Пій Тышкевіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 38:
Атрымаў добрае хатняе выхаванне, навучаўся ў [[Мінск]]у<ref>[[Генадзь Каханоўскі]], [[Аляксандр Каханоўскі]]. [http://knihi.com/Hienadz_Kachanouski/Rupliviec_nasaj_starasvietcyny_Jaustach_Tyskievic,_1814-1873.html Руплівец нашай старасветчыны]. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991.</ref>.
== Маёнтак ==
Пій валодаў па спадчыне буйным маёнткам [[Лагойск]] (Лагойск, Антанопаль, Косін, Камень і інш.) у [[Барысаўскі павет|Барысаўскім павеце]] Мінскай губерні, дзе ў [[1805]] г. налічвалася 1 390 [[рэвізская душа|рэвізскіх душ]], у [[1814]] г. — 1 455, у [[1836]] г. — 1 320.
 
Пасля выдзялення значнай часткі маёнтка сваім дарослым сынам — Канстанціну і Яўстаху, — Пій Феліцыянавіч Тышкевіч у [[1841]] г. меў за сабой паводле рэвізіі 120 душ у маёнтку Слабодка ў Барысаўскім павеце, а ў [[1853]] — 392 душы.
 
== Гаспадарчая дзейнасць і дваранская служба ==
Прысвяціў сябе гаспадарчай дзейнасці, умацаванню эканамічнай рэнтабельнасці [[Лагойскае графства|Лагойскага графства]]. У [[1815]] г. збудаваў у Лагойску [[Палац Тышкевічаў у Лагойску|новы палац]] у стылі [[ампір]].