Вядома, апісанні Полацка, ды яшчэ ў Атылавы часы, у V ст., выглядаюць нерэальна. Але калі гэтыя падзеі і маглі адбывацца, то толькі пад час пахода Атылы на Візантыю, які адбываўся ў 447 годзе.

Літаратура